ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
Топ-10 самых папулярных кніг у магазінах сеткі "Белкніга"!
Віншуем з 85-годдзем Іну Іванаўну Сцепчанкову!

Ужо заўтра па матэрыялах газет 1945 г. мы пачнём зваротны адлік 100 дням да перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

Ужо заўтра па матэрыялах газет 1945 г. мы пачнём зваротны адлік 100 дням да перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
Іншыя навіны

Прапануем вам разам з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі прайсці гэты 100-дзённы шлях – з 30 студзеня па 9 мая – і штодня знаёміцца з навінамі і падзеямі зімы – вясны 1945 г.

Усё далей ад нас тыя ваенныя 1418 дзён. Ужо многае забылася і шмат чаго стала вядомым. Але застаецца нязменным наша здзіўленне мужнасцю простых людзей, якія – хто з вінтоўкай, хто на прадпрыемствах у тыле – адстойвалі сваё права на жыццё. Пажоўклыя газетныя лісты – інфармацыйныя сведкі тых дзён. Выбіраючы тыя ці іншыя газетныя навіны, мы хацелі сцерці залаты пыл з тых падзей і ўбачыць жывых людзей з іх клопатамі, працай і марамі.

У гэты перыяд Чырвоная Армія ваявала ўжо далёка за межамі БССР і няўхільна рухалася да Берліна, да заканчэння цяжкай вайны. З аднаго боку, ваяваць было лягчэй: роднаму дому ўжо нічога не пагражае. Але з іншага – усё вакол было незнаёмым і чужым, небяспекай магло абпаліць з любога акна, павароту дарогі, ляснога гушчару, ці то ў Польшчы, Чэхаславакіі, Венгрыі ці Германіі, дзе ішлі баі ў гэты час. Нямецкая армія ўмела ваяваць, і, як смяротна паранены звер, агрызалася бязлітасна. Але не літасці чакала наша армія. Яна навучылася перамагаць. Хаця галоўная Перамога была яшчэ наперадзе.

Раман Матульскі пра праект да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне:

Тут жа, на тэрыторыі Беларусі, ужо некалькі месяцаў не былі чутны пранізлівыя гукі вайны. Поўным ходам ішло аднаўленне дзейнасці прадпрыемстваў і ўстаноў.

Публікуючы навіны з газет, што захоўваюцца ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, мы стараліся паказаць вялікія і малыя падзеі, якія адбываліся ў той час на фронце і ў тыле: баявыя дзеянні, аднаўленне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, і, вядома, культурнага жыцця, у тым ліку працы ўсёй сеткі бібліятэк. Варты захаплення (без перабольшання) гераізм людзей таго часу, каму давялося ваяваць з вельмі моцным супернікам і перамагаць яго і каму давялося нанова (у прамым сэнсе) адбудоўваць даваеннае мірнае жыццё.

Чакаем вас на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”!

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам