ГалоўнаяПаслугiДадатковыя паслугіРамонт і рэстаўрацыя кнігРэстаўрацыя вокладак, выраб новых пераплётных крышак кніг, пераплёт кніг і часопісаў з рамонтам блока і пасшыткава

Рэстаўрацыя вокладак, выраб новых пераплётных крышак кніг, пераплёт кніг і часопісаў з рамонтам блока і пасшыткава

Вокладка кнігі, акрамя асноўнага прызначэння – абараняць блок ад пашкоджання, часта мае гістарычную і мастацкую каштоўнасць. Своечасовы выраб новай вокладкі або рэстаўрацыя старой – неабходная ўмова забеспячэння захаванасці дакумента.

Патрабаванні да рэстаўрацыі кожнай кнігі індывідуальныя. Яны залежаць ад каштоўнасці і ўнікальнасці выдання, ступені разбурэння і г.д.

Выраб новай вокладкі (у першую чаргу пры адсутнасці або немэтазгоднасці аднаўлення старой) ажыццяўляецца з улікам канструктыўных асаблівасцей блока, наяўных матэрыялаў, пажаданняў заказчыка. Пры неабходнасці рамантуецца і/або перашываецца блок, умацоўваюцца лісты (сшыткі).

Узровень і ступень магчымай / дапушчальнай рэстаўрацыі пераплётнай крышкі, а таксама выкананне пераплётных работ з вырабам новай пераплётнай крышкі з розных сучасных матэрыялаў вызначаюцца спецыялістам-рэстаўратарам і залежаць ад фізічнага стану дакумента.

Кошт і тэрміны выканання работ залежаць ад складанасці працы і наяўнасці ўсіх неабходных матэрыялаў.

Работы па аднаўленні вокладак са скуры не праводзяцца (на бягучы момант мы не закупляем натуральную скуру).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 72 (аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў).
Бібліятэкарам