ГалоўнаяНавіныВыставачныя мультыпраекты
Вада – аснова жыцця
Нацыянальная бібліятэка – на Дошцы гонару Першамайскага раёна

Унікальная выстаўка бальных убораў і аксесуараў адкрылася ў бібліятэцы (+ відэа)

Унікальная выстаўка бальных убораў і аксесуараў адкрылася ў бібліятэцы (+ відэа)
Іншыя навіны

4 сакавіка ў выставачным комплексе бібліятэкі (пам. 104) адбылося адкрыццё ўнікальнага праекта “Бляск убораў і таямніцы флірту”. Экспанаты прадстаўлены з прыватнай калекцыі Ігара Сурмачэўскага.

Уборы, абутак, капялюшыкі, аксесуары XVII – пачатку ХХ стагоддзя, запрашэнні на балі і раўты, дамскі будуарны столік, які цудам захаваўся ў Гродне, будуарнае люстэрка ў абрамленні лебедзяў, выкананае французскімі майстрамі з Ніцы; а таксама ўсе тыя дробязі, без якіх дама не можа абысціся нават цяпер: парфумерныя флаконы, наборы для рукадзелля, упрыгажэнні, бранзалеты, брошкі, грабяні і заколкі

Экспазіцыя ўключае больш за 300 прадметаў, вартых быць прадстаўленымі ў лепшым музеях свету: бальная сукенка, выкананая знакамітым куцюр’е баронам Крыстафам фон Дрэколам для Марыі Валерыі Габсбург; муфта з гарнастая, аздобленая шоўкам; лёгкая сукенка “Анютины глазки” для будуара і ранішняга сняданку (“tea dress”); бальная сукенка з пурпуровага брокату з кветкавым арнаментам “брашэ”, выкананая парыжскай мадысткай (“Mme Chaux. 70 Rue Truffaut, Paris”).

З прывітальным словам выступіла першы намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава.

bliask_ub_3.jpg

Пра артэфакты мінулых стагоддзяў падрабязна распавёў мастак, рэстаўратар і калекцыянер Ігар Сурмачэўскі.

bliask_ub_4.jpg

Каштоўнасць экспазіцыі падкрэслілі запрошаныя эксперты: прафесар кафедры этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, доктар мастацтвазнаўства Вольга Лабачэўская і дацэнт кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства Галіна Мяшкова.

Баль – гэта музыка, танцы, знаёмствы, сустрэчы, флірт, гульня пачуццяў і таямнічы шыфр поглядаў, жэстаў, узмахаў веера, нябачная перапіска і лёгкае дакрананне рукі партнёра ў танцы... Убачыць увасабленне стылю і прыгажосці XVII – пачатку XX стагоддзя на выставачным праекце “Бляск убораў і таямніцы флірту” можна будзе да канца года.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Кошт наведвання экспазіцыі: 

  • для дарослых – 10 руб.
  • для навучэнцаў сярэдніх, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў – 5 руб.

    сямейны білет: 

  • група з двух дарослых і аднаго дзіцяці да 16 гадоў – 21 руб.
  • група з двух дарослых і двух дзяцей да 16 гадоў – 24 руб.
  • шматдзетная сям'я (пры прад'яўленні адпаведнага дакумента) – 24 руб.
  • Бясплатны ўваход на выстаўку з правам ажыццяўлення лічбавай, фота- і відэаздымкі дазволены дзецям да 8 гадоў, выхаванцам дзіцячых дамоў, людзям з абмежаванымі магчымасцямі (пры прад’яўленні адпаведнага дакумента), а таксама суправаджальнікам групы школьнікаў, выхаванцаў устаноў адукацыі (1 суправаджальнік на 10 дзяцей).

    Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

    Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

    Навіны

    Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

    19 Кра 2024

    У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

    17 Кра 2024

    13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

    16 Кра 2024

    12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    Бібліятэкарам