ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
«Затое колькі мышэй ляснула!» Нядаўняе мінулае – у гістарычных анекдотах
Выйшла кнiга «Лiбрэта опер Станiслава Манюшкi»

4 красавіка 1945 года. 35 дзён да Перамогі

4 красавіка 1945 года. 35 дзён да Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Узяцце Браціславы. Завяршэнне Усходне-Памяранскай наступальнай аперацыі. Поўнае вызваленне Венгрыі. Галоўнае заданне калгасаў краіны. Дапамога бясконным гаспадаркам. Падрыхтоўка да школьных экзаменаў. Газеты: “Советская Белоруссия” (№№ 60, 61), “Звязда” (№ 61), “Большэвiцкая трыбуна” Барысаўскага раёна (№ 35), “Искра” Валожынскага раёна (№ 20).

Дзень адзначаны ўзяццем горада Браціславы, важнага прамысловага цэнтра і сталіцы Славакіі. Гэта вынік перамогі 2-га Украінскага фронту з дапамогаю Дунайскай вайсковай флатыліі. Нямецкае войска страціла чарговы буйны вузел сувязі і магутны апорны пункт абароны на Дунаі. Войскі 2-га і 3-га Украінскіх франтоў завяршылі вызваленне Венгрыі (“1418 дней Великой Отечественной войны”, Мінск, 2014, с. 390). Войскі 2-га Беларускага фронту завяршылі ліквідацыю рэштак нямецкай групоўкі, прыціснутай да ўзбярэжжа заліва Путцыгер Вік, заняўшы пры гэтым 10 буйных населеных пунктаў. Войскі 4-га Украінскага фронту з баямі прасоўваюцца наперад ва ўмовах горна-лясістай мясцовасці Чэхаславакіі. Войскамі 2-га Украінскага фронту разам з румынскімі войскамі ў паласе Карпат узята больш за 50 населеных пунктаў. Войскі 3-га Украінскага фронту, пераадольваючы супраціўленне ворага, ваююць на подступах да Вены (“Советская Белоруссия”, № 61).

Нашы цяжкія бамбардзіроўшчыкі наносілі ўдары па вайсковых аб’ектах горада Брэслау. У ноч на 4 красавіка англійскія самалёты “Маскіта” здзейснілі налёт на Берлін. Удзень буйныя злучэнні “Лятучых крэпасцей” і “Ліберэйтараў” масіравана бамбілі верфі ў Кіле і аэрадром у паўночна-заходняй частцы Германіі (“Советская Белоруссия”, № 60; “Звязда”, № 61).

У вызваленай Беларусі ідзе змаганне за высокі ўраджай. Да пачатку маштабных вяснова-палявых работ засталіся лічаныя дні. Насельніцтва сельскай мясцовасці імкнецца хутчэй скончыць перадпасяўныя работы. Высокая якасць вясновай сяўбы – галоўнае заданне ўсіх калгасаў. Пасеяць у максімальна сціслыя тэрміны, лепшым насеннем і з добрай апрацоўкай глебы – менавіта ў гэтым залог высокага ўраджаю (“Большэвiцкая трыбуна”, № 35). Для ўдзелу ў гэтых працах мабілізаваны ўсе машынна-трактарныя станцыі (МТС). Некаторыя калгасы Барысаўскага раёна ўжо прыступілі да палявых работ. Не чакаючы падсыхання ўсяго зямельнага масіву, у гаспадарках выбарачна аруць і скародзяць глебу. У Валожынскім раёне створаны пры МТС райвыканкама конна-пракатны пункт аказвае дапамогу бясконным гаспадаркам.

Паспяхова ідуць аднаўленчыя працы як у гарадах, так і ў сельскай мясцовасці. Гатова да працы цагельня ў вёсцы Ганчары Валожынскага раёна (“Искра”, № 20). У гэты дзень (на 25 дзён раней) пачало працу торфапрадпрыемства “Змяёўка”. Ужо здабыты першыя 10 тыс. штук торфабрыкету (“Савецкая Беларусь”, № 60). Пацярпелым сялянскім гаспадаркам аказваецца ўсялякая дапамога: адпускаецца лес для аднаўлення спаленых пабудоў, даюцца палёгкі па сельскагаспадарчым падатку і дзяржаўных дастаўках.

Ставяцца заданні па аднаўленні лесахімічнай прамысловасці (“Искра”, № 20). Не застаюцца па-за ўвагай і аб’екты культуры. На прыкладзе працы Барысаўскага кінатэатра раскрываюцца недахопы ў арганізацыі кінасеансаў, вольнага часу насельніцтва. У Полацку аднаўляецца дом-музей Пятра I, дзе ён жыў некалькі тыдняў перад Палтаўскай бітвай (“Большэвіцкая трыбуна”, № 35).

Школы ўступаюць у адказны завяршальны перыяд навучальнага года – падрыхтоўку да пераводных і выпускных экзаменаў. Асаблівая ўвага педагогаў надаецца выпускнікам 4-х і 7-х класаў. Інспектар Валожынскага райана ў сваёй публікацыі на старонках газеты “Искра” (№ 20) заклікае педагогаў і бацькоў аб’яднаць высілкі для стварэння патрэбных умоў для навучання школьнікаў.

Да Перамогі засталося 36 дзён…

Аўтар публікацыі: В. Сабалеўская, aддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння НББ.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

7 Чэр 2020

Доўга не шанцавала Янку Купалу з яго «Тутэйшымі». Асабліва ў савецкі час. Нехта ўбачыў там нешта, што не спадабалася вастравокаму назіральніку, і п’есу надоўга паклалі «пад сукно». Не толькі ставіць яе было нельга, але і нават пісаць пра яе праўду.

Навіны бібліятэк

Да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка створаны інфармацыйны рэсурс пра яго жыццё і творчасць

4 Чэр 2020

“Электронны музей А.М. Карпюка” – такі новы праект Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Гродна папаўніў калекцыю віртуальных музеяў, прысвечаных людзям, якія праславілі гэты край.

Бібліятэка анлайн

500-гадовы юбілей Астафія Валовіча, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча ВКЛ, правазнаўца, мецэната-асветніка

5 Чэр 2020

З імем Астафія (Яўстафія) Багданавіча Валовіча (каля 1520 – 1587 ці 1588) звязана цэлая эпоха станаўлення беларускай дзяржаўнасці.

Па старонках беларускага календара

Вебінар па інфармацыйным напаўненні сайтаў РЗЭК

2 Чэр 2020

2 чэрвеня на віртуальнай пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі адбыўся навучальны вебінар "Размяшчэнне навін і аб'яў у Рэгіянальным зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі", прысвечаны інфармацыйнаму напаўненню кантэнту рэгіянальных зводных каталогаў бібліятэк Беларусі.

Бібліятэка анлайн

111