ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
Разам – мы пераможам!
Прэзентацыя «Кніжны свет Беларусі: Гродзеншчына». Відэа

3 красавіка 1945 года. 36 дзён да Перамогі

3 красавіка 1945 года. 36 дзён да Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Вызваленне Крэмніцы. Узяцце саюзнымі войскамі гарадоў Мюнстэр і Карлсруэ. Пачатак палявых работ. Абавязацельствы трактарыстаў. Газеты: “Звязда” (№ 61), “Большэвік Палесся” Палескай (цяпер ліквідаванай) вобласці (№ 32).

На працягу дня войскі 2-га Беларускага фронту вялі баі па знішчэнні рэшткаў акружанай групы немцаў на ўсходзе ад Гданьска і занялі 6 населеных пунктаў. Войскі 2-га Украінскага фронту з удзелам 4-й румынскай арміі вызвалілі горад Крэмніца, а таксама занялі больш за 150 іншых населеных пунктаў. На ўсіх франтах падбіта і знішчана 26 нямецкіх танкаў і самаходных гармат, збіта 29 самалётаў (“Звязда”, № 61). Англійскія войскі ўступілі ў горад Мюнстэр, французскія – авалодалі горадам Карлсруэ (“1418 дней Великой Отечественной войны, Мiнск, 2014, с . 390).

На мірных тэрыторыях краіны наступіла напружаная пара барацьбы за ўраджай. У Беларусі ідуць выбарачныя палявыя работы, а ў некаторых гаспадарках веснавая сяўба набывае масавы характар. Сярод іх калгасы Хойніцкага, Нараўлянскага, Ельскага і Мазырскага раёнаў Гомельскай вобласці. У поўнай баявой гатоўнасці сустракаюць палявыя работы машынна-трактарныя станцыі (МТС), дзе скончаны аднаўленчыя работы. Нараўлянская, Ельская, Рудакоўская, Хойніцкая МТС паспяхова правялі асенне-зімовы рамонт трактароў і, адказваючы на заклік Прапойскай МТС, узялі абавязацельства выпрацоўваць на 15-моцным трактары па 1 000, 800, 700, 500 га, разумеючы, што менавіта ад якасці і вынікаў працы МТС шмат у чым залежыць будучы ўраджай. Важнасць гэтай умовы падкрэсліваецца ва ўказе Народнага камісарыята земляробства СССР “Аб мерах паляпшэння работы МТС у 1945 годзе”. У дакуменце гаворыцца пра недахопы ў працы машынна-трактарных станцый і іх абавязак актыўна ўдзельнічаць у арганізацыйна-гаспадарчым умацаванні калгасаў, якія яны абслугоўваюць (“Большэвік Палесся”, № 32).

Палявыя работы разгортваюцца па меры падсыхання палёў. У гэты дзень у Камарынскім раёне Палескай вобласці да палявых работ прыступілі ў 36 калгасах. У выніку падрыхтавана да сяўбы 380 га глебы, 137 га засеяна раннімі збожжавымі культурамі. На ўзворванні, баранаванні і вывазе ўгнаення працуе таксама 411 кароў калгаснікаў (“Звязда”, № 61).

Да Перамогі засталося 37 дзён…

Аўтар публікацыі: В. Сабалеўская, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння НББ.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

7 Чэр 2020

Доўга не шанцавала Янку Купалу з яго «Тутэйшымі». Асабліва ў савецкі час. Нехта ўбачыў там нешта, што не спадабалася вастравокаму назіральніку, і п’есу надоўга паклалі «пад сукно». Не толькі ставіць яе было нельга, але і нават пісаць пра яе праўду.

Навіны бібліятэк

Да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Аляксея Карпюка створаны інфармацыйны рэсурс пра яго жыццё і творчасць

4 Чэр 2020

“Электронны музей А.М. Карпюка” – такі новы праект Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Гродна папаўніў калекцыю віртуальных музеяў, прысвечаных людзям, якія праславілі гэты край.

Бібліятэка анлайн

500-гадовы юбілей Астафія Валовіча, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча ВКЛ, правазнаўца, мецэната-асветніка

5 Чэр 2020

З імем Астафія (Яўстафія) Багданавіча Валовіча (каля 1520 – 1587 ці 1588) звязана цэлая эпоха станаўлення беларускай дзяржаўнасці.

Па старонках беларускага календара

Вебінар па інфармацыйным напаўненні сайтаў РЗЭК

2 Чэр 2020

2 чэрвеня на віртуальнай пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі адбыўся навучальны вебінар "Размяшчэнне навін і аб'яў у Рэгіянальным зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі", прысвечаны інфармацыйнаму напаўненню кантэнту рэгіянальных зводных каталогаў бібліятэк Беларусі.

Бібліятэка анлайн

111