ГалоўнаяНавіныВыставачныя мультыпраекты
Казачны і міфалагічны свет Валерыя Слаука: у бібліятэцы адкрылася выстаўка чароўнай графікі (+відэа)
Доўгачаканая Бібліяноч вяртаецца! Сустракайце!

Ствараем разам: народнае мастацтва беларусаў у выставачным праекце “Жывыя крыніцы”

Ствараем разам: народнае мастацтва беларусаў у выставачным праекце “Жывыя крыніцы”
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае цыкл майстар-класаў з вядомымі народнымі майстрамі Беларусі ў межах выставачнага праекта “Жывыя крыніцы”, прымеркаванага да Года гістарычнай памяці.

Выстаўка аб’яднала больш за 500 прадметаў, стваральнікі якіх – айчынныя рамеснікі з розных рэгіёнаў нашай краіны. Майстры дэманструюць узоры традыцыйных беларускіх промыслаў, падкрэсліваючы: народнае мастацтва застаецца актуальным і нават модным ва ўсе часы.

Экспанаты – адлюстраванне сапраўднага шляху жыцця беларусаў, з якіх можна даведацца пра шматвяковыя традыцыі беларускага народнага мастацтва, віды і формы традыцыйнай мастацкай творчасці: разьбу па дрэве, ганчарства, кавальства, ткацтва, вышыўку, роспіс, пляценне з прыродных матэрыялаў.

У кожнага наведвальніка майстар-класаў будзе магчымасць стварыць сваю эксклюзіўную творчую работу – асабісты абярэг, цудоўны падарунак, мастацкі твор ці нават прадмет упрыгожвання інтэр’ера. Неверагодныя сустрэчы з удзельнікамі Беларускага саюза майстроў народнай творчасці пакінуць цёплыя ўражанні і шчырую радасць, а таксама паглыбяць веды пра чароўную гісторыю нашай краіны.

Графік правядзення майстар-класаў на красавік:

  • 06.04 (ср) з 16.00 да 19.00 – майстар-клас па дэкарыраванні яек у тэхніцы “інкрустацыя саломкай” (народны майстар Беларусі А.А. Аўсяннікава);
  • 14.04 (чц) з 16.00 да 19.00 – майстар-клас па вырабе аб’ёмнай цацкі “Птушка” ў тэхніцы “выцінанка” (майстар Н.В. Гамаюнава);
  • 20.04 (ср) з 18.00 да 20.00 – майстар-клас па роспісе яек воскам у тэхніцы “пісанка” (майстар В.Б. Хачкова);
  • 21.04 (чц) з 16.00 да 19.00 – майстар-клас па вырабе паштоўкі ў тэхніцы “выцінанка” (майстар Н.В. Гамаюнава).
Далучайцеся да крыніц народнага мастацтва разам з Нацыянальнай бібліятэкай!


Наведванне майстар-класа ўваходзіць у кошт наведвання выставы “Жывыя крыніцы”:
  • для дарослых – 6 рублёў;
  • для навучэнцаў сярэдніх, сярэднеспецыяльных і вышэйшых устаноў – 3 рублі;
  • сямейны квіток (2 дарослых з дзіцём да 16 гадоў) – 11 рублёў;
  • сямейны квіток (2 дарослых з 2 дзецьмі да 16 гадоў) – 13 рублёў;
  • шматдзетныя сем’і (пры прад'яўленні дакумента) – 13 рублёў.
Бясплатна:
  • дзеці да 7 гадоў і выхаванцы дзіцячых дамоў, людзі з абмежаванымі магчымасцямі (пры прад’яўленні дакумента);
  • суправаджаючыя груп школьнікаў, выхаванцаў устаноў адукацыі (1 чалавек на 10 дзяцей).

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 81 (для СМІ), 293 27 50368 37 37 (для даведак).

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам