ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
Правобраз еўрапейскай Канстытуцыі
14 сакавіка 1945 года. 56 дзён да Перамогі

15 сакавіка 1945 года. 55 дзён да Перамогі

15 сакавіка 1945 года. 55 дзён да Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Ліст А.Ф. Манькоўскага з “Вілы Вердэн”. Аднаўленне прадпрыемстваў. Забеспячэнне агародамі. Хата-чытальня Князікаўскага сельсавета. Газеты: “Совецкая радзіма” (№ 40), “Новая жизнь” (Быценскі раён, № 16), «Луч» (Іўеўскі раён, № 15).

Сёння, замест навін з фронту, – ліст з дзеючай арміі. Менавіта ў гэты дзень лётчык-знішчальнік А.Ф. Манькоўскі (1917–1975), ураджэнец г. Магілёва, які прайшоў усю Вялікую Айчынную вайну з 1941 па 1945 гг. і вайну з Японіяй 1945 г., апісвае сваё франтавое жыццё ва Усходняй Прусіі (база даных “Жывая памяць пакаленняў” Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна).

“Добрай раніцы, каханая!

Нельга сказаць, што сапраўды яно добрае ў поўным сэнсе слова, але ўсё роўна, добрай раніцы, Лідок! Сёння пазней звычайнага застаюся дома, толькі гэта ненадоўга. Праўда, зараз шчыльнай завесай стаіць туман, і цяжка чакаць якога-небудзь паляпшэння. Але гэта толькі так, на першы погляд, здаецца, а праз гадзіну, як цяжкая тэатральная фіранка, туман устане і павісне ірванымі шматкамі нізкай воблачнасці над праклятай людзьмі і богам прускай зямлёй. Зноў адкрыецца сцэна, асветленая не сафітамі, а водбліскам пажараў і незлічонымі разрывамі. Зноў пачнецца для мяне чарговае дзеянне Вялікай Трагедыі, дзе мне давядзецца быць і гледачом, і акцёрам.

У дадзены момант, я глядач. Месца маё ў трэцім ярусе, карацей кажучы, галёрка, таму, што жывём мы пад дахам у мансардзе. На фасадзе будынка напісана гатычнымі літарамі “Віла Вердэн”. А сцэна на гэты раз уяўляе сабой скрыжаванне шашэйных дарог. Дэкарацыя (усё, што відаць з акна): на пярэднім плане паказальнік дарог. Сінія стрэлкі паказваюць, па якой дарозе трэба ехаць да населенага пункта і якая адлегласць да яго. Між іншым, усе гарады, пералічаныя тут, ужо занятыя, за выключэннем толькі аднаго. Гэта па дарозе, якая збочвае налева. Пад паказальнікам дарогі стаіць раскошная канапа. Налева за дарогай – кірха, направа – былы дом, цяпер груда абгарэлай цэглы. Задні план не бачны праз туман. Дзеючыя асобы: на скрыжаванні рэгуліроўшчык з чырвоным і жоўтым сцяжком, на канапе са спакойным выглядам сядзяць двое байцоў, па ўсёй верагоднасці, чакаюць спадарожнай машыны.

Можна ў думках прадставіць іншую карціну: у двух кіламетрах адсюль пад стогам неабмалочанага жыта, нібы спавітае дзіця, стаіць «кобра» [амерыканскі самалёт Bell P-39 Airacobra – заўв. аўт.], клапатліва накрытая маім механікам, нястомным Грышам. Бясспрэчна, ён цяпер у пары са збройнікам расхаджвае і, пазіраючы то на неба, то на дарогу, адкуль павінен з’явіцца я, гадаюць пра тое, прыйдзецца сёння ім працаваць ці не. Грыша ад задавальнення ўжо пацірае рукі, што не прыйдзецца лішні раз даказваць сваю любоў да машыны. Самалёт ён лічыць адушаўлёнай машынай, у яго нават выраз такі ёсць: “Самалёт, як жанчына, патрабуе да сябе максімум ласкі і любві”. Цяпер, калі машына апырскваецца брудам, то Грыша ўвесь час ные: “Вы спецыяльна ў бруд лезеце, каб мне працы больш было!”. Ну, вось і “антылопа” наша пад’ехала. Дзякуй богу, што не прыйдзецца па бруду цягнуцца. У вас, напэўна, ужо першая лекцыя скончылася. Час хутка дзесяць, а я ўсё табе глупства пішу. Ты ўжо прабач мне. А, дарэчы, як у цябе справы з залікамі, даўнютка ты пра гэта не пісала.

Чакаю, цалую моцна, твой Анатоль”.

Гэта жывая замалёўка франтавых будняў на некалькі хвілін як бы перанесла нас на перадавую. А навіны з розных месцаў БССР, як заўсёды, паказвалі розныя напрамкі дзейнасці. У Быценскім (цяпер скасаваны) раёне Брэсцкай вобласці адноўлены шэраг прадпрыемстваў: цагляны і гарбарны завод, кравецкая майстэрня, млыны; аднак прамысловы камбінат працуе не на поўную магутнасць, а лесапільны завод яшчэ не запушчаны (“Новая жизнь” Быценскага раёна, № 16).

“Совецкая радзіма” (№ 40) змясціла матэрыял дырэктара абласной канрольна-насеннай лабараторыі пра праверкі пасяўнога фонду, якія выявілі недастатковую яго якасць у шэрагу гаспадарак, а таксама нататку пра тое, што ў некаторых крамах Бабруйска выяўлена жульніцтва адносна пакупнікоў.

На 2-й старонцы газеты “Луч” Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці (№ 15) – актуальны матэрыял пад назвай “Агароды для рабочых і служачых”, дзе тлумачацца некаторыя асаблівасці Пастановы Савета народных камісараў СССР аб забеспячэнні агародамі ў бягучым годзе.

У суседняй калонцы – артыкул пра хату-чытальню Князікаўскага сельсавета, дзе загадчыца добра арганізавала працу: ёю праводзяцца чыткі газет і гутаркі на міжнародныя тэмы; чытальня забяспечана газетамі і літаратурай, у ёй утульна і цёпла. Сюды цягнуцца людзі – яны цікавяцца становішчам на фронце, прасоўваннем Чырвонай арміі, подзвігамі салдат.

Да Перамогі застаецца 56 дзён…

Аўтар публікацыі: Л. Тупчыенка-Кадырава, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння НББ.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам