ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
Здароўе нацыі – аснова росквіту дзяржавы
Шарж на класіка

2 красавіка 1945 года. 37 дзён да Перамогі

2 красавіка 1945 года. 37 дзён да Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Дырэктыва па Берлінскай наступальнай аперацыі. Выхад Чырвонай арміі да аўстра-венгерскай мяжы. Ваенныя трафеі. Аб'екты налёту саюзных знішчальнікаў-бамбардзіроўшчыкаў. Абласны сход сялян Маладзечанскай вобласці. Дапамога сем'ям франтавікоў. Кінафікацыя вёскі. Газеты: "Советская Белоруссия" (№ 60), "Звязда" (№ 61), "Большэвік Палесся" Палескай (цяпер ліквідаванай) вобласці (№ 32), "Чырвоны сцяг" Давыд-Гарадоцкага (цяпер Столінскага) раёна (№ 18).

Камандуючы войскамі 1-га Украінскага фронту атрымаў дырэктыву Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага па падрыхтоўцы і правядзенні Берлінскай наступальнай аперацыі. На працягу дня войскі 2-га Украінскага фронту на браціслаўскім напрамку занялі горад Топальчаны і выйшлі да аўстра-венгерскай мяжы ("1418 дней Великой Отечественной войны", Мінск, 2014, с. 389.). Працягваюцца наступальныя баі нашых войскаў на Венскім напрамку. Войскі 3-га Украінскага фронту сумесна з балгарскімі войскамі вызвалілі цэнтр нафтавай прамысловасці Венгрыі горад Надзьканіжа, важны вузел дарог і магутны апорны пункт абароны немцаў ("Большэвік Палесся", № 32). За гэты дзень войскі фронту ўзялі ў палон больш за 12 000 салдат і афіцэраў. Сярод захопленых трафеяў 30 самалётаў, 159 аўтамашын, 25 паравозаў, 927 чыгуначных вагонаў, 38 складоў з узбраеннем, боепрыпасамі, прадуктамі харчавання і інш. Войскі саюзнікаў захапілі 27 771 палоннага. Саюзныя знішчальнікі-бамбардзіроўшчыкі здзейснілі налёт на аб'екты праціўніка на шырокай тэрыторыі, якая распасціраецца ад Амерсфарта ў Нідэрландах да Брэмена ў Германіі ("Советская Белоруссия", № 60; "Звязда", № 61).

Сельскае насельніцтва Беларусі працягвае займацца веснавымі работамі. Калектыўная праца накіравана на атрыманне з калгасных палёў высокіх ураджаяў. У гэтым усяляк задзейнічаны адноўленыя машынна-трактарныя станцыі. Не забываюцца і асабістыя гаспадаркі сялян, якія маюць цяжкасці, бо іх кармільцы змагаюцца з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ці загінулі ў гэтай барацьбе. Камсамольцы пярвічнай арганізацыі пры Лядзецкім сельсавеце Давыд-Гарадоцкага раёна прынялі рашэнне аказаць дапамогу сем'ям франтавікоў у правядзенні веснавой сяўбы. На іх участкі хлопцы сваімі сіламі вывезуць угнаенне, узаруць і засеюць. Брак насення будзе кампенсаваны са створанага пры сельсавеце фонду. Працягваюць фарміравацца фонды дапамогі асірацелым дзецям.  У Веляміцкім сельсавеце Давыд-Гарадоцкага раёна для дзяцей-сірот сабрана больш за 70 пудоў збожжа і 1 875 руб. ("Чырвоны сцяг", № 18).

У гэты ж дзень скончыў працу першы абласны сход сялян Маладзечанскай вобласці. Дэлегаты абмяркоўвалі план сельскагаспадарчых работ на 1945 год і мерапрыемствы па найхутчэйшым і высакаякасным правядзенні веснавой сяўбы. Удзельнікі распрацавалі сацыялістычныя абавязацельствы і выклікалі на спаборніцтва суседнюю Полацкую вобласць ("Звязда", № 61).

Не выпускаецца з-пад увагі сфера вольнага часу сельскіх жыхароў. Давыд-Гарадоцкі раённы аддзел кінафікацыі атрымаў гукавую кінаперасоўку, якая будзе абслугоўваць выключна сельскае насельніцтва. Неўзабаве жыхары сёл атрымаюць магчымасць паглядзець шэраг мастацкіх і гістарычных кінафільмаў ("Чырвоны сцяг", № 18).

Да Перамогі засталося 38 дзён...

Аўтар публікацыі: Вольга Сабалеўская, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння НББ.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам