ГалоўнаяПаслугiДадатковыя паслугіПаслугі паліграфіі і капіраванняПаліграфічныя паслугі

Паліграфічныя паслугі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадастаўляе шырокі спектр паліграфічных паслуг. Дзякуючы сучаснаму тэхналагічнаму абсталяванню заказы любой складанасці прафесійна і якасна выканаюць супрацоўнікі выдавецкага аддзела.

Ажыццяўляецца некалькі відаў паслуг па пераплёце і ламініраванні дакументаў.

У пунктах капіравання і чытальных залах бібліятэкі можна заказаць ксеракопію ці сканіраванне як фрагментаў дакумента з фондаў бібліятэкі, так і асабістых дакументаў.

Па папярэднім заказе ажыццяўляецца капіраванне фрагментаў аўдыядакументаў рознымі спосабамі.

У любой чытальнай зале можна зрабіць капіраванне інфармацыі з баз даных і інтэрнэту на электронны носьбіт, а таксама заказаць раздрукоўку электроннай інфармацыі з “Блакнота карыстальніка” з аўтаматызаванага рабочага месца бібліятэкара. Раздрукоўка інфармацыі з электроннага носьбіта карыстальніка выконваецца ў пункце капіравання цэнтральнага вестыбюля і ў інтэрнэт-цэнтры бібліятэкі.

Віды паліграфічных паслуг:

Лічбавы друк:

  • візітныя карткі;
  • канверты;
  • бэйджы;
  • меню для рэстаранаў;
  • дыпломы;
  • сертыфікаты;
  • наклейкі;
  • паштоўкі;
  • запрашэнні;
  • укладышы для CD/DVD;
  • дысконтныя карты;
  • брашуры;
  • буклеты;
  • блакноты;
  • календары;
  • кнігі;
  • закладкі;
  • лістоўкі;
  • флаеры;
  • фотаальбомы.

Шырокафарматны друк:

  • плакаты;
  • постары;
  • чарцяжы.

Рызаграфічны друк.

Капіравальныя работы:

  • чорна-белае капіраванне;
  • поўнакаляровае капіраванне;
  • шырокафарматнае капіраванне.

Тыражыраванне CD/DVD:

  • запіс на СD/DVD;
  • друк на паверхні CD/DVD;
  • ламініраванне паверхні CD/DVD.

Паслядрукаваныя работы:

  • пераплётныя работы:
    • цвёрды пераплёт;
    • тэрмаклеявы пераплёт;
    • пераплёт на скабу;
    • пераплёт на cпружыну;
  • ламініраванне:
    • халоднае (шырыня да 1260 мм);
    • гарачае (шырыня да 1670 мм);
  • бігоўка;
  • перфарацыя;
  • рэзка.

Плотарная рэзка (шырыня матэрыялу да 1600 мм).

Стварэнне сувенірнай прадукцыі:

  • нанясенне выявы на майку;
  • нанясенне выявы на кепку;
  • нанясенне выявы на кубак.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 60, 293 28 10.

Факс: (8 017) 266 37 23.

E-mail: print@nlb.by, edit@nlb.by, worknbb@mail.ru, izdatreklama@nlb.by

Бібліятэкарам