ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіКніжныя выстаўкіВыстаўкі 2016 годаВыстаўкі "Пісьменнікі – юбіляры 2016"Джэк Лондан

Джэк Лондан

Выдатны амерыканскі пісьменнік Джэк Лондан (Джон Грыфіт, 1876–1916) стварыў за сваё нядоўгае творчае жыццё звыш 50 кніг, якія перакладзены на многія мовы свету і дагэтуль выходзяць шматмільённымі тыражамі ў розных краінах. Як кожны вялікі мастак, ён прадставіў у сваёй творчасці асаблівы мастацкі свет, які выклікае сапраўдную цікавасць у чытача.

Юбілейная экспазіцыя “Марак у сядле” налічвае каля 100 выданняў, сярод якіх зборы твораў, выбраныя творы пісьменніка, зборнікі апавяданняў, раманы, аповесці, п’есы, літаратура пра жыццё і творчасць Джэка Лондана.

Творы, якія экспануюцца, прадстаўлены выданнямі розных гадоў на беларускай, рускай, украінскай, англійскай, нямецкай і польскай мовах. Сярод іх адно прыжыццёвае – “Букъ” (1909).

На юбілейнай кніжнай выстаўцы дэманструюцца “Собрание сочинений в одной книге” (2013), “Собрание повестей и рассказов (1911–1916)” (2011), “Сочинения” (1999); раманы “Мартин Иден” (2012), “Время не ждет” (2010), “Смирительная рубашка” (1995), “Бюро убийств” (1995); зборнікі “До Адама. Алая чума” (2012), “Смок Беллью. Смок и Малыш” (2011), “Морской волк. Белый клык. Мартин Иден” (2010), “Любовь к жизни” (2007), “Белый клык. Зов предков. Дети мороза” (2007), “Золотой каньон” (1998), “Приключение. Джон – Ячменное Зерно. Алая чума” (1993), “Мятеж на Эльсиноре. Морской волк” (1993), “Два романа” (1993), “Джерри-островитянин” (1992), “Лунная долина. Сердца трех” (1988) і інш.; а таксама творы пісьменніка ў перакладзе на беларускую мову: “Кліч продкаў”, “Сказанне аб Кішы” (1938), “Кулі” (1931), “Забаставаў” (1931), “Бук – паштовы сабака” (1930), “Незвычайны адрывак” (1926).

Цікавасць уяўляюць выданні, якія расказваюць пра творчасць, светапогляд і жыццё Джэка Лондана.

У манаграфіі І.Я. Лунінай “Художественный мир Джека Лондона” (2009) прапанаваны новы погляд на творчасць пісьменніка 1900–1916 гг. у кантэксце асэнсавання праблемы “чалавек – прырода – цывілізацыя”. Яго мастацкі свет паказаны ў кнізе як мастацкая цэласнасць, якая дынамічна развіваецца.

Цікавым з’яўляецца даследаванне Кінгмана Раса “Иллюстрированная жизнь Джека Лондона” (1998), дзе даследчык біяграфіі пісьменніка, вядомы амерыканскі лонданазнавец расказвае пра складаныя сямейныя калізіі, вандраванні і абставіны гібелі Дж. Лондана. Аўтар, абапіраючыся на першакрыніцы, усебакова характарызуе талент класіка амерыканскай літаратуры, аспрэчвае здагадкі біёграфаў.

Выстаўка будзе цікавай шырокаму кругу чытачоў.

Экспазіцыя размяшчаецца на 3-м паверсе кальцавога калідора і будзе доўжыцца з 5 студзеня па 29 сакавіка 2016 г.

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 23 86, 293 29 80.

Бібліятэкарам