ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
“Чытачы” vs “гледачы”
Памiж iмпрэзай i шапiкам

22 лютага 1945 года. 77 дзён да Перамогі

22 лютага 1945 года. 77 дзён да Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Налёты савецкай авіяцыі на гарады Германіі. Становішча ў Берліне. Падрыхтоўка да святкавання Дня Чырвонай арміі. Газета “Ленінская праўда” (Дзяржынскі раён) (№ 13).

Саўінфармбюро ў зводцы за папярэдні дзень паведаміла аб налётах нашай авіяцыі на чыгуначныя вузлы і ваенныя аб'екты ў нямецкіх гарадах Штэцін, Штаргард і Брэслау. Гарэлі эшалоны, склады, ваенна-прамысловыя аб'екты. (Горад-порт Штэцін на Балтыйскім моры і горад Штаргард пасля заканчэння вайны рашэннем Патсдамскай канферэнцыі былі перададзены польскаму боку і перайменаваны ў Шчэцін і Старгард, Брэслау таксама стаў польскім Вроцлавам).

Замежныя крыніцы (у аднайменнай нататцы) распавядаюць аб становішчы ў Берліне – сюды працягваюць прыбываць цягнікі з бежанцамі. Людзі бягуць і з Берліна: па дарозе на Любек пешая калона бежанцаў расцягнулася на 20 кіламетраў. У сталіцы Германіі перасталі аднаўляць разбураныя будынкі – гэты будаўнічы “матэрыял” выкарыстоўваюць для ўзвядзення барыкад.

А ў Беларусі рыхтуюцца адсвяткаваць Дзень Чырвонай арміі! Да гэтай падзеі ў раёне прымеркаваны лыжныя спаборніцтвы і здача норм спартыўна-фізкультурнага комплексу ГПА (“Гатовы да працы і абароны”). Школьнікі чакаюць сустрэчы з франтавікамі, рыхтуюць для іх падарункі, танцавальныя і песенныя нумары, спектакль з сімвалічнай назвай “Шчасце” (“Ленінская праўда” (Дзяржынскі раён), № 13).

Да Перамогі застаецца 77 дзён...

Аўтар публікацыі: Л. Тупчыенка-Кадырава, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам