ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіВыстаўкіКніжныя выстаўкіВыстаўкі 2008 годаМай

Май

У чытальных залах арганізаваны доступ да тэматычных спісаў літаратуры да ўсіх кніжных выставак, якія праводзяцца ў бібліятэцы. Карыстацца спісамі можна з любога рабочага месца карыстальніка.

Тэрмін правядзення
Назва
Месца экспанавання выстаўкі
 

ЮБІЛЕЙНЫЯ

 
28 лютага – 31 мая

"Асветнік з роду Астрожскіх": да 400-годдзя памяці дабравернага князя Канстанціна Васілія Астрожскага (1527 - 1608), культурнага і палітычнага дзеяча ВКЛ

Музей кнігі
4 красавіка – 6 мая
"Творца Высокага Адраджэння": да 525-годдзя з дня нараджэння італьянскага жывапісца і архітэктара эпохі Адраджэння Рафаэля Санці (1483-1520)
зала выяўленчых і відэадакументаў (3-ці паверх)
1 красавіка – 20 мая
"З вышыні перажытага": да 75-годдзя з дня нараджэння паэта, нарысіста Віктара (Вікенція Мікалаевіча) Шымука (1933-1998)
28 сакавіка – 11 мая
"Святло каляровай гармоніі": да 155-годдзя з дня нараджэння галандскага мастака Вінсента Ван Гога (1853-1890)
13 мая –
21 ліпеня
«Полымя на палітры»: да 75-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўных прэмій Беларусі (1980 і 1996) Аляксандра Міхайлавіча Кішчанкі (1933 – 1997)
15 мая –
16 чэрвеня
«Вялікая Русь Віктара Васняцова»: да160-годдзя з дня нараджэння жывапісца Віктара Міхайлавіча Васняцова (1848 – 1926)
14 мая –
30 чэрвеня
«Легенда беларускай бібліяграфіі»: да 100-годдзя з дня нараджэння бібліёграфа, літаратуразнаўцы, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, члена Саюза пісьменнікаў Ніны Барысаўны Ватацы (1908 – 1997)
Музей кнігі
21 мая –
10 чэрвеня
«Мелодыя душы»: да 70-годдзя з дня нараджэння паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) Уладзіміра Іванавіча Карызны
 

ТЭМАТЫЧНЫЯ

 
14 красавіка – 20 мая
"Часоў злучальная нітка...": да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін (18 красавіка) зала дакументаў міжнар. арг. (2-гі паверх, пакой 207g )
3 красавіка – 6 мая
"Здаровы лад жыцця: міжнародны вопыт і стратэгія Беларусі": да Сусветнага дня здароўя (7 красавіка) і 60-годдзя членства Беларусі ў САЗ аванзала, 2-гі паверх, 207 пакой
3 красавіка – 30 мая
"Джазавыя сілуэты": майстры сусветнага джаза зала нотных і аўдыёдакументаў (3-ці паверх)
20 сакавіка– 31 мая
«Свяшчэннага прызначэння стыхія»: да Сусветнага дня паэзіі (21 сакавіка) 3-ці паверх, кальцавы калідор
16 красавіка
– 31 мая
"Беларуская мастацкая літаратура": кнігі беларускіх выдавецтваў, што выйшлі ў свет у 2005 - 2008 гг. зала беларускай літаратуры (2-гі паверх)
21 красавіка
– 19 мая
"Аўтарства без тэрміну даўнасці": да Сусветнага дня кніг і аўтарскага права (23 красавіка) 2-гі паверх, кальцавы калідор
24 красавіка– 5 чэрвеня
"Art-лінія"
Адкрыццё Міжнароднай мастацкай выстаўкі і прэзентацыя кніжнай выстаўкіа 17-ай гадзіне (галерэя "Ракурс")
2-гі паверх, кальцавы калідор (каля галерэі "Ракурс")
26 сакавіка –19 мая
"Частка свету...тэатр": да Міжнароднага дня тэатра (27 сакавіка)
3-ці паверх, кальцавы калідор
1– 31 мая

"І памятае свет выратаваны...": да Дня Перамогі (9 траўня)

2-гі паверх, кальцавы калідор
2 мая –
30 чэрвеня
"Сям’я – аснова ўсіх асноў": да Міжнароднага дня сям’і (15 мая): па матэрыялах перыядычных выданняў за 2006 – 2008 гг.
зала перыядычных
выданняў
(аванзала,
1-шы паверх)
7 мая –
8 чэрвеня
"Сям’я: рэальнасць, праблемы, преспектывы": да Міжнароднага дня сям’і (15 мая)
аванзала, 2-гі паверх, 207 пакой
16 мая –
25 чэрвеня
«Застылыя імгненні»: да Міжнароднага дня музеяў (18 мая) 3-ці паверх, кальцавы калідор
20 мая –
25 чэрвеня
"Усе розныя, усе унікальныя": да Сусветнага дня культурнай шматстайнасці ў імя дыялога і развіцця (21 мая) 3-ці паверх, кальцавы калідор
21 мая –
15 чэрвеня
"Мужнасць дзеля міра": да Міжнароднага дня міратворцаў (29 мая) зала дакументаў міжнар. арг. (2-гі паверх, пакой 207g )
111