ГалоўнаяНавіныПраект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”
Адзін дзень з жыцця Нацыянальнай бібліятэкі (+ відэа)
Сучасныя тэхналогіі «ажывілі» беларускіх класікаў

Да юбілею Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: па старонках беларускіх газет 1921 года

Да юбілею Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: па старонках беларускіх газет 1921 года
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае знаёміць з даўнімі падзеямі гуманітарнай сферы Беларусі, пра якія 100 гадоў таму ў артыкулах і нататках паведамлялі беларускія газеты.

Ніякае эканамічнае і культурнае
адраджэнне Беларусі немагчыма,
калі краіна не будзе мець высока-
кваліфікаваных работнікаў.

З даклада У.І. Пічэты, 1921.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт – адзін з флагманаў сучаснай навукі і адукацыі Беларусі – вядзе свой пачатак з 1921 г.

Для развіцця рэспублікі патрабаваліся высокакваліфікаваныя кадры ў многіх галінах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, гуманітарнай сферы. Ужо была адноўлена дзейнасць Горы-Горацкага земляробчага інстытута, у 1920 г. быў створаны Беларускі дзяржаўны політэхнічны інстытут (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт) і некаторыя іншыя ўстановы вышэйшай адукацыі.

Неабходнасць у беларускім універсітэце востра адчувалася ў грамадстве, будаваліся планы па яго стварэнні, у тым ліку па праектах выбітных вучоных М.В. Доўнар-Запольскага і Я.Ф. Карскага.

На старонках беларускіх газет 1919–1922 гг. можна прасачыць першыя крокі па арганізацыі дзейнасці ўніверсітэта, прачытаць афіцыйныя дакументы аб выдзяленні будынкаў, аб’явы аб прыёме першых студэнтаў, рэпартажы аб адкрыцці і іншыя навіны.

BDU_cut.jpg

На ІІ Усебеларускім з’ездзе саветаў, які праходзіў у Мінску ў снежні 1920 г., стварэнне дзяржаўнага ўніверсітэта вылучалася адной з актуальных задач галіны асветы і адукацыі.

Стварэнне беларускага ўніверсітэта ўхвалялася і падтрымлівалася вышэйшымі органамі ўлады.

ЦИК [Центральный исполнительный комитет БССР] одобряет все мероприятия Компроса [Народный комиссариат просвещения БССР] в деле создания государственного Белорусского университета.

Рэзалюцыя ЦВК аб універсітэце.
“Звезда”, 1921, 5 лютага, с. 3.

<…> Признать открытие университета в гор[оде]. Минске срочной и ударной задачей и предложить всем Наркоматам, Совнархозу [Совет народного хозяйства БССР] и другим учреждениям Республики удовлетворять требования Университетской Комиссии в первую очередь и оказывать Наркомпросу всяческое содействие, необходимое для успешного выполнения этой задачи. <…>

<…> Отвести для нужд университета здания с постройками и угодьями при них бывших духовной семинарии, женского епархиального училища, гимназии Фалькович, реального училища Хайкина, фабрики “Виктория”, Земской больницы, еврейской больницы, русского собрания, постройки б[ывшего]. военного госпиталя с прилегающей к ним территорией для устройства здесь университетского городка, а также бывшие имения “Лошица” с фольварками “Затишье”, “Дуброва”, “Прилуки”, и лесную дачу “Ваньковича”. <…>

Пастанова Прэзідыума ЦВК Саветаў Беларусі
“Об открытии в Минске Белорусского государственного университета”.
“Звезда”, 1921, 20 красавіка, с. 3.

BDU_text.jpg
Панарама ўніверсітэцкага гарадка, 1930-я гг.

Летам 1921 г. арганізатары наўпрост звярнуліся за дапамогай да студэнцтва і моладзі.

<…> Товарищи! Университет уже открыт, но многого еще недостает ему. Недостают приборы, микроскопы, реактивы для оборудования лабораторий; мало книг, научных трудов, учебников, пособий для университетской библиотеки; нет живой рабочей силы <…>.

Несите же нам свой труд, сообщайте все, что знаете о месте нахождения книг, приборов, микроскопов; сообщайте обо всем, что важно и нужно Университету, все нужное, указанное вами, будет приобретаться. <…>

Артыкул “Содействие университету”.
“Звезда”, 1921, 11 жніўня, с. 4.

Да пачатку ўступнай кампаніі, запланаванай на канец верасня, частка будынкаў была адрамантаваная, сабраны і набыты кнігі, абсталяванне.

Аднак і пасля афіцыйнага адкрыцця шмат чаго не хапала. Рэктар толькі што адкрытага ўніверсітэта У.І. Пічэта ў сваім дакладзе адзначаў: “... нам патрэбны кнігі, кнігі і кнігі”.

30 кастрычніка 1921 г. у актавай зале ўніверсітэта адбылося яго ўрачыстае адкрыццё. Гучалі прывітальныя прамовы вучоных, прадстаўнікоў органаў улады. Рэктар У.І. Пічэта звярнуў увагу слухачоў на цяперашні стан універсітэта, яго патрэбы і поспехі, бліжэйшыя планы. З-за недахопу сродкаў удалося адкрыць толькі тры факультэты.

<…> Мы функционируем в составе рабочего факультета, факультета общественных наук и медицинского. <…>
В будущем году, если у нас будут средства, мы откроем факультет <…> агрономический. <…>

Тамсама.

Пры падтрымцы дзяржавы сфера адукацыі доўжыла свой імклівы паступальны рух.

Спіс крыніц:

  1. Каминский, С. Быть ли университету в Минске / С. Каминский // Звезда. – 1921. – 27 янв. – С. 2.
  2. Резолюция ЦИК об университете // Звезда. – 1921. – 5 февр. – С. 3.
  3. За научными коллекциями для университета : (предстоящая экспедиция белорусской молодежи) / под крипт. И. С. // Звезда. – 1921. – 16 апр. – С. 2.
  4. Белорусский государственный университет // Звезда. – 1921. – 20 апр. – С. 3.
  5. Об открытии в Минске Белорусского государственного университета : Постановление президиума ЦИК Советов Белоруссии // Звезда. – 1921. – 20 апр. – С. 3.
  6. К открытию белорусского государственного университета : заседание в политехникуме // Звезда. – 1921. – 22 апр. – С. 2.
  7. О приеме на медфакультеты // Звезда. – 1921. – 21 июня. – С. 4.
  8. Содействие университету // Звезда. – 1921. – 11 авг. – С. 4.
  9. Каценбогин. Правила приема на факультет общественных наук Белорусского Государственного Университета / Каценбогин, И. Вайнер // Звезда. – 1921. – 11 авг. – С. 4.
  10. Правілы прыняцця на факультэт грамадзянскіх навук Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта // Савецкая Беларусь. – 1921. – 12 жн. – С. 4.
  11. Правила приема на медицинский факультет Белорусского государственного университета // Звезда. – 1921. – 16 авг. – С. 4.
  12. В Госуниверситете // Звезда. – 1921. – 31 авг. – С. 4.
  13. В Белгосуниверситете // Звезда. – 1921. – 4 сент. – С. 3.
  14. В Белгосуниверситете // Звезда. – 1921. – 8 сент. – С. 4.
  15. Открытие Белорусского государственного университета // Звезда. – 1921. – 1 нояб. – С. 4.
  16. Універсітэт у Менску // Беларускія ведамасці. – 1921. – 12 (25) лістап. – С. 1.
  17. Белорусский государственный университет : доклад тов[арища] Пичетта // Звезда. – 1921. – 20 дек. – С. 2.

Пазнаёміцца з першакрыніцамі (газетай “Звезда” і іншымі выданнямі) можна пры наведванні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ці набыцці электроннага выдання “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.”, у якім на двух дысках размешчаны электронныя копіі 2 400 нумароў газет (амаль 80 найменняў), якія выдаваліся ў 1917–1922 гг. на тэрыторыі сучаснай Беларусі ці за яе межамі, але мелі дачыненне да Беларусі.

Камплект дыскаў “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917–1922 гг.” можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску, размешчаным на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода. Рэжым работы кіёска адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

“Беларускі салавей”: новая віртуальная экспазіцыя да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі

7 Май 2021

Прадстаўляем новы раздзел віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і часопісам “Маладосць” да 100-годдзя ўтварэння літаратурнага аб’яднання “Маладняк”.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Водгукі пра XVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

7 Май 2021

22–23 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся маштабны навуковы форум Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. Пасля завяршэння канферэнцыі арганізатары падводзяць вынікі, каб вызначыць, наколькі праект дасягнуў сваіх мэт. Сваім меркаваннем пра канферэнцыю падзяліліся яе ўдзельнікі – беларускія і замежныя эксперты.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Ля Кургана Славы адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак

6 Май 2021

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі склалася асаблівая традыцыя: напярэдадні Дня Перамогі шанаваць памяць загінуўшых, ускладаючы ад імя ўсіх супрацоўнікаў кветкі да манументаў Перамогі, аддаючы даніну глыбокай павагі ўсім пакаленням абаронцаў Айчыны.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэсурсы адкрытага доступу і інтэгрыраваныя пошукавыя сэрвісы: прымяненне ў навукова-адукацыйнай дзейнасці

6 Май 2021

5 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пры падтрымцы выдавецтва Springer Nature адбыўся анлайн-семінар, прысвечаны развіццю ініцыятывы адкрытай навукі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Памяці загінуўшых будзем вартыя!

6 Май 2021

6 сакавіка ў бібліятэцы адбылася ўрачыстая акцыя-свята “Памяці загінуўшых будзем вартыя!”, прымеркаваная да Дня Перамогі. Арганізатарамі выступілі Першамайская раённая г. Мінска арганізацыя РГА “Белая Русь” і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

6 Май 2021

Новы, 22-і па ліку, том серыі «Залатая калекцыя беларускай літаратуры», прысвечаны творчасці Івана Шамякіна, дае нам унікальную магчымасць. Чытаючы творы класікаў, мы часта гадаем наконт прататыпаў, таго, якія рэальныя падзеі з біяграфіі аўтара адбіліся ў тэксце. Тут аб'яднаныя мастацкі твор па матывах аўтабіяграфіі і дакументальны, дзе выкладзены сапраўдныя падзеі, якія ляглі ў аснову мастацкага твора. Гаворка пра пенталогію «Трывожнае шчасце», якая прынесла маладому Шамякіну славу, і аповесць «Слаўся, Марыя!».

Навіны бібліятэк

6 Май 2021

Знакамітую ваенную драму і адзін з самых моцных фільмаў пра вайну “Ідзі і глядзі” Элема Клімава пакажуць у мінскіх кінатэатрах паўторна. Сеансы пройдуць у кінатэатрах “Мір” і “Цэнтральны” 6–9 мая.

Навіны бібліятэк

Бібліятэкарам
111