ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіКніжныя выстаўкіВыстаўкі 2015 годаВыстаўкі "Пісьменнікі – юбіляры 2015" Андрэ Маруа

Андрэ Маруа

Пяру Андрэ Маруа (1885–1967) належаць раманы і навелы, крытычныя артыкулы і філасофскія эсэ: літаратурныя мемуары і гістарычныя работы. Але перш за ўсё Маруа – майстар біяграфічнага жанру.

Юбілейная выстаўка ахоплівае практычна ўсю жанравую разнастайнасць твораў Маруа: мастацкія біяграфіі, мастацкая публіцыстыка, кнігі па гісторыі, раманы, апавяданні і інш. Прадстаўлена каля ста выданняў, сярод якіх зборы твораў, зборнікі, літаратура пра яго жыццё і творчасць на французскай і англійскай мовах.

Сярод выданняў, што экспануюцца на выстаўцы, можна вылучыць 6-томны Збор твораў Андрэ Маруа (1992), у аснову якога леглі мастацкія біяграфіі вялікіх пісьменнікаў – Дзюма, Бальзака, Байрана і інш.

Літаратурныя партрэты Маруа пісаў з такім жа бляскам, што і біяграфіі. Гэта цэлыя крытычныя даследаванні, прысвечаныя жыццю і творчасці вядомых асоб: Дзікенса, Шатабрыяна, Русо, Флабера, Пруста і многіх іншых. Пра іх апавядае кніга “От Монтеня до Драгона”.

У экспазіцыю таксама ўключаны прыжыццёвыя выданні пісьменніка на французскай мове: “Une carriere” (“История одной карьеры”, 1922), “Un essai sur Dickens” (“Диккенс”, 1927), “Disraeli” (“Дизраели”, 1931), “Byron” (“Байрон”, 1930), “L’anglaise et d’autres femmes” (“Англичанка… и другие женщины”, 1932), “Le cercle de famille” (“Семейный круг”, 1932), “Les Anglais” (“История Англии”, 1937) і інш.

На выстаўцы прадстаўлена ўпершыню выдадзеная на рускай мове кніга “История Франции” (2008), якая з’яўляецца, бадай, галоўным гістарычным творам А. Маруа. Аўтар прасочвае станаўленне і развіццё французскай нацыі і дзяржавы з часоў позняй антычнасці да пачатку рэвалюцыі XVIII ст. Абапіраючыся на шырокі круг гістарыяграфічных крыніц, Маруа стварае маляўнічую карціну мінулага.

Карціна літаратурнага жыцця Францыі ад пачатку ХХ стагоддзя да сярэдзіны 1960-х гадоў, а таксама прагрэсіўныя перакананні аўтара знайшлі яркае адлюстраванне ў кнізе “Шестьдесят лет моей литературной жизни” (1977). (1977).

Кніга “Мемуары” (1970) пісалася аўтарам на працягу дваццаці гадоў, апошнюю кропку Маруа паставіў за два тыдні да смерці. Выдадзеная ў 1999 годзе на рускай мове ў серыі “Маё ХХ стагоддзе”, кніга заняла годнае месца ў юбілейнай экспазіцыі.

Бібліятэкарам