ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіКніжныя выстаўкіВыстаўкі 2010 года Выстаўкі "Пісьменнікі – юбіляры 2010""По имени и житие..."

"По имени и житие..."

21 сакавіка – 75 гадоў з дня нараджэння (1935) Філарэта,
дзеяча праваслаўнай царквы на Беларусі, мітрапаліта Мінскага і Слуцкага,
Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Героя Беларусі

Важнае месца ў навейшай гісторыі праваслаўнай царквы займае рэлігійны і грамадскі дзеяч, стваральнік і кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Філарэт (свецкае імя – Кірыла Варфаламеевіч Вахрамееў).

Нарадзіўся мітрапаліт Філарэт у Маскве. Яго бацькі, абодва музыканты, былі людзьмі веруючымі. Вера аб’ядноўвала ўсіх членаў сям’і, стварала адпаведную духоўную атмасферу. Вялікі ўплыў на выбар жыццёвага шляху юнака аказала хросная маці, якая благаславіла яго на службу Богу. У 1953 г. ён закончыў сярэднюю і адначасова музычную школы і паступіў у Маскоўскую духоўную семінарыю. Ужо на другім годзе навучання пачаў прыслужваць іпадыяканам Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Алексію I у храме Іаана Прадцечы ў Маскве. У 1957 г. Кірыла Вахрамееў паступіў у Маскоўскую духоўную акадэмію. У 1959 г. прыняў манаства і атрымаў імя Філарэт у гонар святога праведніка Філарэта Міласцівага. У хуткім часе быў пасвячоны ў іерадыякана, а ў 1961 г. – у іераманаха. Пасля заканчэння акадэміі Філарэт чытаў там лекцыі па дысцыпліне “История и разбор западных исповеданий”, выкладаў гамілетыку (навуку аб царкоўнай пропаведзі). Разумны, працавіты, ён хутка рухаўся па іерархічнай царкоўнай лесвіцы. У 1965 г. пасвячоны ў сан епіскапа Ціхвінскага. У 1966–1973 гг. быў епіскапам Дзмітраўскім, рэктарам маскоўскіх духоўных акадэміі і семінарыі. У 1971 г. узведзены ў сан архіепіскапа, а ў 1975 – мітрапаліта. З 1978 г. Філарэта назначаюць мітрапалітам Мінскім і Беларускім, адначасова да 1984 г. ён быў Патрыяршым Экзархам Заходняй Еўропы. З 1989 г. мітрапаліт Філарэт – Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, пастаянны член сінода Рускай праваслаўнай царквы і старшыня сінода Беларускага экзархата. З 1992 г. яго поўны тытул – мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, свяшчэннаархімандрыт Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра.

Больш за трыццаць гадоў мітрапаліт Філарэт працуе ў Беларусі. Яго непасрэдны ўдзел у беларускім духоўным адраджэнні атрымаў моцную падтрымку з боку ўлады і асабіста Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі. За гады архірэйскага служэння ў Беларусі ўзведзены новыя і ўзноўлены разбураныя храмы і манастыры, адрадзіліся старажытныя епіскапскія кафедры, пашырыліся, умацаваліся сувязі праваслаўнай царквы з грамадскімі і дзяржаўнымі ўстановамі. Пры ўдзеле мітрапаліта адноўлены крыж прападобнай Ефрасінні Полацкай. Ён заснавальнік першай на Беларусі Праваслаўнай духоўнай акадэміі, рэктар Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы Беларускага дзяржаўнага універсітэта, ганаровы доктар многіх айчынных і замежных універсітэтаў, духоўных акадэмій і багаслоўскіх факультэтаў. Мітрапаліт карыстаецца вялікім аўтарытэтам і лічыцца адным з самых інтэлектуальных патрыярхаў. Яго вялікія заслугі ў царкоўным, міратворчым і патрыятычным служэнні адзначаны вышэйшымі ўзнагародамі Рускай праваслаўнай царквы – ордэнамі Святога Уладзіміра II і I ступеняў (1969, 1971), прападобных Сергія Раданежскага I ступені (1982), Андрэя Рублёва I ступені (2003), Серафіма Сароўскага I ступені (2005), а таксама дзяржаўнай расійскай узнагародай – ордэнам “За заслуги перед Отечеством” IV ступені (2003).

Падзвіжніцкая асветніцкая дзейнасць мітрапаліта Філарэта, яго вялікі ўклад у духоўнае адраджэнне беларусаў, умацаванне дружбы і культурных сувязей паміж наро¬дамі высока ацэнены беларускай дзяржавай: Мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Філарэту прысвоена званне “Герой Беларусі” (2006). Ён узнагароджаны ордэнамі Айчыны III ступені (1998), Дружбы народаў (2005), ордэнам Пашаны (2008), медалём і ордэнам Францыска Скарыны (1995, 2003). Мітрапаліт Філарэт – ганаровы грамадзянін Мінска.

Бібліятэкарам