ГалоўнаяНавіныПраект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”
Славіна Гаўрылава: “Наша мэта – папулярызаваць Скарынаўскую спадчыну і беларускае пісьменства”
Метадычнае суправаджэнне дзейнасці публічных бібліятэк

“Інбелкульт адкрыў беларусам і ўсяму свету цэлы народ з яго мовай, культурай, гісторыяй” (У. Гусакоў)

“Інбелкульт адкрыў беларусам і ўсяму свету цэлы народ з яго мовай, культурай, гісторыяй” (У. Гусакоў)
Іншыя навіны

100 гадоў таму (30 студзеня 1922 г.) быў створаны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), які стаў папярэднікам акадэмічнай навукі Беларусі. Менавіта на яго базе праз некалькі гадоў была арганізавана Акадэмія навук БССР.

Унікальнасць інстытута ў тым,
што ён <...> павінен быў служыць
не толькі навуцы, але і культурнаму
і нацыянальнаму выхаванню
шырокіх мас працоўных.
У. Гусакоў, акадэмік,
старшыня прэзідыума НАН Беларусі

Інстытут беларускай культуры адыграў вялікую ролю ў станаўленні беларускай навукі і культуры. Ён быў утвораны на базе Навукова-тэрміналагічнай камісіі, сфарміраванай у лютым 1921 г. пры Народным камісарыяце асветы БССР. У яе складзе было каля 20 чалавек, большасць з іх працягнула сваю дзейнасць у Інбелкульце. У задачы гэтай слоўнікавай камісіі ўваходзілі распрацоўка навуковай тэрміналогіі на беларускай мове і стварэнне першага фундаментальнага акадэмічнага навуковага слоўніка.

У красавіку 1921 г. пры Наркамасветы адбылося абмеркаванне стварэння Інстытута беларускай культуры, аб чым паведамляла газета “Звезда” 23 красавіка:

1_Звезда_1921_23 апр.jpg

Інстытут быў заснаваны 30 студзеня 1922 г. і быў першай у Беларусі шматгаліновай навукова-даследчай установай. Спачатку ў яго складзе было 2 секцыі – гуманітарная (этнографа-лінгвістычная) і прыроды (прыродазнаўча-навуковая). У гуманітарнай было 3 камісіі: слоўнікавая, тэрміналагічная, літаратурна-даследчая; у секцыі прыроды – геолага-глебазнаўчая.

У інстытуце некалькі разоў праводзілася рэарганізацыя, пашыраўся склад напрамкаў навуковых даследаванняў. На працягу 1923–1924 гг. дадаліся камісіі: агранамічная, прыродазнаўчая, медыцынская, этнаграфіі і геаграфіі, мастацтва, права, педагогікі, медыка-ветэрынарная, сацыяльна-эканамічная. У 1925 г. была створана бібліяграфічная камісія “якая павінна была займацца рэтраспектыўнай навукова-дапаможнай бібліяграфіяй па ўсіх галінах беларусазнаўства. І.Б. Сіманоўскі быў абраны яе старшынёй” [26, с. 7].

Сіманоўскі Іосіф Бенцыянавіч (1892–1967) – бібліятэкар, бібліёграф, перакладчык, педагог, першы дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ), заслужаны работнік культуры Беларусі.

Пры інстытуце была адкрыта бібліятэка (цяпер Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі).

Дзейнасць інстытута была плённай і ўжо з 1926 г. вялася мэтанакіраваная падрыхтоўка да яго пераўтварэння ў Акадэмію навук БССР, якая была заснавана 13 кастрычніка 1928 г. згодна з Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага камітэта і Савета Народных Камісараў БССР.

У рамках Інбелкульта праводзілася шырокая даследчая, у т.л. экспедыцыйная праца.

С середины двадцатых годов ученые Инбелкульта развернули исследовательскую деятельность в области геологии, геоботаники, географии, геофизики, почвоведения, химии, изучения природных ресурсов Беларуси. Экспедиции Инбелкульта открыли месторождения фосфатов, керамической и тугоплавкой глины, бурого угля, кварцевого песка, приблизились к открытию нефти.

Были изучены география и генезис почвы, ее плодородие. К 1931-му были обследованы почвы всей республики и составлена сводная почвенная карта. В 1923–1928 годах институтом организованы многочисленные геоботанические экспедиции. В результате появились работы с описанием растительности в регионах республики, составлена геоботаническая карта. Материалы по флоре, фауне и геологии Беларуси представлялись в Музее природы [Беларускім дзяржаўным музеі, цяпер Дзяржаўным музеі прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь – філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь], в котором находились зоологический, ботанический и почвенный отделы. Метеорологическое бюро имело сеть метеорологических станций и занималось изучением климата Беларуси. Медицинская секция изучала специфические заболевания населения, санитарное состояние деревни и лечебные источники республики. Сельскохозяйственная секция занималась проблемами развития сельского хозяйства и разработала способы его рационализации и улучшения.

В. Гусаков. Гусаков – об основных вехах, достижениях,
стратегическом значении и 100-летии академической науки.
Советская Белоруссия. Беларусь сегодня, 2022, 11 янв.

Вынікі даследаванняў публікаваліся ў часопісах і зборніках, дакладваліся на канферэнцыях, экспанаваліся на выставах.

Адным з важных напрамкаў была дзейнасць па стварэнні тэрміналогіі, якая выклікала жывую цікавасць у грамадстве. Яшчэ ў 1918 г. свае прапановы па распрацоўцы тэрміналогіі і стварэнні спецыяльнай камісіі выказаў у газеце “Вольная Беларусь” за 3 верасня і 6 кастрычніка Л. Леўшчанка.

Леўшчанка Леанід Іванавіч (1882–1954) – дзеяч беларускай суполкі Украіны, педагог, публіцыст, літаратуразнаўца.

На старонках газеты “Савецкая Беларусь” у 1922 г. была апублікавана невялікая дыскусія. Нейкі аўтар, хаваючыся за крыптам “Гр. Мік”, у артыкуле “Беларуская тэрміналогія (увазе Інбелкульта)”, якая выйшла 2 лістапада, звярнуўся да работнікаў інстытута з пытаннем аб выніках яго дзейнасці па стварэнні тэрміналогіі.

Праз месяц, 7 снежня, у гэтай жа газеце быў апублікаваны адказ сакратара Інбелкульта У. Чаржынскага “Беларуская тэрміналогія (адказ на артыкул пад гэткім жа загалоўкам, змешчаным у «Савецкай Беларусі»”. У ім аўтар паведаміў аб тых раздзелах беларускай тэрміналогіі, якія ўжо былі адпрацаваны, а таксама аб часопісе “Вестник Народного комиссариата просвещения”, у якім публікаваліся артыкулы супрацоўнікаў інстытута.

У наступным нумары гэтай газеты быў размешчаны артыкул “Этапы развіцця беларускай мовы (схематычны нарыс)” (Савецкая Беларусь, 1922, 8 снеж., с. 2).

Часопіс “Вестник Народного комиссариата просвещения” – орган Наркамата асветы БССР; выдаваўся з кастрычніка 1921 г. па лістапад 1922 г. у Мінску, публікаваў артыкулы на рускай і беларускай мовах. У ім асвятляліся пытанні ліквідацыі непісьменнасці, школьнай рэформы і развіцця адукацыі, беларускай культуры, гісторыі, літаратуры і мовы.

3_Вестник.jpg

Пазней Інбелкульт (а далей і АН БССР) выпускаў часопісы: “Наш край” (1925–1930), “Запіскi аддзела гуманітарных навук” (1927–1930), “Запіскi аддзела прыроды i народнай гаспадаркi” (1928–1929).

Chasopisy.jpg

Таксама ў пераліку дасягненняў Інбелкульта – арганізацыя і правядзенне навуковых форумаў: Першай Усебеларускай краязнаўчай канферэнцыі (1924), Першага і Другога Усебеларускага з’ездаў па краязнаўстве (1926 і 1927) [12]; Першага з’езду даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі (1926) [11]; Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі (1926) [17].

Pracy.jpg

Супрацоўнікамі Інбелкульта быў падрыхтаваны і выдадзены шэраг прац, частка з якіх працягвала выходзіць ужо ў “сценах” акадэміі. Сярод іх: “Беларуская навуковая тэрміналогія” (1922–1930, 24 выпускі па розных галінах ведаў) [8]; зборнік “Беларускі архіў” (1927–1930, 3 тамы дакументаў XV–XVIII стст.) [13]; “Спроба лінгвістычнай геаграфіі Беларусі” (1928) [21] і многія іншыя.

9_Бел библиогр.jpg

Бібліяграфічная камісія Інбелкульта цесна супрацоўнічала з Беларускім бібліяграфічным бюро – аддзелам Беларускай дзяржаўнай бібліятэкі (цяпер НББ) [22, с.139–140], дзе з 1924 г. вялася праца па складанні “поўнага своду бібліяграфічных даных аб літаратуры па беларусазнаўству, сістэматызаванага ў адпаведныя рэпертуары – сістэматычны, алфавітны і тапаграфічны, і дапоўнены прадметнымі, топабібліяграфічнымі і іншымі паказальнікамі” [16, с. V]. Адзін з прыкладаў – бібліяграфія па этнаграфіі Беларусі з бібліяграфічнымі спісамі атласаў, карт, артыкулаў са зборнікаў, часопісаў, газет і іншых матэрыялаў [16].

Каля 100 выданняў Інбелкульта, а таксама публікацыі пра яго, прадстаўлены на выставе “Напрадвесні беларускай навукі” ў зале беларускай літаратуры (пам. 205, выстава дзейнічае да 28 лютага 2022 г.).

11_Inbielkult_СБ.jpg
Супрацоўнікі Інбелкульта

Сярод супрацоўнікаў Інбелкульта – гісторык У. Ігнатоўскі, мовазнаўцы С. Некрашэвіч і Я. Лёсік, літаратуразнаўцы М. Байкоў і У. Чаржынскі, географ М. Азбукін, матэматык А. Круталевіч [28]. У пачатку дзейнасці інстытута ў склад супрацоўнікаў ўваходзілі Я. Колас і Я. Купала.

12_BGAMLI_LA_468_1_17_001.jpg
Супрацоўнікі Інбелкульта

Адным з актыўных удзельнікаў тэрміналагічнай камісіі Інбелкульта, а потым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук БССР, быў беларускі паэт Алесь Гурло. Ён падрыхтаваў слоўнік “Тэхнічная тэрміналогія” [25], у якім налічвалася больш за 6 тысяч тэрмінаў. Паэт не быў дылетантам у тэхнічнай галіне. У свой час ён некалькі гадоў служыў на ваенна-марскім флоце, у т.л. пасля вучобы ў “машыннай школе” – матарыстам на эскадраным мінаносцы.

10_ТэхТэрм.jpg

У праекце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “На хвалі часу, у плыні жыцця” да 130-годдзя з дня нараджэння А. Гурло рыхтуецца асобная віртуальная экспазіцыя аб яго жыцці і творчасці. Яна будзе прэзентаваная 3 лютага ў рамках навукова-практычнага семінара “Ураджэнцы роднага краю”, прысвечанага пісьменнікам-“маладнякоўцам”.

Акрамя работ па мовазнаўстве, інстытут падрыхтаваў і апублікаваў творы класікаў беларускай літаратуры – М. Багдановіча (двухтомнае акадэмічнае выданне), В. Дуніна-Марцінкевіча, Змітрака Бядулі і іншых [28].

13_Багданович_творы.jpg

Праз 100 гадоў дзейнасць Інстытута беларускай культуры ацэньваецца вельмі высока.

Сейчас без преувеличения можно сказать, что Инбелкульт открыл белорусам и всему миру целый народ с его языком, культурой, историей. Страну с ее природой и недрами. Он сформировал научные знания о ней. Благодаря этому Беларусь превратилась в один из центров научной жизни и приобрела свою интеллектуальную элиту. Деятельность института дала импульс небывалому культурному подъему.

В. Гусаков. Гусаков – об основных вехах, достижениях,
стратегическом значении и 100-летии академической науки.
Советская Белоруссия. Беларусь сегодня, 2022, 11 янв.


Спіс крыніц

  1. Леўшчэнка, Л. Пытанне аб беларускай тэрміналогіі : ліст да рэдакцыі / Л. Леўшчэнка // Вольная Беларусь. – 1918. – 3 верас. – С. [3–4].
  2. Леўшчанка, Л. Да пытання аб тэрміналогіі / Л. Леўшчанка // Вольная Беларусь. – 1918. – 6 кастр. – С. [2–3].
  3. Институт белорусской культуры // Звезда. – 1921. – 23 апр. – С. 4.
  4. Бібліяграфія. "Адраджэнне" // Беларускі звон. – 1922. – 20 верас. – С. 4.
  5. Беларуская тэрміналогія (увазе Інбелкульта) / пад крыпт. Гр. Мік. // Савецкая Беларусь. – 1922. – 2 лістап. – С. 2.
  6. Чаржынскі, Ул. Беларуская тэрміналогія (адказ на артыкул пад гэткім жа загалоўкам, змешчаным у "Сав. Беларусі" / Ул. Чаржынскі // Савецкая Беларусь. – 1922. – 7 снеж. – С. 3.
  7. Этапы развіцця беларускай мовы (схематычны нарыс) / пад крыпт. З. Б. // Савецкая Беларусь. – 1922. – 8 снеж. – С. 2.
Спіс дадатковых крыніц:

