ГалоўнаяНавіныВіртуальныя выстаўкі
Буквар – слова беларускае
Сустрэча з пісьменніцай Надзеяй Ясмінска

Запрашаем наведаць “Парыжскі «Вулей»”

Запрашаем наведаць “Парыжскі «Вулей»”
Іншыя навіны

Парыжская школа – унікальны феномен у гісторыі мастацтва ХХ стагоддзя, які аб’ядноўвае творчасць выбітных майстроў з розных краін. Сёння іх імёны вядомыя ва ўсім свеце: Пабла Пікасо, Амедэа Мадыльяні, Фернан Лежэ, Васіль Кандзінскі… Сярод іх пачэснае месца займаюць нашы землякі, ураджэнцы Беларусі.

Пазнаёміцца з творчасцю жывапісцаў і скульптараў, прадстаўнікоў Парыжскай школы, запрашае пастаянна дзеючая віртуальная выстаўка “Парыжскі «Вулей»: сусветна вядомыя мастакі з Беларусі”. У экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы як пра знакамітых Марка Шагала, Хаіма Суціна, Надзю Лежэ, так і пра пакуль малавядомых на радзіме творцаў, сярод якіх Роберт Генін, Восіп Цадкін, Пінхус Крэмень, Міхаіл Кікоін, Восіп Любіч, Файбіш-Шрага Царфін. Галерэя найбольш значных твораў майстроў, фотаздымкі, літаратура з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі, а таксама цікавыя факты, цытаты, успаміны і выказванні сучаснікаў, сяброў, жыхароў знакамітага будынка “Вулей” даюць магчымасць уявіць, якімі таленавітымі творцамі і неардынарнымі асобамі яны былі.

Спадзяёмся, што карыстальнікі адкрыюць для сябе новыя імёны, а таксама знойдуць мастака, творчасць якога прыйдзецца ім даспадобы і надоўга застанецца ў памяці.

З віртуальнай выстаўкай можна азнаёміцца на беларускай старонцы партала. Хутка чакайце і рускую версію.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

Аб прафесіі бібліятэкара – у эфіры тэлеканала “Беларусь 1”

2 Чэр 2023

Галоўны бібліятэкар аддзела бібліятэчнага абслугоўвання Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вольга Карэлая стала госцем рубрыкі “Утренние профессии” ў праграме “Добрай раніцы, Беларусь!”.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

У Барысаве прайшло пасяджэнне абласной школы дырэктара

2 Чэр 2023

31 мая на базе Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева прайшла абласная школа дырэктара на тэму “Публічная бібліятэка сёння: новыя стратэгіі ў дзейнасці”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Фінляндыі адзначылі Дзень славянскага пісьменства і культуры

1 Чэр 2023

31 мая ў Расійскім цэнтры навукі і культуры ў г. Хельсінкі адбылася прэзентацыя выставачнага праекта, прымеркаванага да Дня славянскага пісьменства і культуры.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2023”

1 Чэр 2023

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўзяла ўдзел у XVI Міжнароднай канферэнцыі “Central Asia: Інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”, якая адбылася 24–26 мая ў Бухары (Рэспубліка Узбекістан).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вынікі XXXI Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2023

26 мая 2023 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 118 зацверджаны вынікі XXXI Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам