ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіРэстаран "Явар"

Рэстаран "Явар"

Рэстаран размешчаны на першым паверсе будынка Нацыянальнай бібліятэкі. Яго інтэр’ер выкананы ў ультрасучасным стылі.

Зала разлічана на 150 месцаў.  Персанал рэстарана мае вопыт абслугоўвання дыпламатычных прыёмаў і гатовы забяспечыць высокі клас сервісу і прыгатавання разнастайных страў.

Утульная і спакойная абстаноўка, зручнае размяшчэнне, жывая музыка – бясспрэчныя перавагі рэстарана "Явар".

Рэжым працы:

Панядзелак – пятніца: 12.00–17.00 (абедзеннае меню).
Аўторак – нядзеля: 17.00–24.00 (вячэрняе меню).
Па выхадных і святочных днях абедзеннае меню не дзейнічае.

Кантактны тэлефон: (8 017) 317 15 13, (8 029) 703 00 12.

Бібліятэкарам