ГалоўнаяНавіныПраект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”
12 сакавіка 1945 года. 58 дзён да Перамогі
Рэсурсы адкрытага доступу вядучых сусветных выдавецтваў і магчымасці публікацыі ў іх беларускіх даследчыкаў

Кінарэха з мінулага: што глядзелі жыхары Беларусі сто гадоў таму

Кінарэха з мінулага: што глядзелі жыхары Беларусі сто гадоў таму
Іншыя навіны

"Спешите видеть!" "Кто хочет получить истинное удовольствие и наслаждение, пусть посмотрит бессмертное произведение". Менавіта так газеты заахвочвалі гледачоў да наведвання кінатэатраў.

Газеты стогадовай даўніны сведчаць, што жыццё Мінска было не менш насычанам, чым цяпер. Сам горад, аказваецца, быў тыповым еўрапейскім горадам, шматмоўным, полікультурным, ён меў асаблівую атмасферу, фальклор, свае традыцыі і адначасова быў адкрыты ўсяму новаму. Аб манерах, модзе і новых тэндэнцыях мінчане даведваліся не толькі з газет і часопісаў, але і з кінафільмаў, якія дэманстраваліся ў кінатэатрах, зноў адкрытых у 1918 годзе. Першым аднавіў сваю дзейнасць знакаміты мінскі кінатэатр “Ілюзіён”. Затым сталі адкрывацца астатнія: “Эдэн”, “Мадэрн”, “Люкс”. Вядома, ім было далёка да сучасных, але яны стараліся не адставаць адзін ад аднаго і дэманстравалі навінкі замежнай індустрыі. Фільмы нямога кіно насілі гучныя назвы: "Мёртвые воскресают", "Таинственная рука шайки Фатмы" (кампаніі "Gaumont"), "Мученица, или Чужая совесть", "Во власти смерти, или Невинно осуждённый", "Моя жена – звезда", "Осада Карфагена" і інш.

Кінапракат з’явіўся на тэрыторыі Беларусі яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя. Першыя дэманстрацыі на тэрыторыі сучаснай Беларусі прайшлі ў Гомелі ў 1909 г., а ў 1910–1912 гг. – у Віцебску, Мінску, Гродне і інш. Першапачаткова кінадэманстрацыі праводзіліся ў розных мясцінах, ад саду да тэрасы кавярні, аднак даволі хутка пачалі ўзнікаць кінатэатры (ілюзіёны), якімі служылі вялікія памяшканні, часам з аркестрам ці раялем, на якім акампанавалі відовішчу. Дэманстрацыі часта суправаджаліся дэкламацыямі, чытаннем лекцый, танцамі, пантамімамі і нават вар’етэ. Кінематограф хутка стаў масавым і дэмакратычным, абагнаўшы па колькасці наведвальнікаў тэатр і нават цырк.

На старонках газет друкаваліся шматлікія аб’явы-анонсы аб кінастужках, што дэманструюцца ў кінатэатрах: "Похитители бриллиантов", "Бандиты шайки мёртвой головы", "Тайны Мадридского двора"  і інш.

Pokhititeli-brilliantov.jpg

Похитители бриллиантов [и др.]: электротеатр // Бобруйский голос. – 1918. – 1 мая. – С. 1.

Трэба адзначыць, што спачатку функцыя кінапракату была толькі забаўляльная, а потым стала яшчэ і інфармацыйнай. Гледачы на кінасеансах атрымлівалі звесткі пра падзеі ў свеце, знаёміліся з культурай розных краін. Кінафільмы таксама павышалі адукацыйны ўзровень насельніцтва, якое да рэвалюцыі было малапісьменным.

У гады Першай сусветнай вайны кінематограф Земсаюза працаваў на фронце. Вось як у газеце “Вестник Комитета Западного фронта Всероссийского земского союза” (1917, 27 лют.) аўтар артыкула апісвае пачатак кінасеанса:

“Трудно передать, с каким восторгом был встречен солдатами и их начальством кинематограф на фронте. В однообразную суровую обстановку фронтового быта вдруг ворвались искры веселого неудержимого смеха, острот и забавных чудачеств. И всего этого достиг своим появлением кинематограф служащих Земсоюза.

Мы торопимся и наскоро устанавливаем экран. Помещение офицерского собрания довольно обширное и в него быстро набивается до 600 человек солдат.

Пока наводится фокус, солдаты жадно вытягиваются и дивятся на аппарат: “совсем как портновская машина”. Некоторые около столика, на котором стоит аппарат, стали на колени и внимательно следят за быстрыми движениями рук наводчика и разглядывают аппарат.

Приготовления кончены. С напряженным вниманием солдаты сосредоточиваются на экране…”<…>

Очевидец. С кинематографом / Очевидец // Вестник Комитета Западного фронта Всероссийского земского союза. – 1917. – 27 февр. – С. 2–3.

Vera_Holodnaja.jpg

У прыхільнікаў кіно таго часу былі таксама свае куміры. Да іх ліку ў першую чаргу можна аднесці актрысу В. Халодную. Яна знялася ў 47 кінафільмах. Кінастужкі з яе ўдзелам карысталіся велізарнай папулярнасцю і на Беларусі. Аб’яву пра дэманстрацыю фільма з удзелам В. Халоднай знаходзім на старонках газеты “Гомельская жизнь” (1918, 11 студз.), “Оршанский вестник” (1918, 15 лют.)

Teatr-i-vidovixshchy.jpg

Театр и зрелища // Гомельская жизнь. – 1918. – 11 янв. – С. 2.

Информация о демонстрации фильма “Почему я безумно люблю” с участием В. Холодной и др. в “Театре художеств”.

U-kamina.jpg

В кинематографе // Оршанский вестник. – 1918. – 15 февр. – С. 1.

У паслярэвалюцыйны перыяд вялікая ўвага надавалася прапагандзе сярод насельніцтва твораў кінамастацтва. Пасля Кастрычніка кінавытворчасць і кінапракат перайшлі ў рукі дзяржавы: у 1918–1919 гг. усе кінатэатры ў Беларусі былі нацыяналізаваны. Бальшавікі імкнуліся выкарыстоўваць кінематограф у прапагандысцкіх мэтах.

14 і 15 лютага 1918 г. “Утренняя Минская газета” надрукавала паведамленні аб намеры рэквізіцыі кінематографа:

Rekvizitsiya-kinematografov.jpg

Реквизиция кинематографов // Утренняя Минская газета. – 1918. – 14 февр. – С. 3.

К реквизиции кинематографов // Утренняя Минская газета. – 1918. – 15 февр. – С. 3.

Важнай датай з’яўляецца 27 жніўня 1919 г., калі У. І. Ленін падпісаў дэкрэт аб пераходзе фатаграфічнага і кінематаграфічнага гандлю і прамысловасці ў вядзенне Народнага камісарыята асветы. За гэтым рушыла ўслед нацыяналізацыя кінатэатраў, прыватных кінаархіваў, спецыяльнага абсталявання і г.д. Кіраўніцтва кінапрацэсам і кінапракатам перайшло ў распараджэнне кінакалегіі, якая пераўтварылася ў губернскую кінафотасекцыю. У рамках апошняй былі адкрыты спецыяльная пракатная кантора і матэрыяльны склад для абслугоўвання павятовых аддзелаў народнай адукацыі Віцебскай губерні. Як адзначаюць гісторыкі кіно, сітуацыя ў Менску была значна горшай у сувязі з адсутнасцю кіруючага органа, а таксама трывалай матэрыяльнай базы і інш.

Цікава, што ў Віцебску нацыяналізацыя кінатэатраў, усіх прыватных фільматэк, кінематаграфічнага абсталявання і матэрыялаў была праведзена  яшчэ ў студзені 1919 г. З гэтага моманту кіраванне ўсім кінафотагандлем і пракатам фільмаў у горадзе перайшло ў распараджэнне мясцовай кінакалегіі, якая ўжо праз некалькі месяцаў была пераўтворана ў губернскую кінафотасекцыю. Работа гэтай секцыі была плённай і мела добрыя вынікі. Так, напрыклад, удалося стварыць значны пракатны фонд фільмаў, для забеспячэння не толькі Віцебскай, але і Магілёўскай, Смаленскай губерняў. З гэтага ж фонду ішло забеспячэнне кінафільмамі некаторых воінскіх частак Чырвонай арміі і тылавых падраздзяленняў. Трэба адзначыць, што каля 25 % білетаў на кінасеансы распаўсюджваліся бясплатна сярод рабочых, чырвонаармейцаў і іх сем’яў.

Загад № 13 аб нацыяналізацыі кінематографа быў надрукаваны ў газеце “Звязда” (1920, 24 жн.), а таксама ў часопісе “Школа и культура Советской Белоруссии (1921, № 1–2).

zahad.jpg

А ў сакавіку 1920 г. газета “Беларусь”, якая друкавала аб’явы-анонсы, паведамляла аб пракаце ў мінскіх кінатэатрах наступных фільмаў:

Kinematograf_Lux_8_sakavika.jpg

Беларусь. – 1920. – 8 сак.

Kinematograf_Modern_8_sakavika.jpg

Беларусь. – 1920. – 8 сак.

Kinematograf_Modern_17_sakavika.jpg

Беларусь. – 1920. – 17 сак.

Kinematograf_Lux_17_sak_remont.jpg

Беларусь. – 1920. – 17 сак.

Kinematograf_Modern_19_sakavika.jpg

Беларусь. – 1920. – 19 сак.

Kinematograf_Iluzion_19_sakavika.jpg

Беларусь. – 1920. – 19 сак.

Пазнаёміцца з першакрыніцамі можна пры наведванні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ці пры набыцці электроннага выдання "Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 г.", у якім на двух дысках размешчаны электронныя копіі 2 400 нумароў газет (амаль 80 найменняў), якія выдаваліся ў 1917–1922 гг. на тэрыторыі сучаснай Беларусі ці за яе межамі, але мелі дачыненне да Беларусі.

Камплект дыскаў “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.” можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. Рэжым работы кіёска адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Матэрыял прадастаўлены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з адвакатам аб здачы і арэндзе кватэры

24 Кра 2024

19 красавіка ў рамках акцыі “Бібліяноч-2024” Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў была арганізавана і праведзена бясплатная тэматычная сустрэча з адвакатам “Здаём кватэру ўнаём без парушэння закона: асаблівасці заключэння дагавора найму”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам