ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
Падары кнізе другое жыццё!
ММКВК: бібліятэка прэзентавала факсіміле Брэсцкай Бібліі і іншыя выдавецкія праекты

6 лютага 1945 года. 93 дні да Перамогі

6 лютага 1945 года. 93 дні да Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Баявыя ўзнагароды – работнікам Беларусі. Адраджэнне сталіцы. Выданне па аднаўленчых работах. Кніга пра народны гнеў і помсту. Газеты: “Советская Белоруссия” (№ 24), “Звязда” (№ 24).

Беларусь ваеннага часу перажыла і горыч акупацыі, і супраціў падпольшчыкаў і партызан, і цяжкае аднаўленне пасля вызвалення. І тут, у тыле, фронт працягваўся. На старонках газет “Советская Белоруссия” (№ 24) і “Звязда” (№ 24) пералічаны 229 імёнаў работнікаў Беларусі, якія Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ганараваліся баявымі ўзнагародамі – ордэнам Айчыннай вайны І ступені: ваенны час прыраўняў выкананне плана па хлебанарыхтоўках да дзеянняў на фронце. У выніку праведзеных у 1944 годзе палявых работ Чырвоная Армія, рабочыя фабрык і заводаў атрымалі хлеб і іншыя сельскагаспадарчыя прадукты. У адным з лістоў дадому сын піша з фронту: “харчаванне па-ранейшаму выдатнае, зараз атрымліваем белы хлеб” (ліст маці – М.Л. Бутраменка 7 лютага 1945 г., база даных “Жывая памяць пакаленняў” Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна).

Яшчэ адзін участак працоўнага фронту – расчышчэнне многіх і многіх, вялікіх і малых населеных пунктаў, аднаўленне разбураных прадпрыемстваў, дамоў і збудаванняў. Па ўсім Мінску, як паведамляе ў № 24 газета “Звязда”, бачныя выбраныя з руін і акуратна складзеныя ў штабелі цагліны, горкі металалому, радыятараў – усё гэта рыхтавалася для паўторнага выкарыстання. Аднаўленне ішло павольна. Не хапала не толькі заводаў па вытворчасці будматэрыялаў і рабочых рук, але і многіх матэрыялаў, бо да вайны ў БССР выраблялі толькі тры іх віды: цэглу, дахоўку і вапну.

Нядаўна адкрыты навукова-даследчы Інстытут будаўнічых матэрыялаў быў пакліканы дапамагчы наладзіць вытворчасць усяго неабходнага пры будаўніцтве, у тым ліку і на аснове новых схем тэхналагічных працэсаў. Таксама трэба было знайсці прымяненне сыравіне, якой было ў нас у лішку, напрыклад, таму ж будаўнічаму бою або прыроднай гліне (“Звязда”, № 24).

02_06_02_Knigi.jpg

Цікавы факт: была выдадзена спецыяльная “Памятка участнику восстановления города Минска”, у якой гаворыцца аб арганізацыі работ па разборцы разбураных будынкаў, тэхніцы бяспекі, прыводзяцца чарцяжы інструментаў, калясак і дошак для транспарціроўкі, формы кладкі цэглы, табліцы з нормамі розных відаў работ і іх аплатай (“Советская Белоруссия”, № 24).

Друкаваліся і мастацкія творы. У рубрыцы “Крытыка і бібліяграфія” размешчана рэцэнзія на зборнік апавяданняў Міхася Лынькова “Астап”, які выйшаў у 1944 годзе. Гэта першы мастацкі твор, выдадзены ў Беларускім дзяржаўным выдавецтве пасля вызвалення Мінска (“Советская Белоруссия”, № 24).

Абодва выданні захоўваюцца ў фондзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Да Перамогі заставалася 93 дні...

Аўтар публікацыі: Л. Тупчыенка-Кадырава, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння НББ.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Чытайце таксама:

Гісторыя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: “Вайна: страты і ўзнаўленне ў 1941–1947 гг.”

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам