ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
Памятаць і шанаваць: супрацоўнікі бібліятэкі ўсклалі кветкі да манумента Перамогі
Кніга з экрана: новая рубрыка на сайце НББ

7 мая 1945 года. 2 дні да Перамогі

7 мая 1945 года. 2 дні да Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Аператыўная зводка Саўінфармбюро. Падпіска на пазыку ў Чашніцкім раёне. “Солдатский салют” у лесе. Газеты: “Звязда” (№ 84), “Советская Белоруссия” (№ 83), “Сцяг соцыялізма” Чашніцкага раёна (№ 33).

Бреслау_Пианино.jpgУ аператыўнай зводцы за 7 мая паведамлялася пра выхад войскаў 1-га Беларускага фронту на раку Эльба ў раёне Магдэбурга; напярэдадні войскамі фронту было захоплена 34 самалёты на аэрадромах і ўзята ў палон больш за 3 тыс. нямецкіх салдат і афіцэраў.

Войскі 1-га Украінскага фронту пасля працяглай аблогі цалкам авалодалі горадам і крэпасцю Брэслау (цяпер польскі Уроцлаў), нямецкі гарнізон на чале з камендантам крэпасці і яго штабам (больш за 40 тыс. чалавек) склалі зброю. (На фатаграфіі, названай аўтарам “Музычны момант”, – савецкі танкавы экіпаж у Брэслау.) Масква адзначыла ўзяцце гэтага важнага чыгуначнага вузла і буйнога прамысловага цэнтра з ваеннымі заводамі салютам другой ступені – дваццаццю артылерыйскімі залпамі з двухсот дваццаці чатырох гармат.

Войскі 4-га Украінскага фронту працягвалі наступленне ў складанай горна-лясістай мясцовасці паўднёвых адгор’яў Судэтаў, займаючы населеныя пункты паблізу горада Мараўская Астрава. Пры гэтым захоплена 37 паравозаў, 730 вагонаў з грузамі, 8 складоў з ваеннай маёмасцю (“Звязда”, № 84; “Советская Белоруссия”, № 83).

Газеты працягваюць друкаваць матэрыялы пра тое, як жыхары Беларусі з энтузіязмам сустрэлі заклік дзяржавы аб 4-й ваеннай пазыцы. На гэты раз на пазыку падпісаліся калгаснікі Лазукоўскага сельскага савета і калектыў раённага спажывецкага саюза (“Сцяг соцыялізма” Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці, № 33).

Бойцы 1-го Белорусского фронта в берлинском трамвае.jpgПра тое, што адбылося 7 мая 1945 г. у Берліне, распавёў у сваіх дзённікавых запісах Анатоль Меднікаў, ваенны карэспандэнт рэдакцыі апошніх вестак Усесаюзнага радыё (“Берлинская тетрадь : рассказы о боях в Берлине”, с. 226–230; кніга захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі). Ён з таварышамі ехаў у Штраусберг на пункт прамой сувязі з Масквой, каб, як звычайна, на досвітку перадаць запісы. Але раптам, каля паўночы, пачалася стральба: “пулемётные очереди раздавались то справа, то слева, то впереди нашей машины, остановившейся на дороге в лесу. … Самым странным и пугающим представлялось нам то, что выстрелы не раздавались в каком-то одном направлении, а блуждали по всему лесу, словно стреляли всюду вокруг нас. … Признаться, мы чувствовали себя в этот момент не очень-то весело. В таких случаях всегда тяготит даже не страх или предчувствие неравного боя, а больше всего неизвестность, мучительная неизвестность. Что же происходило в этом большом лесу? Казалось, теперь уже стреляют чуть ли не за каждой сосной”. Нарэшце, не вытрымаўшы, піша А. Меднікаў, ён і шафёр машыны пайшлі на разведку. Выбралі невялікі ўстойлівы агеньчык наперадзе, наблізіліся, аказалася – хата, падышлі да яго. Раптам з дзвярэй выйшаў савецкі салдат і, усміхаючыся, пачаў паліць у неба з аўтамата. Увайшоўшы ў хату, А. Меднікаў з таварышам даведаліся аб капітуляцыі немцаў. Сувязіст, які выходзіў на ганак, сказаў: “Все в воздух сажают. Из орудий даже – холостыми. С радости. И куда теперь девать патроны? Салют, братцы, салют!”. Усё аказалася на здзіўленне проста і радасна, працягвае ваенкар: “на следующее утро мы узнали, что седьмого мая в Реймсе был подписан предварительный протокол о капитуляции немцев и теперь готовилось торжественное подписание генерального акта о полной и безоговорочной капитуляции. Союзники сообщили об этом поздно вечером – открытым текстом. Известие перехватили наши радисты, оно молнией распространилось по частям, вызвав в ночь с седьмого на восьмое мая эту беспорядочную стрельбу по всей Восточной Германии, этот стихийный радостный солдатский салют в честь наступавшего мира”.

Усяго 3 дні засталося да Перамогі…

Аўтар публікацыі: Л. Тупчыенка-Кадырава, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння НББ.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам