ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіКніжныя выстаўкіВыстаўкі 2012 годаВыстаўкі "Пісьменнікі – юбіляры 2012"Жоржы Амаду

Жоржы Амаду

Тысячы літаратурных персанажаў жывуць на старонках раманаў, аповесцей і навел знакамітага бразільскага пісьменніка Жоржы Амаду (1912–2001). Розныя ў іх імёны, розныя абліччы, розныя характары. Кожны з іх жыве па-свойму, але амаль усіх іх яднае адна зямля – яго героі працуюць, змагаюцца за існаванне, мараць і любяць на зямлі штата Баія…

Асноўныя вартасці Жоржы Амаду як мастака – багацце ўяўлення, высокае майстэрства апавядання, арыгінальны стыль, які спалучае ў сабе народную і літаратурную мовы. Хвалюючыя, поўныя незвычайнай чароўнасці старонкі чытач сустрэне ў кнігах, прадстаўленых на юбілейнай выстаўцы, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння пісьменніка: “Жубиаба”, “Бескрайные земли”, “Старые моряки”, “Красные всходы”, “Дона Флор и два её мужа”, “Габриэла” і многія іншыя.

Экспануюцца творы на партугальскай – “Gabriela clavo y canela” (1975), “Mar muerto” (1977) – і нямецкай – “Herres des Strandes” (1973), “Das Verschwinden der heiligen Barbara” (1990) – мовах.

Экспазіцыю дапаўняе літаратура пра жыццё і творчасць Жоржы Амаду.

111