ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
Умелыя рукі
7 сакавіка 1945 года. 63 дні да Перамогі

8 сакавіка 1945 года. 62 дні да Перамогі

8 сакавіка 1945 года. 62 дні да Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Міжнародны жаночы дзень 8 сакавіка. Аднаўленне жылля. Бібліятэчныя навіны. Газеты: “Звязда” (№ 46), “Советская Белоруссия” (№ 45), “Віцебскі рабочы” (№ 24), “Совецкая радзіма” (№ 36), “Путь социализма” (Воранаўскі раён) (№ 18), “Уперад” (Лідскі раён) (№ 14).

Качается рожь несжатая.
Шагают бойцы по ней.
Шагаем и мы – девчата,
Похожие на парней.
Нет, это горят не хаты –
То юность моя в огне...;
Идут по войне девчата,
Похожие на парней.
Ю. Друніна

У гэты святочны дзень друкаваліся віншаванні, пастановы, аддавалі даніну Жанчыне (Газета “Звязда”, № 46; “Советская Белоруссия”, № 45; “Віцебскі рабочы”, № 24; “Совецкая радзіма”, № 36; “Путь социализма” Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці, № 18; “Уперад” Лідскага раёна, № 14). Але калі зняць з іх пафасны глянец, застанецца тое ж самае разуменне ролі жанчыны, блізкае нам і сёння. Яна, жанчына, адправіла сваіх мужоў і сыноў на абарону роднай зямлі, вынесла горыч расстання і страт, яна разам з падлеткамі замяніла мужчын на вытворчасці, пілавала і вазіла лес, сеяла і збірала ўраджай, будавала, праводзіла навуковыя даследаванні, гадавала і вучыла дзяцей...

03_08_02_Gentsina_Vov_1945_T 5_1989.JPGІ разам з мужчынамі перажывала адступленне і збірала духоўныя сілы для прыпынку варожага прасоўвання, была апорай для упартага супраціўлення і доўгачаканага вызвольнага руху на захад.

І плячом да пляча з мужчынамі – абараняла Радзіму: і ў партызанскім атрадзе, і ў рэгулярнай арміі. З часоў амазонак і скіфянак амаль няма прыкладаў удзелу жанчын у сутыкненні армій. А падчас Вялікай Айчыннай родная краіна паклікала – і жанчыны пайшлі ў медсёстры і ваендактары, сувязісты і разведчыцы, лётчыцы і снайперы.

Нізкі паклон ёй, воіну і працаўніцы часоў народнай вайны...

У гэты дзень газеты апублікавалі і даныя Саўінфармбюро, і нататкі пра падзеі на Заходнім фронце, і матэрыялы аб аднаўленні жыллёвага фонду, галін гаспадарання, і бібліятэчныя навіны. І, вядома, размясцілі фатаграфіі жанчын-воінаў і работніц розных прадпрыемстваў.

“Віцебскі рабочы” (№ 24) піша пра тое, колькі жанчын у СССР за час 1942–1944 гг. атрымалі навуковыя ступені і званні: ступень доктара навук атрымалі 79 жанчын-навукоўцаў, званне прафесара – 45, дацэнта – 445, старшага навуковага работніка – 348.

На 3-й старонцы газеты “Совецкая радзіма” (№ 36) – артыкул пра адну з беларускіх маці-гераінь з вёскі Белічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці і нататка пра тое, што ў некалькіх буйных гарадах СССР адкрыты санаторыі для будучых маці.

На 4-й старонцы гэтай жа газеты аўтар артыкула дзеліцца поспехамі ў працы па аднаўленні жылля ў калгасах Кіраўскага раёна Бабруйскай (цяпер Магілёўскай) вобласці. У адным з калгасаў падрыхтавалі будаўнічы лес на 20 дамоў, а дапамаглі яго вывезці з лесу работнікі іншага калгасу – іх жыллёвы фонд менш пацярпеў падчас вайны і яны вырашылі дапамагчы суседзям.

Газета “Путь социализма” (Воранаўскі раён) (№ 18) надрукавала практычныя парады па падрыхтоўцы бульбы да пасадкі – трэба забяспечыць высокі ураджай.

У газеце “Звязда” (№ 46) напісалі пра аднаўленне меліярацыйнай галіны Беларусі і адраджэнні культурна-асветніцкіх устаноў чыгуначнікаў. Абнаўленне чыгункі суправаджаецца адкрыццём бібліятэк: у Гомелі, Асіповічах, Унечы і іншых станцыях пачалі працаваць 10 бібліятэк, у фондзе якіх налічваецца 29 тысяч тамоў літаратуры. На 75-ці станцыях арганізаваны чырвоныя куткі. У гэтыя (як бы мы сёння іх назвалі – заўв. аўт.) інфармацыйныя цэнтры забяспечана дастаўка газет і часопісаў. Пры бібліятэках і чырвоных кутках таксама арганізаваны гурткі самадзейнасці.

Газета “Уперад” (№ 14) паведамляе аб тым, што для заходніх абласцей Беларусі камплектуецца 60 школьных бібліятэк. У гэтыя школы будзе накіравана 20 000 падручнікаў на рускай мове, якія цяпер рыхтуюцца ў адным з выдавецтваў. А пасля заканчэння інстытута і аспірантуры сюды прыедуць 60 педагогаў.

Усё бліжэй і бліжэй Перамога. Да яе заставалася 63 дні...

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам