ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіЭкскурсііЭкскурсія для дзяцей "Дзень нараджэння ў бібліятэцы"

Экскурсія для дзяцей "Дзень нараджэння ў бібліятэцы"

Пад час экскурсіі імянінніка і яго гасцей чакае захапляльнае знаёмства з бібліятэкай, наведванне музея кнігі, агляднай пляцоўкі і іншых цікавых месцаў, а таксама займальныя гульні ў дзіцячым пакоі і атрыманне сувеніраў ад бібліятэкі. Віноўнік урачыстасці зможа пакінуць свой след у гісторыі, зрабіўшы памятны запіс пра гэты незабыўны дзень у спецыяльнай Кнізе імянінніка.

Экскурсіі праводзяцца на рускай і беларускай мовах. Групы фарміруюцца па папярэднім запісе. Склад групы – да 10 чалавек. Заяўкі прымаюцца з 10.00 да 18.00 з аўторка па нядзелю.

Тэлефоны для запісу: (8 017) 293 29 66, 293 28 53.

Кошт экскурсіі

Рэжым работы экскурсійнага абслугоўвання.

Аддзел экскурсійна-метадычнай работы

Пад час экскурсіі "Дзень нараджэння ў бібліятэцы" віноўнік урачыстасці можа зрабіць памятны запіс у спецыяльнай Кнізе імянінніка.
Экскурсія "Дзень нараджэння ў бібліятэцы" ўключае займальныя гульні для імянінніка і яго гасцей у дзіцячым пакоі.

111