ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіКніжныя выстаўкіВыстаўкі 2016 годаВыстаўкі "Пісьменнікі – юбіляры 2016"Эрнст Тэадор Амадэй Гофман

Эрнст Тэадор Амадэй Гофман

Нямецкі пісьменнік і кампазітар Эрнст Тэадор Амадэй Гофман (1776–1822) нездарма названы “ўніверсальнай асобай у мастацтве”. Ён не толькі вядомы літаратар, але і аўтар першай рамантычнай оперы, дырыжор, музычны крытык, тэатральны мастак-дэкаратар, музыкант, графік і юрыст. Літаратурная спадчына Гофмана такая ж разнастайная, як і яго таленты.

Юбілейная кніжная экспазіцыя “Майстар інтрыгі і фантастыкі” налічвае каля 80 выданняў, сярод якіх збор твораў, выбраныя творы, раманы, навелы, казкі, эсэ, крытычныя артыкулы, літаратура пра жыццё і творчасць пісьменніка. Творы на экспазіцыі прадстаўлены выданнямі розных гадоў на рускай, беларускай, украінскай, нямецкай і польскай мовах.

Творы на экспазіцыі прадстаўлены выданнямі розных гадоў на рускай, беларускай, украінскай, нямецкай і польскай мовах.

Сярод кніг на выстаўцы – Поўны збор твораў у двух тамах (2011); Збор твораў у шасці тамах (1991–1997); “Серапионовы братья. Сочинения в 2-х томах” (кніга, упершыню цалкам выдадзеная ў 1994 г. у рускім перакладзе, змяшчае таксама апавяданні, амаль невядомыя рускамоўнаму чытачу); “Избранные произведения” (1962 і 1989); зборнікі: “Щелкунчик и мышиный король. Принцесса Брамбилла” (2008), “Щелкунчик и другие истории” (2001), “Житейские воззрения кота Мурра. Новеллы. Сказки” (2007), “Новеллы” (розных гадоў выданні), “Сказки” (1991), беларускамоўны зборнік “Курдупель Цахес… et cetera, et cetera, et cetera. Казка, навелы” (2008); асобныя творы пісьменніка: раманы “Житейские воззрения кота Мурра” (2008), “Эликсиры сатаны” (2007), “Повелитель блох” (1937), казкі “Крошка Цахес, по прозванию Циннобер” (2002), “Щелкунчик и мышиный король” (1992).

Цікавымі з’яўляюцца выданні, якія расказваюць пра творчасць, светапогляд і жыццё Гофмана.

У кнізе Габрыэль Віткоп-Менардо “Э.Т.А. Гофман сам свидетельствующий о себе и о своей жизни” (1999) зроблена спроба, абапіраючыся на дзённікі пісьменніка, перапіску і дзённікі пра яго, аб’ектыўна асвятліць жыццё вялікага нямецкага рамантыка XIX стагоддзя, імя якога часта акружана здагадкамі і містыфікацыямі. Перад чытачом разгортваецца паэтычны сусвет Гофмана, поўны дзіўных істот. У дадатку прыводзіцца новы пераклад “Дон Жуана” і вядомы раней толькі вузкаму кругу спецыялістаў кінасцэнарый Андрэя Таркоўскага “Гофманиана”.

Унікальнай з’яўляецца анталогія “Рускі круг Гофмана” (2009) на тэму мастацкага засваення спадчыны пісьменніка, якая змяшчае матэрыялы па рускай гафманіяне XIX–XXI стагоддзяў.

Выстаўка будзе цікавая шырокаму кругу чытачоў.

Экспазіцыя размяшчаецца на 3-м паверсе кальцавога калідора і будзе доўжыцца з 5 студзеня па 29 сакавіка 2016 г.

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 23 86, 293 29 80.

Бібліятэкарам