ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіКніжныя выстаўкіВыстаўкі 2014 годаВыстаўкі за май

Выстаўкі за май

У чытальных залах арганізаваны доступ да поўных спісаў літаратуры, змешчанай на ўсіх кніжных выстаўках, якія праводзяцца ў бібліятэцы. Выкарыстаць спісы можна з любога рабочага месца карыстальніка.

Тэрмін правядзення
Назва
Месца экспанавання
 

ЮБІЛЕЙНЫЯ

 
22 студзеня –
31 снежня
"Пісьменнікі – юбіляры 2014": Шэкспір У. (1564–1616)
3-ці паверх, кальцавы калідор
22 студзеня –
9 ліпеня
"Пісьменнікі – юбіляры 2014": Шаўчэнка Т. Р. (1814–1861)
3-ці паверх, кальцавы калідор
25 лютага –
9 ліпеня
“Кабзар”: да 200-годдзя з дня нараджэння ўкраінскага паэта і мастака Тараса Рыгоравіча Шаўчэнкі музей кнігі
(3-ці паверх, пам. 348)
13 сакавіка –
14 мая
"Астрожская Біблія": да Дня праваслаўнай кнігі і 450-годдзя выдання "Апостала" Івана Фёдарава музей кнігі
(3-ці паверх, пам. 348)
20 сакавіка –
20 кастрычніка
"Драма Першай сусветнай": да 100-годдзя з пачатку Першай сусветнай вайны
3-ці паверх, кальцавы калідор
17 красавіка –
30 верасня
“Надрукавана ў Доме Мамонічаў”: да 440-годдзя з пачатку дзейнасці друкарні Мамонічаў музей кнігі
(3-ці паверх, пам. 348)
18 красавіка “Музыка душы”: да 90-годдзя з дня нараджэння аўтара і выканаўца песень Булата Шалвавіча Акуджавы зала нотных і аўдыядакументаў
(3-ці паверх, пам. 305)
30 красавіка –
1 чэрвеня
“Ён песні аддаў усё спаўна”: да 100-годдзя з дня нараджэння расійскага кампазітара Марка Рыгоравіча Фрадкіна зала нотных і аўдыядакументаў
(3-ці паверх, пам. 305)
2–29
мая
"Савет Еўропы: 65 гадоў інтэграцыі": да 65-годдзя заснавання Савета Еўропы (5 мая) зала дакументаў міжнародных арганізацый
(2-гі паверх, пам. 207g)
7 мая –
8 чэрвеня
“Споведзь сэрца”: да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка і перакладчыка Антона Пятровіча Бялевіча зала беларускай літаратуры
(2-гі паверх, пам. 205)
7 мая –
11 чэрвеня
“ЮНЕСКА і Беларусь: 60 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”: да 60-годдзя ўступлення Беларусі ў ЮНЕСКА (12 мая) аванзала, 2-гі паверх,
пам. 207
 

ТЭМАТЫЧНЫЯ

 
1 красавіка –
30 чэрвеня
"Спорт і права": да чэмпіянату свету па хакеі (Мінск, 9–25 мая 2014 г.) зала прававой інфармацыі
(2-гі паверх, пам. 207b)
3 красавіка –
12 мая
“Праздниковъ праздникъ и торжество есть торжествъ”: да свята Вялікадня
2-гі паверх, кальцавы калідор
3 красавіка –
6 мая
“Міжнародная арганізацыя працы: 95 гадоў дзейнасці ў імя сацыяльнай справядлівасці”: да 95-годдзя Міжнароднай арганізацыі працы аванзала, 2-гі паверх,
пам. 207
11 красавіка –
1 мая
“Бяспечная праца – права кожнага чалавека”: да Сусветнага дня аховы працы (28 красавіка) зала дакументаў міжнародных арганізацый
(2-гі паверх, пам. 207g)
22 красавіка –
16 чэрвеня
“И помнит мир спасенный…”: да Дня Перамогі (9 мая)
2-гі паверх, кальцавы калідор
17 красавіка –
4 мая
“Следам за сонцам: міфалогія беларусаў” (з калекцыі выяўленчых дакументаў) зала выяўленчых і відэадакументаў
(3-ці паверх, пам. 307)
23 красавіка –
8 чэрвеня
“На кніжнай паліцы: сучасная беларуская мастацкая літаратура” зала беларускай літаратуры
(2-гі паверх, пам. 205)
24 красавіка –
31 мая
“Хакей на вышэйшым узроўні”: да чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі
3-ці паверх, кальцавы калідор
2 мая –
30 чэрвеня
“Дача маёй мары”: па матэрыялах перыядычных выданняў за 2012–2013 гг. зала перыядычных выданняў (аванзала, пам. 106)
8 мая –
2 чэрвеня
“Іншыя сусветы: сюррэалізм і Сальвадор Далі”: з калекцыі выяўленчых дакументаў зала выяўленчых і відэадакументаў
(3-ці паверх, пам. 307)
14 мая –
4 чэрвеня
“Пад бацькоўскім дахам”: да Міжнароднага дня сям’і (15 мая)
2-гі паверх, кальцавы калідор
18 мая –
30 верасня
“Выстаўка адной кнігі”: да Міжнароднага дня музееў (18 мая ) музей кнігі
(3-ці паверх, пам. 348)

111