ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
Пра дзень роднай мовы ў бібліятэцы даведаліся гледачы праграмы “Добрай раніцы, Беларусь!”
Музейныя заняткі да Дня роднай мовы

21 лютага 1945 года. 78 дзён да Перамогі

21 лютага 1945 года. 78 дзён да Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”. З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Уражанне пра наступленне савецкіх войскаў. Фільм “Вызваленне Савецкай Беларусі”. Газета “Звязда” (№ 35).

Савецкія людзі ўжо прывыклі атрымліваць добрыя навіны пра перамогі сваёй арміі і паражэнні суперніка. Але даставалася гэта дарагой цаной, і ўсе гэта разумелі. На Земландскім (Калінінградскім) паўвостраве нямецкія часці паспрабавалі прарвацца з акружанага Кенігсберга на захад – напружаны бой доўжыўся цэлы дзень, але іх спроба не ўдалася.

Наступленне савецкіх войскаў працягвалася ля Данцыга, у правінцыі Брандэнбург. Адзін з палонных нямецкіх афіцэраў даў такую ацэнку прасоўванню нашага войска: “…наступление превосходит все самые крупные военные операции, которые когда-либо предпринимались. Ничего подобного никто из нас не видел. Мы считали свою мощную и глубоко эшелонированную оборону неприступной и неуязвимой. <…> За два дня наша дивизия была разгромлена”; камандзіры гэтай дывізіі начамі, спрабуючы знайсці сваіх, “прошли десятки километров”, на 8-ы дзень трапілі ў палон і толькі тут даведаліся, што апынуліся ў глыбокім тыле.

Уражаннямі аб зруйнавальным наступленні Чырвонай арміі і ўзяцці гарадоў дзеляцца карэспандэнты амерыканскіх газет – іх агляд можна прачытаць на 2-й старонцы газеты “Звязда” (№ 35). Ніжэй аўтар іншага артыкула піша, што дарогамі Германіі на Польшчу і далей у СССР ідуць пешшу і едуць на фурах савецкія грамадзяне – рускія, украінцы, беларусы, (жанчыны, старыя, дзеці), якіх немцы прымусова вывезлі для працы на заводах, фабрыках, фермах.

А ў Мінску, у кінатэатры “Першы”, пры перапоўненай зале адбыўся паказ дакументальнага фільма “Вызваленне Савецкай Беларусі”. Перад пісьменнікамі, кампазітарамі, артыстамі, інжынерамі, лекарамі, перад сеансам, з расповедам пра фільм выступілі рэжысёр М. Садковіч і кампазітар Я. Цікоцкі.

78 дзён засталося да Перамогі...

Аўтар публікацыі: Л. Тупчыенка-Кадырава, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння НББ.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам