ГалоўнаяПаслугiІнфармацыйныя паслугіІнфармацыйна-бібліяграфічнае абслугоўваннеІнфармацыйныя паслугі па дагаворах

Інфармацыйныя паслугі па дагаворах

Нацыянальная бібліятэка Беларусі аказвае платныя інфармацыйныя паслугі юрыдычным асобам на аснове разавых ці доўгатэрміновых дагавораў згодна Прэйскуранту.

Юрыдычным асобам прадастаўляюцца наступныя паслугі:

  • Пошук і адбор бібліяграфічнай і паўнатэкставай інфармацыі (у друкаваным/электронным выглядзе) для юбілейных выданняў арганізацыі/ прадпрыемства, па розных тэмах, кірунку дзейнасці, персаналіях, да пэўных падзей і мерапрыемстваў;
  • Пошук фактаграфічных даных (інфармацыя, статыстычныя даныя, фатаграфіі і інш.) пра якую-небудзь падзею, асобу, мясцовасць, арганізацыю і г.д.;
  • Рэдагаванне бібліяграфічных спісаў літаратуры;
  • Маніторынг СМІ;
  • Адрасны пошук канкрэтных кніг, газетных/часопісных артыкулаў, дысертацый і інш.;
  • Капіраванне/алічбоўка неабходнай інфармацыі;
  • Праверка тэкставых дакументаў на наяўнасць запазычанняў з выкарыстаннем спецыялізаваных інфармацыйных сістэм;
  • Выдача ў часовае карыстанне арыгіналаў дакументаў па міжбібліятэчным абанеменце;
  • Прадастаўленне ў пастаяннае карыстанне ксеракопій і лічбавых копій фрагментаў дакументаў, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі.

Заключэнне дагавора на аказанне інфармацыйных паслуг ажыццяўляецца на аснове гарантыйнага пісьма ў бібліятэку.

111