ГалоўнаяНавіныВіртуальныя выстаўкі
8 чэрвеня – 125 гадоў з дня нараджэння Ігната Дварчаніна
Праблемы наркаманіі скрозь прызму права

Нашы акіяны – наша будучыня

Нашы акіяны – наша будучыня
Іншыя навіны

З 8 чэрвеня Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прадстаўляе на партале НББ віртуальную кніжную выстаўку “Нашы акіяны – наша будучыня”, прымеркаваную да Сусветнага дня акіянаў.

Гэты Дзень быў абвешчаны Генеральнай асамблеяй ААН 5 снежня 2008 года (рэзалюцыя 63/111) і штогод адзначаецца 8 чэрвеня пачынаючы з 2009 года.

Мэта гэтага свята – звярнуць увагу на праблемы Сусветнага акіяна, падкрэсліць яго ключавую ролю ў развіцці чалавецтва, інфармаваць грамадскасць пра ўздзеянне чалавека на Сусветны акіян, павысіць узровень дасведчанасці насельніцтва аб патэнцыяле, багацці і прыгажосці падводнага свету.

Акіяны займаюць тры чвэрці паверхні Зямлі, змяшчаюць 97 працэнтаў водных запасаў і займаюць па аб'ёме 99 працэнтаў усёй плошчы планеты. Сусветныя акіяны – іх тэмпература, хімічныя працэсы, плыні і жыццё – вызначаюць дзеянне глабальных сістэм, якія робяць Зямлю прыдатнай для жыцця чалавецтва. Дажджавая і пітная вада, надвор'е, клімат, берагавыя лініі, большая частка нашай ежы і нават кісларод у паветры, якім мы дыхаем, – усё ў канчатковым выніку забяспечваецца і рэгулюецца Сусветным акіянам. На працягу ўсёй гісторыі акіяны і моры былі жыццёва важнымі гандлёвымі і грузавымі шляхамі. Рацыянальнае выкарыстанне гэтага найважнейшага глабальнага рэсурсу – залог устойлівай будучыні.

Ад стану Сусветнага акіяна залежыць здароўе планеты. Чалавецтва не зможа дамагчыся выкаранення галечы, дасягнуць глабальнай харчовай бяспекі і эканамічнага прагрэсу, калі не спыніць працэс дэградацыі і забруджвання мораў і акіянаў. За апошнія чатыры дзесяцігоддзі маштабы пластыкавага забруджвання акіянаў узраслі ў дзесяць разоў. Імкліва множацца і пашыраюцца мёртвыя зоны – падводныя пустыні, дзе жыццё немагчыма праз адсутнасць кіслароду. Празмерна эксплуатуецца сёння траціна ўсіх рыбных запасаў. Прыбярэжныя асяродкі пражывання падвяргаюцца празмернаму ўздзеянню, каля дваццаці працэнтаў сусветных каралавых рыфаў страчаны. Толькі праз забруджванне пластмасавымі адходамі штогод гінуць каля мільёна марскіх птушак, сотні тысяч марскіх млекакормячых і незлічоная колькасць рыбы.

Выказваючы сур'ёзную занепакоенасць сітуацыяй, ААН прадпрымае велізарныя намаганні для вырашэння праблем, звязаных з Сусветным акіянам.

У верасні 2015 года быў прыняты новы Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. У яго склад увайшлі 17 галоўных Мэт устойлівага развіцця (МУР). Задачы захавання і рацыянальнага выкарыстання акіянаў, мораў і марскіх рэсурсаў у інтарэсах устойлівага развіцця былі ўключаны ў мэту 14. У чэрвені 2017 года ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку прайшла Канферэнцыя па акіяне на тэму “Нашы акіяны – наша будучыня” ў падтрымку мэты 14 у галіне ўстойлівага развіцця. На ёй была прынята ўзгодненая на міжурадавым узроўні дэкларацыя ў форме “Закліку да дзеянняў” па аказанні садзейнічання дасягненню гэтай мэты, а таксама пералік абавязацельстваў дзяржаў па захаванні і ўстойлівым выкарыстанні рэсурсаў Сусветнага акіяна. 5 снежня 2017 года Генеральная асамблея ААН прыняла рэзалюцыю (A/RES/72/73), у якой абвясціла 2021–2030 гады Дзесяцігоддзем ААН, прысвечаным навуцы аб акіяне ў інтарэсах устойлівага развіцця.

Прапанаваная віртуальная выстаўка пазнаёміць карыстальнікаў з дакументамі аб Сусветным акіяне, сярод якіх міжнародныя прававыя акты па марскім праве, энцыклапедыі і даведнікі пра акіян і яго насельнікаў, матэрыялы даследаванняў, манаграфіі, у якіх прадастаўлена інфармацыя пра вывучэнне і засваенне марскіх глыбінь, навукова-папулярная літаратура пра марскія падарожжы, падручнікі па гісторыі і геаграфіі мораў і акіянаў.

Гэтыя дакументы раскажуць пра працэсы, якія адбываюцца ў Сусветным акіяне, а таксама пазнаёмяць чытача з міжнароднай сістэмай мер і правіл, накіраваных на забеспячэнне бяспекі марскога суднаходства і ахову марскога асяроддзя і яго насельнікаў. Яны дапамогуць прыцягнуць увагу шырокай грамадскасці да сусветнай праблемы захавання рэсурсаў Сусветнага акіяна, паглыбіць разуменне пытанняў яго вывучэння і выкарыстання, а таксама павысіць дасведчанасць аб экалагічнай абстаноўцы на нашай планеце.

На віртуальнай выстаўцы прадстаўлена 50 дакументаў з фондаў бібліятэкі на рускай і англійскай мовах: кнігі, брашуры, буклеты. Для кожнага дакумента даецца бібліяграфічнае апісанне, анатацыя і pdf-файл са зместам. Частка дакументаў мае гіперспасылкі на іх поўныя тэксты ў базе даных UNESDOC (лічбавая бібліятэка дакументаў і публікацый ЮНЕСКА). Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Вялікі і таямнічы акіян
  • Вывучэнне і засваенне Сусветнага акіяна. Акіяналогія
  • Геаграфія, фізіка, хімія і геалогія Сусветнага акіяна
  • Марское права. Дзейнасць Міжнароднай марской арганізацыі (IMO)
  • Сістэма “акіян – атмасфера”. Сусветны акіян і змяненне клімату
  • Устойлівае развіццё акіянаў і мораў

Выстаўка будзе цікавая студэнтам і аспірантам экалагічных, біялагічных і геаграфічных спецыяльнасцей, навуковым работнікам, акіянолагам, маракам, біёлагам, спецыялістам у галіне марскога права, прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама ўсім, хто цікавіцца даследаваннямі марскіх глыбінь і праблемамі акіянаў і мораў.

Для атрымання лічбавых копій фрагментаў дакументаў, прадстаўленых на віртуальнай выстаўцы, прапануем карыстацца паслугамі Службы электроннай дастаўкі дакументаў.

Карысныя спасылкі:

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Віртуальная выстаўка падрыхтавана аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Вялікі космас у малым фармаце: у Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава “Разцовая гравюра: Лембіт Лыхмус і венская школа”

19 Сту 2022

Разцовая гравюра выкарыстоўвалася графікамі з XV ст., а ў канцы XVI – XVIII ст. мела пашырэнне ў Беларусі. Цяпер яна ўвасобілася ў графіцы малых форм – экслібрысах.

Кніжныя выстаўкі

У Нацыянальнай бібліятэцы “Беларускі салавей” загучаў па-новаму

19 Сту 2022

18 студзеня ў бібліятэцы адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў па выніках літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”, прымеркаванага да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Акцыя па перадачы кніг прыходу храма Святой Роўнаапостальнай княгіні Вольгі

19 Сту 2022

У чарадзе навагодніх святаў асаблівае месца займаюць Каляды – час дабрых спраў і падарункаў. Працягваючы шматгадовую традыцыю акцый па перадачы кніг бібліятэкам, супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі наведалі ў Мінску прыход храма Святой Роўнаапостальнай княгіні Вольгі і перадалі бібліятэцы нядзельнай школы больш за 200 выданняў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разнастайнасць моў – вялікае дасягненне чалавецтва

19 Сту 2022

З 19 студзеня па 22 лютага ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “Разнастайнасць моў – вялікае дасягненне чалавецтва”, прысвечаная Міжнароднаму дзесяцігоддзю моў карэнных народаў (2022–2032).

Кніжныя выстаўкі

Запрашаем прыняць удзел у навукова-практычным семінары “Ураджэнцы роднага краю”

18 Сту 2022

У рамках рэспубліканскага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” (2019–2023) у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца навукова-практычны семінар, прысвечаны ўшанаванню памяці пісьменнікаў-маладнякоўцаў на радзіме.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Выстаўка “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца”

17 Сту 2022

З 17 студзеня ў бібліятэцы арганізавана кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Вялікі талент, вялікая работа, вялікае сэрца”, прысвечаная лаўрэатам прэміі “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, а таксама спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Беларускі спартыўны Алімп” за 2021 год.

Кніжныя выстаўкі

Гісторыя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў лічбах і фактах: з архіва базы даных “НББ у прэсе” (1930–1934)

17 Сту 2022

100-годдзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўнесена ў спіс памятных дат ЮНЕСКА. Рашэнне было прынята на 41-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў 2021 г.

Да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам