ГалоўнаяНавіныВіртуальныя выстаўкі
Да 130-гадовага юбілею з дня нараджэння першага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Іосіфа Бенцыянавіча Сіманоўскага
Даніна памяці…

Да 130-годдзя з дня нараджэння Іосіфа Сіманоўскага (+ відэа)

Да 130-годдзя з дня нараджэння Іосіфа Сіманоўскага (+ відэа)
Іншыя навіны

24 красавіка спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння Іосіфа Бенцыянавіча Сіманоўскага (1892–1967) – вядомага бібліятэказнаўца, бібліёграфа і арганізатара бібліятэчнай справы ў Беларусі, які стаяў ля вытокаў бібліятэчнай адукацыі ў нашай краіне.

І.Б. Сіманоўскі працаваў дырэктарам Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна (цяпер Нацыянальная бібліятэка Беларусі) ад самага яе заснавання на працягу 40 гадоў. Пад яго кіраўніцтвам бібліятэка вырасла ў найбуйнейшае кнігасховішча і цэнтр бібліятэказнаўчай і бібліяграфічнай работы ў рэспубліцы.

Сваёй прэзентацыяй мы ўшаноўваем памяць Іосіфа Бенцыянавіча Сіманоўскага, чалавека-эпохі, які сваё жыццё прысвяціў бібліятэчнай справе Беларусі.

Прэзентацыя падрыхтавана навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам