ГалоўнаяНавіныВыставачныя мультыпраекты
Стартаваў праект «Кнігі Беларусі. Год 2019»
У Маскве адкрылася выстаўка “Сімяон, сын Полацка”

Больш за 9 000 кніг: падведзены вынікі года ў кнігавыдавецкай сферы

Больш за 9 000 кніг: падведзены вынікі года ў кнігавыдавецкай сферы
Іншыя навіны

13 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшло падвядзенне вынікаў года ў прафесійным асяроддзі выдаўцоў, паліграфістаў і распаўсюджвальнікаў.

Арганізатары – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Нацыянальная кніжная палата Беларусі.

Мерапрыемства пачалося з адкрыцця выстаўкі “Кнігі Беларусі. Год 2019”. Упершыню ў Нацыянальнай бібліятэцы прадстаўлена ўся палітра беларускага кнігавыдання за 2019 год. У Беларусі выдавецкай дзейнасцю займаюцца больш за 500 суб’ектаў гаспадарання, дзякуючы якім cёлета выдадзена больш за 9 000 кніг агульным накладам больш за 20 мільёнаў асобнікаў.

Самай папулярнай кнігай 2019 года стала “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча. З гэтымі і іншымі выданнямі можна азнаёміцца ў выставачным комплексе (пам. 104).

Цырымонія ўзнагароджання калектываў і супрацоўнікаў галіны, а таксама партнёраў кнігавыдавецкай сферы па выніках года сімвалічна прайшла ў сценах “алмаза ведаў”. Адзначыць лепшых выйшлі на сцэну намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі і дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі.

У рамках навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” арганізатары мерапрыемства і айчынныя выдавецтвы падрыхтавалі падарунак для выхаванцаў Бялыніцкай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі – лепшыя беларускія дзіцячыя кнігі 2019 года.

Прыемным сюрпрызам для гасцей стаў спектакль “Пясняр”, прысвечаны народнаму артысту СССР Уладзіміру Мулявіну, у выкананні акцёраў Беларускага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Глядзіце і чытайце таксама пра падзею ў тэлесюжэтах, публікацыях СМІ і нашым фотарэпартажы:

Навіны

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам