ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіПраект “У госці да кніг”Урокі ў музеіЗамкавая культура Беларусі

Замкавая культура Беларусі

Для школьнікаў 1–5 класаў.

Заняткі прысвечаны гісторыі замкаў і замкавым бібліятэкам Беларусі. Школьнікі даведаюцца і замацуюць веды пра замкавую архітэктуру на тэрыторыі Беларусі, разгледзяць тыпы замкаў і іх канструкцыйныя асаблівасці, паслухаюць пра замкавыя бібліятэкі і тэатры. Юныя наведвальнікі музея будуць мець унікальную магчымасць убачыць старадрукаваныя выданні з бібліятэкі Радзівілаў, экслібрысы і суперэкслібрыс на кнігах з замкавай бібліятэкі знакамітага роду. Вучні ўбачаць таксама адзіны ў Беларусі экзэмпляр XVIII ст. драматычных твораў Уршулі Радзівіл “Камедыі і трагедыі” з гравюрамі М. Жукоўскага, выкананымі па эскізах княгіні з узнаўленнем сцэнічнай прасторы нясвіжскіх спектакляў.

Удзельнікі “ўрока ў музеі” выканаюць цікавыя заданні і разыграюць інсцэніроўку-імправізацыю.

Бібліятэкарам