ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіКніжныя выстаўкіВыстаўкі 2015 годаВыстаўкі "Пісьменнікі – юбіляры 2015" Антуан дэ Сэнт-Экзюперы

Антуан дэ Сент-Экзюперы

Антуан дэ Сент-Экзюперы – авіятар, грамадзянскі і ваенны лётчык, мысліцель-гуманіст, вынаходнік, таленавіты пісьменнік і паэт, які падарыў свету паэтычную прозу, у тым ліку “казку казак” – “Маленькі прынц”, галоўную запаведзь якой памятае любы сучасны чалавек: “Мы ў адказе за тых, каго прыручылі”… Улюбёны ў неба, Экзюперы абляцеў на самалётах розных тыпаў палову планеты і свае вандраванні апісаў у кнігах, якія даўно сталі класікай французскай літаратуры XX стагоддзя.

Юбілейная экспазіцыя “Нябесная птушка з зямным лёсам” налічвае каля 80 выданняў, сярод якіх збор твораў, зборнікі выбраных твораў, нататкі, нарысы, рэпартажы, пісьмы, апавяданні, аповесці і раманы, а таксама літаратура пра жыццё і творчасць пісьменніка.

У экспазіцыю ўключаны зборнікі “Южный почтовый. Ночной полет. Планета людей. Военный летчик. Маленький принц. Цитадель” (2007); “Цитадель” (2001) – кніга, у якую, акрамя папулярных твораў аўтара, увайшлі рэдка публікуемыя матэрыялы; “Военные записки. 1939–1944” (1986); “Смысл жизни” (2013) – унікальны зборнік публіцыстыкі пісьменніка, які быў складзены французскім выдаўцом Клодам Рэйналем і ўпершыню выйшаў у Францыі больш за паўстагоддзя назад. На выстаўцы прадстаўлены кнігі з вядомымі творамі: “Военный летчик” (2007), “Планета людей” (2004), “Цитадель” (2007), “Маленький принц” (розных гадоў выдання).

Значную цікавасць выклікаюць выданні, якія расказваюць пра творчасць, светапогляд і жыццё легендарнага пісьменніка. Сярод іх – “Антуан де Сент-Экзюпери. Небесная птица с земной судьбой” (2003) Кейта Курціса, у якім аўтар, прытрымваючыся фактычнай дакладнасці, адкрывае новыя рысы ў сталым кананічным вобразе. У аповедзе аналізуюцца творы Экзюперы, прыводзяцца асабістыя сведчанні.

Кніга “Воспоминания розы” (2006), аўтарам якой стала жонка пісьменніка Кансуэла дэ Сэнт-Экзюперы, змяшчае ўспаміны, якія заставаліся доўгія дзесяцігоддзі таямніцай яе архіва. У выданні паказана драматычная і захапляльная гісторыя саюза двух таленавітых людзей.

Унікальнае літаратурнае расследаванне праводзіцца ў кнізе вядомага французскага журналіста і літаратуразнаўца Жана-Клода Пер’е “Загадка де Сент-Экзюпери” (2011), дзе ён спрабуе прыадкрыць заслону таямніцы гібелі пісьменніка і паказвае яго незвычайнае жыццё.

Выстаўка будзе цікавай шырокаму кругу чытачоў.

Экспазіцыя размяшчаецца на 3-м паверсе кальцавога калідора і будзе дэманстравацца з 3 красавіка па 30 чэрвеня 2015 г.

Бібліятэкарам