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія = La terminologie scientifique Blanche-Ruthénienne : [слоўнік] / Ін-т беларус. культуры. – Менск [Мінск] : Выд. Ін-та беларус. культуры, 1922–1930.
  2. Кароткая інфармацыя аб дзейнасці Інстытута беларускай культуры. – Менск [Мінск] : коштам Ін-та беларус. культуры, 1926. – XXVI, [1] с. ; 26 см.
  3. Інстытут беларускай культуры : (Інбелкульт) : гісторыя ўзнікнення. Сучасная структура. Навукова-даследчая дзейнасць = Institut de la culture blanche – ruthénienne : histoire abrëgëe. Structure. Activitè scientifique / апрац. А. І. Цвікевіч. – Менск : Дзярж. выд-ва Беларусі, 1926 (1-я Дзярж. друк.). – 118 c.
  4. Працы Першага з'езда даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі, 17–18 студзеня 1926 года = Travaux de la première Conférence des investigateurs de l'archéologie et de l'archéographie de la Ruthénie-Blanche / [адк. рэд. А. Смоліч]. – у Менску [у Мінску] : коштам Ін-та беларус. культуры, 1926. – 86, [1] с. ; 23 см. – (Працы і матэрыялы да гісторыі і археалогіі Беларусі ; Аддз. 2, сер. 1, кн. 1).
  5. Працы Першага Усебеларускага краязнаўчага з'езда, 7–11 лютага 1926 года / [адк. рэд. Ар. Смоліч]. – Менск [Мінск] : коштам Ін-та беларус. культуры, 1926. – 81, [2] с. – (Інстытут беларускай культуры, Цэнтральнае бюро краязнаўства. Аддз. 5. Сер. 5 ; кн. 1).
  6. Беларускі архіў = Archivum alboruthenicum = Weissrussisches archiv : [у 3 т.] / Ін-т беларус. культуры, Гістар.-археал. камісія. – Менск [Мінск] : коштам Ін-ту беларус. культуры, 1927–1930.
  7. Бюлетэнь / Ін-т беларус. культуры. – 1927–1928. – Менск : выд. Ін-та беларус. культуры, 1927–1928.
  8. Институт белорусской культуры : (краткая информ.) / [адк. рэд. А. Цвікевіч]. – Минск : Друк. Інбелкульту, 1927. – 7, [1] с.
  9. Матэрыялы да беларускай бібліяграфіі / Ін-т беларус. культуры, Бібліягр. камісія. – Менск [Мінск] : коштам Інстытута беларускай культуры, 1927. – Т. 4 : Этнаграфія. – (Беларуская этнаграфія ў доследах і матэрыялах).
  10. Працы Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі (14–21 лістапада 1926 г.) = Arbeiten der Akademischen Konferenz zur Reform der Weissruthenischen Orthographie und des Alphabets (14–21 november 1926) / Ін-т беларус. культуры, Аддз. мовы і літ. ; пад рэд. С. Некрашэвіча, У. Ігнатоўскага. – Менск [Мінск] : выд. Ін-та беларус. культуры, 1927. – XXVII, 429, [3] с.
  11. Спіс выданняў Інстытута беларускай культуры : на 1-е студз. 1927 года. – Мінск : Друк. Інбелкульта, [1927?]. – 7, [1] с.
  12. Статут інстытута беларускай культуры / Ін-т беларус. культуры. – Менск : Друк. Інбелкульта, 1927. – 10, [3] с.
  13. Багдановіч, М. Творы М. Багдановіча : [у 2 т.] / пад рэд. І. І. Замоціна. – Менск [Мінск] : коштам Ін-та беларус. культуры, 1927–1928. – 22 см. – (Акадэмічная бібліятэка беларускіх пісьменнікаў. Аддз. 5, сер. 2).
  14. Бузук, П. Спроба лінгвістычнай геаграфіі Беларусі = Versuch einer linguistischen Geographie von Weissruthenien / П. Бузук ; Ін-т беларус. культуры, Аддз. гуманіт. навук, Дыялект. камісія. – У Менску [у Мінску] : коштам Ін-та беларус. культуры, 1928. – (Доследы і матэрыялы ў галіне мовы і літаратуры).
  15. Каспяровіч, М. Беларуская культура да 10-годдзя БССР / М. Каспяровіч // Маладняк. – 1928. – № 12. – С. 125–152.
  16. Запіскі Аддзела гуманітарных навук / Ін-т беларус. культуры. – Мінск : Выд-ва Інбелкульта, 1928–1929. – Кн. 1 (1928) – 9 (1929).
  17. Шчакаціхін, М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва / М. Шчакаціхін ; Даслед. ін-т для вывучэння мастацтва, Камісія гісторыі мастацтва. – Менск [Мінск : б. в.], 1928 (Друк. Інбелкульта). – (Доследы і матэрыялы для вывучэння мастацтва / Ін-т беларус. культуры, Аддз. гуманіт. навук ; кн. 1).
  18. Тэхнічная тэрміналогія = The technical terminology / Беларус. акад. навук, Ін-т мовазнаўства ; [уклад. А. Гурло ; рэд.: П. Бузук, Я. Мацюкевіч, П. Юргілевіч]. – Менск [Мінск] : Выд-ва Беларус. акад. навук, 1932 (вокладка 1933). – Вып. 1. – 262 с.
  19. Карасцінская, Н. У. Дзейнасць І.Б. Сіманоўскага на ніве беларускай бібліяграфіі / Карасцінская Н.У. // Здабыткі : дакументальныя помнікі на Беларусі. – 1997. – Вып. 2. – С. 5–9.
  20. Грамовіч, У.У. Інстытут беларускай культуры / У.У. Грамовіч, У.М. Міхнюк, І.У. Саламевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск : Беларус. энцыкл. – 1998. – Т. 7. – С. 266–267.
  21. Гусаков, В. Гусаков – об основных вехах, достижениях, стратегическом значении и 100-летии академической науки / В. Гусаков // Советская Белоруссия. Беларусь сегодня. – 2022. – 11 студз. – Рэжым доступу: https://www.sb.by/articles/vladimir-gusakov-davshiy-akademii-nauk-putevku-v-zhizn-inbelkult-otkryl-vsemu-miru-belorusskiy-narod.html. – Дата доступу: 11.01.2022.

Азнаёміцца з першакрыніцамі (газетай “Звезда” і іншымі) можна пры наведванні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ці набыцці электроннага выдання “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.”, у якім на двух дысках размешчаны электронныя копіі 2 400 нумароў газет (амаль 80 найменняў), якія выдаваліся ў 1917–1922 гг. на тэрыторыі сучаснай Беларусі ці за яе межамі, але мелі дачыненне да Беларусі.

Камплект дыскаў “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.” можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. Рэжым работы кіёска адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам