ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
15 сакавіка 1945 года. 55 дзён да Перамогі
UPDATE. Аднаві сябе

14 сакавіка 1945 года. 56 дзён да Перамогі

14 сакавіка 1945 года. 56 дзён да Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Праграма развіцця сельскай гаспадаркі. Выстаўка літаратуры ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна. Балотазнаўства ў Акадэміі навук БССР. Газеты: "Звязда" (№ 49), "Советская Белоруссия" (№ 48), "Ленінская праўда" Дзяржынскага раёна (№ 17), "Уперад" Лідскага раёна (№ 15).

У газеце "Звязда" (№ 49) матэрыялы аб ваенных дзеяннях і паспяховым наступе Чырвонай арміі суседнічаюць з артыкулам пад назвай "Баявая праграма развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі" (адразу адчуваецца баявы настрой і тут, у тыле). Уся 2-я старонка прысвечана Дзяржаўнаму плану развіцця сельскай гаспадаркі БССР на 1945 год, а 4-я – міжнародным падзеям. На 3-й старонцы размешчана вялікая калонка, прысвечаная адкрыццю ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна пастаяннай выстаўкі кніг "Вялікая Айчынная вайна ў літаратуры" з фотаздымкамі, ілюстрацыямі, плакатамі, асабістымі дакументамі. Акрамя кніг І.В. Сталіна і У.І. Леніна тут прадстаўлена літаратура пра вялікіх палкаводцаў, герояў Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.

knihi_1.jpg

Асобны раздзел складаюць мастацкія творы беларускіх пісьменнікаў пра вайну. Прадстаўляем некаторыя з гэтых кніг, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: Я. Купала “Стихи о Родине”А. Куляшоў “Сцяг брыгады”, А. Стаховіч “Шумяць лясы”, М. Танк “Янук Сяліба”, зборнікі “Белоруссия борется”, “Беларусь в огне”.

knihi_2.jpg

Цікавыя аб'явы размясціла "Советская Белоруссия" (№ 48). Дзяржаўнаму выдавецтву БССР патрабуюцца работнікі па 11-ці спецыяльнасцях, у тым ліку галоўны бухгалтар, бібліятэкар. Акадэмія навук БССР абвясціла прыём у кандыдацкую аспірантуру па 16-ці спецыяльнасцях, у тым ліку: беларуская літаратура, беларускае мастацтва, фізіялогія раслін, медыцына, хімія. Яшчэ некалькі спецыяльнасцей звязаны з прыродным багаццем Беларусі – балотамі і торфам: балотазнаўства, механізацыя торфаздабычы, механічная перапрацоўка торфу, хімічная тэхналогія торфу. Агулам пачатак навуковага вывучэння балот Беларусі (Заходняй экспедыцыяй) адносіцца да 2-й паловы XIX стагоддзя. У 2-м дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя Мінскай балотнай доследнай станцыяй выдаваўся часопіс "Болотоведение" (друкаваная і электронная версіі часопіса даступныя ў сценах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі). У сучаснай Беларусі даследаванні працягваюцца ў рамках такога навуковага напрамку, як "Біягеахімія балот і тарфяных радовішчаў", на чале з акадэмікам М.М. Бамбалавым у Інстытуце прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. А водна-балотныя ўгоддзі Беларусі ахоўваюцца згодна з Рамсарскай канвенцыяй ("Канвенцыя аб водна-балотных угоддзях, якія маюць міжнароднае значэнне галоўным чынам у якасці месцапражыванняў вадаплаўных птушак").

У газету "Уперад" Лідскага раёна (№ 15) выкладчыца беларускай мовы Лідскага педагагічнага вучылішча паведаміла аб пачатку заняткаў, перапыненых праз вайну на 3 гады. Прычым пасля таго, як заняткі ўжо пачаліся, з гарадоў, вёсак і партызанскіх атрадаў у вучылішчы пацягнуліся на вучобу былыя студэнты.

А жыхары вёскі Малая Бераставіца (цяпер аграгарадок у Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці) на агульным сходзе вырашылі арганізаваць калектыўную гаспадарку – калгас.

57 дзён засталося да Перамогі...

Аўтар публікацыі: Л. Тупчыенка-Кадырава, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам