Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне.
З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.
Узнагароджанне палкаводцаў. Лісты. Уборка ўраджаю Перамогі. Першы цягнік Масква–Мінск. Дзяржаўная бібліятэка імя У.І. Леніна. Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна. Бібліятэка імя А.С. Пушкіна ў Мінску. Аб’явы і фотагалерэя.
“…сейчас, в горячие боевые дни
времени для писем нет…». 10 жніўня 1944 г.
З ліста М.Н. Астроўскага
(удзельніка бітвы за Брэст).
[Волкович А.М. Письма войны, с. 173]
31 ліпеня. “ГКО [Государственный комитет обороны] принял постановление о задачах Советской армии в связи с ее вступлением на территорию Польши”.
3 жніўня. “В газете «Известия» опубликовано сообщение об уничтожении гитлеровцами советских военнопленных в г. Славута Каменец-Подольской области”.
[1418 дней Великой Отечественной войны, Минск, 2005, с. 330–331]
[Советская Белоруссия, № 143, с. 2–3]
9 жніўня. ЦК ВКП(б) прыняў пастанову “О ближайших задачах партийных организаций Белоруссии в области массово-политической и культурно-просветительной работы среди населения”.
[1418 дней Великой Отечественной войны, Минск, 2005, с. 332]
Беларуская наступальная аперацыя “Баграціён” працягвалася. У зводках Саўінфармбюро паведамлялася аб далейшым прасоўванні Чырвонай арміі: “Из оперативной сводки за 28 июля” [Советская Белоруссия, № 138, с. 2]; “Из оперативной сводки за 29 июля” [Советская Белоруссия, № 139, с. 2]; “Из оперативной сводки за 30 июля” [Советская Белоруссия, № 139, с. 4]; “З аператыўнай зводкі Саўінфармбюро за 31 ліпеня” [Віцебскі рабочы, № 54, с. 4]; “Из оперативной сводки за 1 августа” [Советская Белоруссия, № 141, с. 1]; “Из оперативной сводки за 2 августа” [Советская Белоруссия, № 141, с. 2]; “Из оперативной сводки за 3 августа” [Советская Белоруссия, № 142, с. 2]. “Из оперативной сводки за 4 августа” [Советская Белоруссия, № 143, с. 1]; “Из оперативной сводки за 5 августа” [Советская Белоруссия, № 144, с. 1]; “Из оперативной сводки за 6 августа”, “Из оперативной сводки за 7 августа” [Советская Белоруссия, № 145, с. 1]; “З аператыўнай зводкі за 8 жніўня” [Чырвоная звязда, № 65, с. 1]; “Из оперативной сводки за 9 августа”, “Из оперативной сводки за 10 августа” [Советская Белоруссия, № 147, с. 2].
Поспехі наступлення на ўсіх франтах былі адзначаны ўзнагародамі, у тым ліку вышэйшага кіраўніцтва: яшчэ 29 ліпеня 1944 г. Вярхоўнаму Галоўнакамандуючаму І.В. Сталіну быў уручаны ордэн “Перамога” [Советская Белоруссия, № 139, с. 1]:
Палкаводцы аперацыі “Баграціён” таксама былі адзначаны:
Ордэн “Перамога” – вышэйшы ваенны ордэн СССР (для асабліва вылучыўшыхся палкаводцаў), заснаваны ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 лістапада 1943 года аб заснаванні ордэна “Перамога” адначасова з салдацкім ордэнам Славы. І.В. Сталін атрымаў ордэн пад нумарам 3, да яго ўзнагароды былі ўдастоены маршалы Г.К. Жукаў і А.М. Васілеўскі.
Далей прыводзім два лісты з фронту пра наступленне Чырвонай арміі на тэрыторыі Беларусі.
М.Н. Астроўскі ў сваім лісце з фронту жонцы і сыну ў г. Балашыха Маскоўскай вобласці ад 10 жніўня 1944 г. пісаў: “Родная моя девочка! Твое письмо, последнее, я получил дней 5 назад. Ответить не могу сейчас, нужна светлая голова. Те, кто живут и знают о войне только по приказам, которые читает Левитан, и по салютам, не поймут, что сейчас, в горячие боевые дни времени для писем нет. Если выпадает свободная минута, люди засыпают. Мы подходим к логову зверя, и он отчаянно огрызается. Каждый приказ стоит много крови и жизней, и недаром в них провозглашается вечная память героям. Поляки из-за своей косности и не подразумевали, во что может обойтись освобождение их родины и чем жертвует наш народ ради них. Сыну прочти мое письмо между строк своими словами. Обнимаю и целую. Твой Митя”. [Волкович А.М. Письма войны, с. 173]
Мацвей Ноевіч Астроўскі (1910–1944) з 1940 г. знаходзіўся “на службе ў органах ваеннай пракуратуры Адэскай ваеннай акругі, Паўднёвага, Сталінградскага, Заходняга, 1-га і 2-га Беларускіх франтоў. Удзельнічаў у бітве за Брэст. Загінуў пры вызваленні Польшчы. Пасмяротна прадстаўлены да ордэна Айчыннай вайны I ступені. Узнагароджаны медалямі «За адвагу», «За абарону Сталінграда”.
У лісце А. Мілюця старэйшай сястры Мане ў Баранавічы 6 жніўня 1944 г. пісаў: “Паважаная і дарагая сястрыца! Пішу табе першае пісьмо, прыехаўшы ўжо на месца ў вайсковы лагер, дзе нас будуць навучаць ваеннай справе. Мяне пакуль што залічылі ў мінамётную часць. Са мною ўсе нашы хлопцы, якія прыходзілі апошні раз дадому, таму што мы адсталі ад сваіх, і нас далучылі да іншага эшалона. <…> Мы ехалі ад панядзелка да суботы, ехалі вельмі павольна, бо вельмі вялікі рух па дарозе. Я бачыў гэтую мясцовасць за Оршаю, дзе быў фронт і адкуль выбілі немцаў. Божа! Гэта нешта жудаснае. На працягу вёрст 15–20 цягнецца гэтая мёртвая паўпустынная паласа, парэзаная на кожным метры ямамі ад бомб і снарадаў, так што, гледзячы на гэтую карціну, добра ўяўляеш сабе ўсю жорсткасць сучасных баёў. І мне здаецца, што пры такіх баях не застанецца ніводнай жывой душы... Але я асабіста спадзяюся жыць, і гэтую надзею я ўкладваю на шчасце: зрэшты, як будзе – я сябе не шкадую. Я шчаслівы, што і так пражыў ледзь не 36 гадоў. Самае галоўнае – не думаць пра смерць, не баяцца паміраць.Ты ж, дарагая сястрыца, не плач і не шкадуй, а глядзі толькі сябе. Галоўнае, не прастужвайся. Апранайся і абувайся як мага цяплей, таму што цяпер цябе няма каму абараніць. <…> Захоўвай мае рэчы і рукапісы як каштоўнасць. Затым кланяйся ўсім родным і перадавай ім маё гарачае прывітанне. Р.S. Пішы пісьмы без маркі”. [Волкович А.М. Письма войны, с. 122].
Алесь Мілюць (Аляксандр Макаравіч Мілюць) (1908–1944) – беларускі паэт; загінуў ва Усходняй Прусіі.
У газеце “Советская Белоруссия” [№ 145, с. 2] пад агульнай назвай “Вновь расцветет Советская Белоруссия!” былі апублікаваны адкрыты ліст Якуба Коласа “Чудо-богатырям Красной Армии” і ліст “От трудящихся, партизан и партизанок города Витебска Верховному Главнокомандующему Маршалу Советского Союза товарищу Сталину”:
Асобнай брашурай выдадзены зварот народа Беларусі да Вярхоўнага Галоўнакамандуючага тав. І.В. Сталіна, прыняты падчас параду партызан і партызанак у Мінску 16 ліпеня 1944 г. [“Издание письма Белорусского народа товарищу Сталину”. Советская Белоруссия, № 144, с. 1]:
У вызваленых гарадах працягваліся мітынгі і парады – “Митинг трудящихся освобождённого Пинска” [Советская Белоруссия, № 139, с. 2]:
Яшчэ адзін артыкул аб вызваленні Брэста апублікаваны ў газеце “Советская Белоруссия” [“В Бресте”, № 144, с. 3].
У саўгасе “Чырвоны Бераг” у Гомельскай вобласці гітлераўцы разбурылі будынак тэхнікума, шматкватэрны жылы дом, а бібліятэку на час акупацыі жыхары схавалі ў лесе [“В освобождённом совхозе”. Советская Белоруссия, № 138, с. 4]:
Адной з галоўных усведамлялася задача ўбраць і захаваць ураджай 1944 г. [“Убираем урожай – урожай Победы”. Советская Белоруссия, № 139, с. 3]:
“Массовая уборка хлебов” пачалася ў Магілёўскай вобласці, “Первый хлеб – государству” пачалі здаваць у нядаўна вызваленых раёнах Баранавіцкай вобласці [Советская Белоруссия, № 141, с. 1]:
На абласной нарадзе ў Мінску таксама была пастаўлена задача – “Быстрее возродим сельское хозяйство столичной области”. Удзельнікі дзяліліся вопытам аднаўлення калгасаў, было адзначана адставанне некаторых раёнаў [Савецкая Беларусь, № 138, с.2].
У жыхароў Мінска ды і іншых гарадоў не ўзнікала пытання, адбудоўваць іх ці пераносіць на новыя месцы. Гараджане браліся за аднаўленне родных дамоў і вуліц на ранейшых месцах [“Строители готовятся к большим работам”. Советская Белоруссия, № 138, с. 4]:
Патрэба ў будаўнічых матэрыялах была велізарная – прадбачылася “большая работа по восстановлению предприятий строительных материалов”, як казаў у артыкуле “Дадим стройматериалы” наркам будаўнічых матэрыялаў БССР [Советская Белоруссия, № 144, с. 2]. Інжынеры – аўтары артыкула “Из землянок – в благоустроенные дома!” – распавялі, як ва ўмовах дэфіцыту матэрыялаў для пабудовы драўляных дамоў скарыстацца іншымі мясцовымі матэрыяламі – глінай, саломай і галлём [Советская Белоруссия, № 147, с. 3].
На вызваленых тэрыторыях востра стаяла пытанне забеспячэння насельніцтва інфармацыяй з дапамогай лекцый, радыё, газет, кіно.
У Бабруйску гаркам партыі арганізаваў лекцыі на прадпрыемствах і ва ўстановах, па горадзе былі размешчаныя газетныя вітрыны, вывешаны лозунгі [“Доклады и лекции для трудящихся”. Советская Белоруссия, № 139, с. 2]:
У Мінску ўжо на наступны дзень пасля вызвалення з аўтамабіля-радыёперасоўкі загучалі радыёперадачы з Масквы. Неўзабаве была праведзена “Радиофикация столицы”, жыхары маглі слухаць і весці, і музычныя перадачы. Таксама радыё было праведзена ў раённыя цэнтры вобласці – Слуцк, Барысаў, Рудзенск і іншыя [Советская Белоруссия, № 144, с. 4]:
Аўтар артыкула “О газетных витринах” заклікаў паставіць у Мінску значна больш газетных вітрын [Советская Белоруссия, № 142, с. 2]:
У Мінску, Віцебску, Магілёве і іншых гарадах адчыняліся кінатэатры. Толькі ў Мінску кінасеансы наведала каля 100 тыс. гледачоў [“Кинофикация Белоруссии”. Советская Белоруссия, № 141, с. 4]:
У артыкуле “Художественное оформление Минска” гаварылася пра тое, што да мінчан звярталіся з заклікамі і плакатамі [Советская Белоруссия, № 141, с. 4]:
У Смалявічах пасля гітлераўскіх разбурэнняў адраджалася жыццё [“Дружно вышли на работу”. Советская Белоруссия, № 144, с. 3].
Аднаўлялася праца прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці – Мінскай шчотачнай фабрыкі, шклозавода “Нёман” [“Предприятия лёгкой промышленности вступают в строй”. Советская Белоруссия, № 146, с. 3].
Шклозавод “Нёман” – прадпрыемства па вытворчасці вырабаў са шкла і крышталю, шклаваты. Размешчана ў г. Бярозаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Шклозавод пачаў сваю гісторыю з 1883 г. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ён быў часткова разбураны, з 1944 г. пачала аднаўляцца вытворчасць аконнага і лямпавага шкла, шклянога посуду.
У Мінску “Молокозавод дал продукцию” [Советская Белоруссия, № 147, с. 2]:
У Баранавіцкай вобласці аднаўлялася сетка медыцынскіх устаноў [“Медицинские учреждения в Барановичах”. Советская Белоруссия, № 143, с. 3]:
Са жніўня запушчаны пасажырскія чыгуначныя шляхі паміж Мінскам і Масквой [“Першы поезд Масква–Мінск”. За Радзіму, № 98, с. 1]:
Аўтар артыкула “Снова широко развернём научную работу”, навуковы супрацоўнік Акадэміі навук БССР распавёў пра тое, што найкаштоўнейшыя прыборы і кнігі навуковай бібліятэкі былі вывезены ў Германію, многія навуковыя работнікі ваявалі ў Чырвонай арміі, партызанскіх атрадах і падполлі; падзяліўся з чытачамі планамі Акадэміі па аднаўленні – узвесці карпусы, стварыць лабараторыі, працягваць навуковыя даследаванні [Советская Белоруссия, № 147, с. 4]:
У Мінску рыхтаваліся да новага навучальнага года: ішоў перапіс навучэнцаў, праводзіўся рамонт будынкаў і маёмасці, камплектаваўся штат педагогаў, для якіх планаваўся семінар па перападрыхтоўцы [Советская Белоруссия, № 142, с. 4]:
Педагогі вярнуліся з партызанскага фронту на навучальны [“На работы в школы”. Советская Белоруссия, № 146, с. 3]:
Адчыняліся дзіцячыя дамы “Для детей-сирот” [Советская Белоруссия, № 145, с. 3]:
Для паляпшэння клопату пра дзяцей арганізоўвалі “Дзіцячыя пляцоўкі ў калгасах” [За Радзіму, № 98, с. 1]:
Не забывалі пра аздараўленне дарослага насельніцтва. У Віцебскай вобласці пачалі аднаўленне аднаго з санаторыяў для працоўных [“Санаторый будзе зноў здабыткам працоўных”. Віцебскі рабочы, № 55, с. 4]:
У Мінску дзякуючы некаторым жыхарам удалося выратаваць некалькі садоўніцкіх гаспадарак, якія разгарнулі працу па вырошчванні кветак і ранніх агароднінных культур, адчынілі кіёск па продажы кветак [“В столичном садоводстве”. Советская Белоруссия, № 146, с. 3]:
Нядзеля 30 ліпеня выдалася сонечнай. З самай раніцы мінчане выходзілі на чарговы нядзельнік: гараджане прыбіралі зялёныя зоны, збіралі будаўнічы матэрыял з разбураных будынкаў, партызаны разам з іншымі ўдзельнікамі прыбіралі з вуліц і плошчаў пакінутыя немцамі супрацьтанкавыя перашкоды; таксама праводзілася абясшкоджванне выяўленых мін і збор трафеяў [“Мы адродзім цябе, наш родны Мінск!”. Звязда, № 46, с. 3]:
Моладзь актыўна ўдзельнічала ў нядзельніках, узяла шэфства над садамі, а адна з груп камсамольцаў вырашыла дапамагчы музею Вялікай Айчыннай вайны і абсталяваць адно з яго памяшканняў [Советская Белоруссия, № 138, с. 4]:
У Беларусі ішоў збор матэрыялаў для гэтага музея, таксама ў асноўную калекцыю мелі намер перадаць матэрыялы выставы “Беларусія жыве, Беларусія змагаецца”, якая больш за год экспанавалася ў Маскве [Советская Белоруссия, № 145, с. 4]:
Збіраць матэрыялы пра свой баявы шлях і побыт, перадаваць іх Гомельскаму абласному музею пачалі рагачоўскія партызаны [“История рогачёвских партизан”. Савецкая Беларусь, № 138, с. 3]:
У Гомелі вырашылі арганізаваць Гістарычны музей у Палацы Паскевіча [“Исторический музей в Гомеле”. Советская Белоруссия, № 147, с. 4]:
Дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова “Гомельскі палацава-паркавы ансамбль” – адна з найстарэйшых музейных устаноў у Рэспубліцы Беларусь, уключае Палац Румянцавых і Паскевічаў і іншыя пабудовы. Музей вядзе свой летапіс з 1919 г. Вялікія страты калекцыя музея панесла падчас Вялікай Айчыннай вайны, у сувязі з эвакуацыяй значная яе частка была страчана. У лютым 1946 г. была адкрыта першая пасля вайны экспазіцыя музея, прысвечаная гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху на Гомельшчыне.
Незвычайная дзейнасць беларускіх партызан асветлена ў артыкуле “Художественные ансамбли партизан” [Советская Белоруссия, № 146, с. 4]. Аўтар пісаў, што нядаўна стала вядома пра існаванне ў партызанскім і падпольным руху мастацкіх калектываў – ансамбля партызанскай песні і падпольнага тэатра (агітгрупы), якія выступалі не толькі перад партызанамі, але і ў вёсках перад мясцовымі жыхарамі.
У Мінску пачынаў дзейнасць музей Янкі Купалы [“У музеі Янкі Купалы”. Звязда, № 50, с. 4]:
Беларуская дзяржаўная філармонія арганізавала канцэртныя брыгады для працы ў партызанскіх атрадах, воінскіх часцях, вызваленых гарадах, у тым ліку Мінску [Звязда, № 45, с. 2]
Аднавілі працу бібліятэкі.
Будынак Дзяржаўнай бібліятэкі імя У.І. Леніна (цяпер – Нацыянальная бібліятэка Беларусі) нашы сапёры паспелі выратаваць ад закладзенай немцамі ўзрыўчаткі, але фонд яе быў разрабаваны акупантамі, тым не менш бібліятэкары, якія вярнуліся на працу, праводзілі агляды літаратуры, складалі каталогі [“У бібліятэках Мінска”. Звязда, № 50, с. 3]:
Магілёўскую абласную бібліятэку імя У.І. Леніна штодня наведвалі больш за 80 чытачоў [“У бібліятэцы імя Леніна”. За радзіму, № 97, с. 1]:
Фонд Мінскай бібліятэкі імя А.С. Пушкіна таксама быў разрабаваны нямецкімі акупантамі, неўзабаве тут чакалі атрыманне 25 тыс. кніг для папаўнення фонду [“Библиотека имени А.С. Пушкина”. Советская Белоруссия, № 143, с. 4]:
Таксама па-варварску паводзілі сябе нямецка-фашысцкія акупанты ў Італіі, дзе ў Сан-Джыміньяна была падпалена ўніверсітэцкая бібліятэка, разрабаваны музей [“Варварство гитлеровцев в Италии”. Советская Белоруссия, № 143, с. 4]:
Сан-Джыміньяна ў Таскане быў заснаваны ў III ст. да н.э. этрускамі. Да ХХ ст. тут захаваліся крапасныя муры з чатырнаццаццю вежамі, выбудаванымі ў XI–XIII стст., і іншыя архітэктурныя славутасці. Падчас Другой сусветнай вайны горад абстрэльвала нямецкая артылерыя, але вежы выстаялі. Сёння гістарычны цэнтр горада ўваходзіць у лік аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Другі Беларускі драматычны тэатр з поспехам гастраляваў у Маскве [Советская Белоруссия, № 142, с. 4]:
А ў публікацыі “Первый Белорусский драматический театр возвращается в Минск” дадзены агляд яго рэпертуару [Советская Белоруссия, № 146, с. 4]:
У сталіцы пачалося адраджэнне спартыўных арганізацый, намечана першым аднавіць стадыён “Харчавік” у гарадскім садзе [“У физкультурников Белоруссии”. Советская Белоруссия, № 138, с. 4]:
Гарадскі сад сёння – Цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага, парк культуры і адпачынку ў цэнтры Мінска недалёка ад Плошчы Перамогі. Заснаваны ў 1805 г. першым губернатарам Мінска З.А. Карнеевым як Губернатарскі сад. Стадыён у парку быў адзіным ацалелым у Мінску падчас вайны. У 1945 г. ён прымаў матчы усесаюзнага чэмпіянату па футболе. Сёння тут праходзяць матчы чэмпіянатаў па хакеі на траве.
6 жніўня на стадыёне “Харчавік” адбыліся “Первые спортивные встречи” – футбольны матч і дзве валейбольныя гульні [Советская Белоруссия, № 145, с. 4]:
Далей – аб’явы і навіны кароткім радком:
[“В освобождённых районах Белоруссии”. Советская Белоруссия, № 139, с. 4]
У Мінску “Работают три бани” [Советская Белоруссия, № 139, с. 4]:
У Бабруйску на суднарамонтным заводзе “Первые суда вышли из ремонта” [Советская Белоруссия, № 141, с. 4]:
У Магілёўскай вобласці настаўнікі “Готовятся к новому учебному году”. Для іх арганізаваны курсы перападрыхтоўкі педагогаў пачатковай школы [Советская Белоруссия, № 142, с. 2]:
Дзяржаўны медыцынскі інстытут ужо ў Мінску прымаў дакументы на паступленне [Советская Белоруссия, № 145, с. 4]:
Пасля выпускных экзаменаў у Башкірскім медыцынскім інстытуце больш за 30 дыпламаваных лекараў накіраваны на працу ў Беларусь [“Врачи едут в Белоруссию”. Советская Белоруссия, № 146, с. 4]:
У Мінску быў аб’яўлены прыём студэнтаў на падрыхтоўчыя курсы для паступлення ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт [Звязда, № 46, с. 4], Педагагічны інстытут імя М. Горкага [Советская Белоруссия, № 146, с. 4], Беларускі дзяржаўны палітэхнікум [Звязда, № 45, с. 4], Мінскую зубалячэбную школу на курсы з 3-хгадовым навучаннем [Звязда, № 52, с. 4]:
[Звязда, № 46, с. 4]
[Советская Белоруссия, № 146, с. 4]
[Звязда, № 45, с. 4]
[Звязда, № 52, с. 4]
Магілёўскі дзяржаўны педагагічны і настаўніцкі інстытуты аб’явілі прыём на ўсе курсы гуманітарных факультэтаў [За Радзіму, № 93, с. 2]:
Прыём на ўсе курсы і рэгістрацыю студэнтаў абвясціў і Віцебскі ветэрынарны інстытут [Віцебскі рабочы, № 55, с. 4]:
Быў “Открыт приём на курсы районных инспекторов и статистиков ЦСУ” (Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення) [Советская Белоруссия, № 145, с. 4]:
Аб знаходжанні родных у эвакуацыі можна было даведвацца ў спецыяльным Цэнтральным даведачным Бюро [За Радзіму, № 93, с. 2]:
У Беларусі ішоў абмен пашпартоў і выдача тым грамадзянам, каму споўнілася 16 гадоў [Віцебскі рабочы, № 56, с. 4]:
Жыццё сапраўды ўваходзіла ў мірнае рэчышча – пачалі друкаваць і такія аб’явы [Звязда, № 49, с. 4; Віцебскі рабочы, № 55, с. 4]:
У фотааб’ектыве газет – Маскоўская вуліца [Советская Белоруссия, № 145, с. 4] і Дом Наркамлесу ў Мінску [Звязда, № 50, с. 4], старадаўняя вежа ў Магілёве [За Радзіму, № 98, с. 2], калона партызанскай брыгады ў Мінску [Звязда, № 46, с. 4], дзіцячы сад у Рэчыцы [Советская Белоруссия, № 147, с. 4]:
[Советская Белоруссия, № 145, с. 4]
[Звязда, № 50, с. 4]
[За Радзіму, № 98, с. 2]
[Звязда, № 46, с. 4]
Да Перамогі заставаліся яшчэ доўгія месяцы…
Матэрыял падрыхтаваны Л.Г. Тупчыенка-Кадыравай,
кандыдатам гістарычных навук, галоўным бібліёграфам
інфармацыйна-аналітычнага аддзела.
К р ы н і ц ы
Газеты*
Поўныя нумары газет даступныя па спасылках.
- Віцебскі рабочы : орган Віцебскага Абласнога і Гарадскога Камітэтаў КП(б)Б, Абласнога і Гарадскога Саветаў Дэпутатаў Працоўных, 1944, № 54.
- Віцебскі рабочы, 1944, № 55.
- Віцебскі рабочы, 1944, № 56.
- Гомельская праўда : орган Гомельского областного и городского комитетов КПБ, областного и городского Советов депутатов трудящихся, 1944, № 114.
- Гомельская праўда, 1944, № 118.
- За Радзіму : орган Магілёўскага абласнога і гарадскога КП Беларусі і абласнога і гарадскога Савета дэпутатаў працоўных, 1944, № 92.
- За Радзіму, 1944, № 93.
- За Радзіму, 1944, № 94.
- За Радзіму, 1944, № 95.
- За Радзіму, 1944, № 96.
- За Радзіму, 1944, № 97.
- За Радзіму, 1944, № 98.
- Звязда: орган Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі, 1944, № 45.
- Звязда, 1944, № 46.
- Звязда, 1944, № 49.
- Звязда, 1944, № 50.
- Звязда, 1944, № 51.
- Звязда, 1944, № 52.
- Калгаснік : орган Мазырскага РК КП Беларусі і РВК, 1944, № 19.
- Советская Белоруссия : орган ЦК КП(б) Беларусі, Саўнаркома і Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, 1944, № 138.
- Советская Белоруссия, 1944, № 139.
- Советская Белоруссия, 1944, № 141.
- Советская Белоруссия, 1944, № 142.
- Советская Белоруссия, 1944, № 143.
- Советская Белоруссия, 1944, № 144.
- Советская Белоруссия, 1944, № 145.
- Советская Белоруссия, 1944, № 146.
- Советская Белоруссия, 1944, № 147.
- Сталінская праўда : орган Веткаўскага РК КП Беларусі і Райсавета дэпутатаў працоўных, 1944, № 41.
- Чырвоная звязда : орган Баранавіцкага гаркома КПБ, гарадскога і раённага Саветаў дэпутатаў працоўных, 1944, № 61.
- Чырвоная звязда, 1944, № 62.
- Чырвоная звязда, 1944, № 65.
- Чырвоная звязда, 1944, № 66.
*Назвы газет дадзены ў адпаведнасці з сучаснай арфаграфіяй.
Кнігі
- Волкович, А.М. Письма войны : хрестоматия патриотизма / А. Волкович. – Брест : Альтернатива, 2019. – 227 с.
- 1418 дней Великой Отечественной войны : хронология событий : хронология событий : [солдату Великой Отечественной посвящается / сост. Е. В. Малашевич ; науч. ред.: Е. И. Барановский, Г. И. Баркун ; фото: В. В. Харченко]. – Минск : Мастац. літ., 2014. – 421, [1] с.