ГалоўнаяНавіныПраект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”
Практыкум па ўжыванні УДК на беларускай мове
Пра сябе і бібліятэку – глядзіце інтэрв’ю з Раманам Матульскім

Да 100-годдзя да выхаду газеты “Савецкая Беларусь”

Да 100-годдзя да выхаду газеты “Савецкая Беларусь”
Іншыя навіны

Люты 1920 года адзначыўся выхадам у Смаленску беларускамоўнай газеты “Савецкая Беларусь” – органа Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Літвы і Беларусі. Не трэба атаясамліваць гэта перыядычнае выданне з газетай “Советская Белоруссия”, якая пачала друкавацца толькі ў 1927 г.

Таксама ў гэты час у Смаленску ЦК выдаваў газеты “Звезда” (на рускай мове), “Млот”, “Комуниста” (абедзве на польскай мове), ”Комунистас” (на літоўскай мове), “Дэр Штэрн” (на яўрэйскай мове), творы В. І. Леніна, брашуры, адозвы, улёткі, лятучкі на рускай, польскай, беларускай, габрэйскай мовах.

У ліпені 1920 г. пасля вызвалення Мінска ЦК КП(б) ЛіБ пераехаў у Мінск і з 15 жніўня 1920 г. газета “Савецкая Беларусь” пачала друкавацца ў Мінску.

5-SB.jpg

У стварэнні “Савецкай Беларусі” прымалі ўдзел Аляксандр Чарвякоў (1892–1937), Вільгельм Кнорын (1890–1938), Зміцер Жылуновіч (Цішка Гартны, 1887–1937), Міхась Чарот (1896–1938) і інш. Адказнымі рэдактарамі ў розныя гады працавалі Сцяпан Булат (1894–1921), Зміцер Жылуновіч, Усевалад Ігнатоўскі (1881–1931). “Савецкая Беларусь” выходзiла тры разы на тыдзень i арыентавалася на вясковага чытача. Партыйная арганізацыя рэспублікi на той час была нешматлікай, а сяляне складалi больш за 80%. I весцi дыялог з асноўнай часткай насельніцтва, узровень адукацыi якой быў зусiм нiзкi, на простай роднай мове было зручна, карысна i палiтычна правільна. Газета сваімі формай i зместам, аналiзам i абмеркаваннем нацыянальных праблем вабiла чытачоў. Яна расказвала пра пераўтварэннi на вёсцы, пра неабходнасць узбраення сельскагаспадарчай вытворчасцi тэхнiкай, змяшчала шмат матэрыялаў культурна-асветннікага характару. Тая акалiчнасць, што газета друкавалася на беларускай мове, мела асаблiвае значэнне. Гэты факт азначаў пачатак культурнага нацыянальнага будаўнiцтва ў рэспублiцы. “Савецкая Беларусь” распрацоўвала праблемы беларускай мовы i літаратуры, навукi i адукацыi, нацыянальнага мастацтва.

Савецкая Беларусь // Савецкая Беларусь. – 1920. – 15 жн. – С. 1.

У снежаньскім нумары газеты за 1922 г. згадваліся дасягненні, якія былі зроблены газетай за папярэднія тры гады:

<…>Гэтымі днямі канчаецца трэці год выдання нашай газеты і пачынаецца чацвёрты. Да новага году будзе каля 700 нумароў.

За гэты перыяд часу газэта некалькі разоў мяняла свой фармат ад меншага да большага, пакуль дайшла да звычайнага газэтнага фармату.

На старонках нашай газэты адбівалася, як у люстэрку, жыццё Савецкай Беларусі, штодзённае жыццё нашай будзёншчаны, нашых урачыстасцяў. Адбіваліся думкі рабочых і сялян, у размаітай сваёй многагранасці бяз утайкі: бывалі часы, калі роспач панавала на старонках нашай часопісі. Гэта было тады, калі Чырвоная армія варочылася з пад Варшавы пасля свайго няўдачнага паходу. Потым пачало жыццё патрохі ўваходзіць у рамкі мірнага будаўніцтва і гэта таксама фіксіравалася ў нашай газэце.

                                                                     (Захавана арфаграфія першакрыніцы)

Выпісвайце і чытайце родны часопіс! / пад крыпт. З. Б. // Савецкая Беларусь. – 1922. – 24 снеж. – С. 2–3.

Матэрыял прадастаўлены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Віртуальная чытальная зала прадстаўляе інфармацыйны рэсурс пра выдатнага ўраджэнца Беларусі

27 Сак 2020

Рэпертуар персанальных краязнаўчых рэсурсаў арганізацый – партнёраў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніўся віртуальным праектам “Жарэс Алфёраў: чалавек-легенда”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

28 сакавіка 1945 года. 43 дні да Перамогі

28 Сак 2020

Узятыя Штрэлен і Рыбнік. Фаўстпатроны у Рыбніку. Заява Эйзенхаўэра. У Акадэміі навук БССР. Ганусаўская доследная станцыя. Газеты: “Звязда” (№ 57), “Советская Белоруссия” (№ 56).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

Новыя партнёры РЗЭК бібліятэк Віцебскай вобласці

26 Сак 2020

Да Рэгіянальнага зводнага электроннага каталога бібліятэк Віцебскай вобласці далучылася дзяржаўная ўстанова культуры “Аршанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

27 сакавіка 1945 года. 44 дні да Перамогі

27 Сак 2020

Наступленне Чырвонай арміі. Веснавыя палявыя работы пачаліся. Навіны з Мазыра, Барысаўскага раёна і іншых куткоў БССР. Газеты: “Большэвік Палесся” (№ 29), “Совецкая радзіма” (№ 47), “Большэвіцкая трыбуна” Барысаўскага раёна (№№ 30–31), “Звязда” (№ 53).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

Выказваем падтрымку Італіі ў барацьбе з каранавірусам

26 Сак 2020

З 26 па 31 сакавіка ўключна па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь на вонкавым электронным светлавым табло Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з’явіцца графічны малюнак у падтрымку Італіі з надпісам “Беларусь салідарна з італьянскім народам”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

111