ГалоўнаяНавіныВыставачныя мультыпраекты
Адкрыццё выставы “Лясная песня” ў Туркменістане да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
Відэаматэрыялы Х Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”

Ствараем разам: народнае мастацтва беларусаў у выставачным праекце “Жывыя крыніцы”

Ствараем разам: народнае мастацтва беларусаў у выставачным праекце “Жывыя крыніцы”
Іншыя Навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае цыкл майстар-класаў з вядомымі народнымі майстрамі Беларусі ў межах выставачнага праекта “Жывыя крыніцы”, прымеркаванага да Года гістарычнай памяці.

Выстаўка аб’яднала больш за 500 прадметаў, стваральнікі якіх – айчынныя рамеснікі з розных рэгіёнаў нашай краіны. Майстры дэманструюць узоры традыцыйных беларускіх промыслаў, падкрэсліваючы: народнае мастацтва застаецца актуальным і нават модным ва ўсе часы.

Экспанаты – адлюстраванне сапраўднага шляху жыцця беларусаў, з якіх можна даведацца пра шматвяковыя традыцыі беларускага народнага мастацтва, віды і формы традыцыйнай мастацкай творчасці: разьбу па дрэве, ганчарства, кавальства, ткацтва, вышыўку, роспіс, пляценне з прыродных матэрыялаў.

У кожнага наведвальніка майстар-класаў будзе магчымасць стварыць сваю эксклюзіўную творчую работу – асабісты абярэг, цудоўны падарунак, мастацкі твор ці нават прадмет упрыгожвання інтэр’ера. Неверагодныя сустрэчы з удзельнікамі Беларускага саюза майстроў народнай творчасці пакінуць цёплыя ўражанні і шчырую радасць, а таксама паглыбяць веды пра чароўную гісторыю нашай краіны.

Графік правядзення майстар-класаў на чэрвень:

  • 06.07 (ср) з 15.00 да 19.00 майстар-клас па вырабе паясоў у тэхніцы “ткацтва” (майстар народнай творчасці І.З. Дзернакоўская);
  • 14.07 (чц) з 15.00 да 19.00 майстар-клас па вырабе дэкаратыўнага пано ў тэхніцы “роспіс па шкле” (майстар народнай творчасці Н.Я. Шкурдзюк).

Пагружайцеся ў крыніцы народнага мастацтва разам з Нацыянальнай бібліятэкай!


Наведванне майстар-класа ўваходзіць у кошт наведвання выставы “Жывыя крыніцы”:
  • для дарослых – 6 рублёў;
  • для навучэнцаў сярэдніх, сярэднеспецыяльных і вышэйшых устаноў – 3 рублі;
  • сямейны квіток (2 дарослых з дзіцём да 16 гадоў) – 11 рублёў;
  • сямейны квіток (2 дарослых з 2 дзецьмі да 16 гадоў) – 13 рублёў;
  • шматдзетныя сем’і (пры прад'яўленні дакумента) – 13 рублёў.
Бясплатна:
  • дзеці да 7 гадоў і выхаванцы дзіцячых дамоў, людзі з абмежаванымі магчымасцямі (пры прад’яўленні дакумента);
  • суправаджаючыя груп школьнікаў, выхаванцаў устаноў адукацыі (1 чалавек на 10 дзяцей).

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 50, 368 37 37.

Глядзіце таксама рэпартаж тэлеканала "Беларусь 1" пра этнапраект і відэа пра майстар-класы, якія арганізуюцца ў яго межах.

Навіны

“Папулярызацыя кнігі ў век лічбавай трансфармацыі” – міжрэгіянальны семінар для публічных бібліятэк Брэсцкай вобласці

11 Жні 2022

9–10 жніўня на базе Лунінецкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы прайшоў міжрэгіянальны семінар для дырэктараў бібліятэчных сістэм Брэсцкай вобласці і загадчыкаў аддзеламі абслугоўвання і інфармацыі цэнтральных раённых (гарадскіх) бібліятэк “Папулярызацыя кнігі ў век лічбавай трансфармацыі”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Фотавыстава “ЕЭК – 10 гадоў для грамадзян краін Еўразійскага эканамічнага саюза”

9 Жні 2022

З 9 жніўня ў кальцавой галерэі 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі дэманструецца перасоўная фотавыстава “ЕЭК – 10 гадоў для грамадзян краін Еўразійскага эканамічнага саюза”.

Мастацкія выстаўкі

У жніўні спаўняецца 505 гадоў з дня выдання Францыскам Скарынам першай кнігі

5 Жні 2022

Псалтыр – першая друкаваная беларуская кніга, адна з найбольш старажытных і папулярных кніг Старога Запавету. Асноўны яе змест духоўныя песні – псалмы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам