ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіМузей кнігіВыстаўкі музеяБрама кніжных скарбаў

Брама кніжных скарбаў

У музеі для ўсіх адчыняе браму сваіх кніжных скарбаў чарадзейны “алмаз ведаў”! Не злічыць яго багацці, якія захоўваюць таямніцы старажытнай і сучаснай кніжнай культуры.

Кожны рукапісны помнік XV–XIX стст. унікальны і вылучаецца непаўторным афармленнем і спосабам напісання.

Першыя друкаваныя кнігі і ўзоры выдавецкага мастацтва вядомых майстроў друкаванай справы краін Еўропы XV– XVIII стст. прачыняць скарбніцу еўрапейскай кніжнай культуры.

Высокі ўзровень беларускага кнігадрукавання XVI–XVIII стст. прадстаўлены шэдэўрамі, якія выйшлі з друкарань Францыска Скарыны ў Празе, Радзівілаў у Брэсце і Нясвіжы, Пятра Мсціслаўца і братоў Мамонічаў у Вільні, Максіма Вошчанкі ў Магілёве і інш.

Зацікавяць наведвальнікаў старадаўнія апраўныя і ўладальніцкія вокладкі XV–ХХ стст., мініяцюрныя выданні і фаліянты, а таксама асобнікі з аўтографамі беларускіх і замежных пісьменнікаў і мастакоў.

 
 
 
 
 
 
 
111