ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
Інфармацыйныя рэсурсы для траўматолагаў і артапедаў
Наталля Арсеннева: анёл ці д’ябал?

30 студзеня 1945 года. 100 дзён да Перамогі

30 студзеня 1945 года. 100 дзён да Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”. З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Поспехі савецкай арміі. Аднаўленне прадпрыемстваў. План рэканструкцыі Брэста. Выстаўка літаратуры ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна. Газета “Звязда” (№ 20).

Чырвоная Армія паспяхова і імкліва наступала. Да гэтага дня былі цалкам ачышчаны ад войскаў праціўніка Дамброўскі вугальны басейн на поўдні Польшчы і частка прамысловага раёна нямецкай Верхняй Сілезіі. У зводцы Саўінфармбюро паведамлялася аб узяцці 1-м Прыбалтыйскім фронтам Клайпеды і 150 населеных пунктаў ва Усходняй Прусіі, 1-м Украінскім фронтам – Катавіцаў і іншых гарадоў Польшчы. 4-ты Украінскі фронт вёў баі за Будапешт, а 1-шы Беларускі – у раёне Познані. (“Звязда”, № 20).

У газетах яшчэ не паведамляецца, але менавіта ў гэты дзень на Балтыйскім моры савецкай падводнай лодкай “С-13” быў патоплены варожы транспарт “Вільгельм Густлаф” ("1418 дней Великой Отечественной войны", Мінск, 2005 г., с. 375).

У Беларусі аднаўленне ідзе поўным ходам. Ужо працуе Бабруйская гарадская электрастанцыя, Смілавіцкі гарбарны завод. Пашырае асартымент сваёй прадукцыі Рудзенскі прамысловы камбінат. Плануецца не толькі аднаўляць, але і паляпшаць інфраструктуру гарадоў. Жыхары сучаснага Брэста могуць параўнаць, як увасобілася мара архітэктараў па рэканструкцыі Брэста: у газетным артыкуле апісаны план узвядзення новых будынкаў, праекты трыумфальнай і цэнтральнай плошчаў, галоўнага праспекта.

А ў Дзяржаўнай бібліятэцы імя У.І. Леніна (цяпер – Нацыянальная бібліятэка Беларусі) у зімовыя студзеньскія дні 1945 года адкрылася кніжная выстава, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне. На ёй былі прадстаўлены кнігі па гісторыі і літаратуры, даведнікі, фотаздымкі і плакаты. Вялікі раздзел быў прысвечаны сучаснай арміі. На асобных стэндах – літаратура пра слаўных сыноў роднай зямлі, Герояў Савецкага Саюза Гастэлу і Даватара, пра партызанскі рух. (“Звязда”, № 20).

Заставалася 100 дзён да Перамогі...

Аўтар публікацыі: Л. Тупчыенка-Кадырава, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння НББ.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам