ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіКніжныя выстаўкіВыстаўкі 2013 годаВыстаўкі "Пісьменнікі – юбіляры 2013" Джордж Гордан Байран

Джордж Гордан Байран

Юбілейная кніжная выстаўка, прысвечаная 225-годдзю Джорджа Гордана Байрана (1788–1824) – англійскага паэта-рамантыка, налічвае звыш 100 выданняў і змяшчае зборнікі вершаў, крытычныя матэрыялы, а таксама літаратуру пра жыццё і творчасць знакамітага англійскага паэта.

Першыя пераклады Байрана ў Расіі з’явіліся ў 1821–1822 гг. Пераклады, раскіданыя ў часопісах і асобных выданнях, заставаліся маладаступнымі для рускай чытаючай публікі. Рускі літаратуразнавец М.В. Гербель запоўніў гэты прабел. Ён сабраў усё лепшае і выдаў у 4-х тамах “Сочинения Лорда Байрона в переводах русских поэтов” (С.-Пецярбург, 1874–1877). У выданні былі аб’яднаны паэтычныя творы Байрана ў перакладзе лепшых рускіх пісьменнікаў: В. Жукоўскага, А. Пушкіна, М. Лермантава, Л. Мея, І. Тургенева, М. Гербеля і мн. інш. Цікавым з’яўляецца таксама двухтомнік 4-га выдання “Полного собрания сочинений Байрона в переводе русских поэтов” (С.-Пецярбург, 1894), акрамя збору вершаў, дапоўнены лістамі, артыкуламі, гутаркамі.

У ліку сучасных выданняў Байрана на выстаўцы прадстаўлены зборнік “Алтарь любви” (Масква, 2000), складзены з лепшых перакладаў І. Казлова, Д. Міна, В. Брусава, А. Блока.

Асабліва цікавым з’яўляецца жыццяпіс Байрана, яго мастацкая біяграфія, створаная французскім пісьменнікам Андрэ Маруа спецыяльна для серыі “Жизнь замечательных людей” і ўпершыню апублікаваная толькі ў 1952 г. На выстаўцы можна ўбачыць кнігу “Дон Жуан, или Жизнь Байрона”, перавыдадзеную ў серыі “ЖЗЛ” у 2000 г.

Пра шырокі круг зносін паэта апавядае кніга Марчанда Леслі “Лорд Байрон. Заложник страсти” (Масква, 2002). У ёй аўтар умела перадаў каларыт старой Англіі і адметны брытанскі стыль, увабраны Джорджам з дзяцінства, ярка апісаў вандраванні Байрана па Партугаліі, Іспаніі, Албаніі, Грэцыі, Турцыі, Італіі.

Байран, па выразе Пушкіна, быў “властителем дум” свайго часу. Яго творчасць не страціла актуальнасці і свежасці і ў нашы дні. Яго прагрэсіўныя ідэі ўзбагацілі сусветную паэзію. Яго творы натхнілі многіх паэтаў наступных пакаленняў. Па сённяшні дзень паэзія Байрана, працятая духам свабоды і справядлівасці, багатая глыбокімі думкамі, развіваючы высакародныя пачуцці, хвалюе сэрцы людзей, вядзе іх па жыццёвым шляху.

Бібліятэкарам