ГалоўнаяНавіныВыставачныя мультыпраекты
Міжкультурны дыялог і развіццё
Тутэйшыя

“Гляджу ў цябе, як у люстэрка…”: малая радзіма праз аб’ектыў фотаапарата і дакументы

“Гляджу ў цябе, як у люстэрка…”: малая радзіма праз аб’ектыў фотаапарата і дакументы
Іншыя навіны

15 мая ў бібліятэцы адкрыліся фотапраект “Я сэрцам бачу” і інфармацыйна-дакументальная экспазіцыя “Тутэйшыя”, якія распачалі другі этап выставачнага праекта “Малая радзіма – аповесць часоў”.

Беларусь – сінявокая, зялёная, культурная, гасцінная – хутка развіваецца і захоўвае традыцыі. Яна розная! Гледзячы ў адзін момант на адно і тое ж – кожны бачыць і ўспрымае ўсё па-свойму. Але толькі той, хто глядзіць сэрцам і прапускае праз сябе ўбачанае, здольны назіраць самую сапраўдную прыгажосць і адкрываць яе іншым.

Работы ўдзельнікаў фотапраекта “Я сэрцам бачу”, арганізаванага тэлеканалам “Беларусь 24”, з’яўляюцца таму найлепшым доказам. Самыя яркія фота нашай краіны вядомых фотамастакоў ўпрыгожылі выставачную прастору галерэі “Атрыум” (3-ці паверх).

Здейсніць шпацыр па гарадах Беларусі запрашае панарамны фатограф, стваральнік віртуальных тураў Станіслаў Багдзевіч, паназіраць за дзікай прыродай і атрымаць асалоду ад выдатных пейзажаў родных мясцін прапануюць фотамастакі Ігар Бышнёў, Сяргей Плыткевіч, Максім Мікешын і Сяргей Тарасаў.

Рэпартажны фатограф Ілья Гелей дзеліцца фотаздымкамі беларусаў розных прафесій і ўзросту, з розным адчуваннем жыцця і поглядамі. Фатаграфіі Мікіты Церахава паказваюць архітэктуру з незвычайнага ракурсу, адлюстроўваюць хараство гарадскога асяроддзя. А “мабільны” Аляксандр Меклер сваімі работамі даказвае, што для добрага фота не патрэбна дарагая тэхніка, хопіць звычайнага тэлефона, бо фатаграфія – гэта не тэхніка, праз якую мы яе робім, фатаграфія – гэта самі мы.

У кальцавым калідоры 3-га паверха адкрылася інфармацыйна-дакументальная выстаўка з фондаў бібліятэкі “Тутэйшыя”, якая распавядае пра славутыя імёны беларусаў, што нарадзіліся тут і вылучыліся сваімі талентамі на радзіме і за яе межамі.

У вернісажы ўзялі ўдзел першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава, галоўны дырэктар тэлеканала “Беларусь 24” Аляксандр Мартыненка, кіраўнік аддзела маркетынгу і прамаціравання тэлеканала “Беларусь 24” Надзея Мазур, вучоны-арнітолаг, рэжысёр дакументальнага кіно, фатограф Ігар Бышнёў, прызёр міжнароднага конкурсу “35Awards” у намінацыі “мабільная фатаграфія”, фатограф Аляксандр Меклер.

Пазнаёміцца з фотавыстаўкай “Я сэрцам бачу” запрашаем да 15 жніўня. Інфармацыйна-дакументальная выстаўка “Тутэйшыя” будзе доўжыцца да 31 снежня 2018 года.

Дата завяршэння работы выставак можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 23.
Е-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама пра адкрыццё выстаўкі “Малая радзіма – аповесць часоў” на сайце тэлеканала “Беларусь 24”.

Глядзіце таксама сюжэт пра фотапраект у выпуску навін на тэлеканале “Беларусь 24” (18-я хвіліна):


Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам