ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
Некулінарная кніга: апавяданні за святочным сталом і сімвал веры
РТБД працягвае анлайн-трансляцыі сваіх спектакляў

12 красавіка 1945 года. 27 дзён да Перамогі

12 красавіка 1945 года. 27 дзён да Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Вулічныя баі ў гарадскіх кварталах Вены. Смерць прэзідэнта ЗША Франкліна Рузвельта. Апошняя вайсковая перамога лётчыкаў эскадрыллі “Нармандыя – Нёман”. Зварот калектыву станкабудаўнічага завода заточных станкоў. Пачатак палявых прац у Віцебскай вобласці. Газеты: “Савецкая Беларусь” (№№ 65, 66), “Вiцебскi рабочы” (№ 36).

На тэрыторыі Чэхаславакіі на поўначы і паўночным усходзе Браціславы войскі 2-га Украінскага фронту з баямі занялі горад і чыгуначную станцыю Скаліца, а таксама болей за 30 іншых населеных пунктаў. На паўночным усходзе Вены войскі фронту занялі чыгуначную станцыю Эйсенбрун, перарэзаўшы сувязь па чыгунцы і шашы Вена – Брно. Таксама заняты цэлы шэраг населеных пунктаў.

Rusevelt.jpg

У Вене войскі 3-га Украінскага фронту вядуць вулічныя баі ў гарадскім раёне паміж Дунайскім каналам і ракой Дунай. На захадзе і паўднёвым захадзе ад горада Самбатэль войскі фронту, працягваючы наступленне, занялі горад Гюсінг (Немятуйвар) і больш за 40 іншых населеных пунктаў.

У гэты дзень раптоўна памёр 32-гі прэзідэнт ЗША Франклін Рузвельт. 

Паводле афіцыйнай версіі, прычынай смерці стала кровазліццё ў мозг. Вестка пра смерць Рузвельта ўсяліла ў Гітлера і ягоных хаўруснікаў надзею на магчымае выратаванне Трэцяга рэйха, таму што Гары Труман, які замяніў свайго папярэдніка, быў вядомы негатыўным стаўленнем да Савецкага Саюза (“Советская Белоруссия”, № 66).

Asy Narmandyi.jpg

На 3-й старонцы “Советской Белоруссии” (№ 65) змешчаны здымак лётчыкаў легендарнага французскага авіяпалка “Нармандыя – Нёман”.

Подпіс пад здымкам абвяшчае: “Ва Усходняй Прусіі адважна ваюе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі вайсковая частка Францыі. За час баёў на савецка-германскім фронце лётчыкі “Нармандыі” збілі 252 нямецкія самалёты, з іх 155 – над Усходняй Прусіяй.

На здымку група асаў “Нармандыі”. Злева направа: малодшы лейтэнант Ражэ Саваж, малодшы лейтэнант Жак Андрэ, камандзір “Нармандыі” маёр Луі Дэльфіна, малодшы лейтэнант Робер Маркі.

12 красавіка 1945 года лётчык “Нармандыі” Жорж Анры здабыў апошнюю паветраную перамогу для палка: ён збіў “Фокэ-Вульф-190” гітлераўскага аса Гюнтара Шака, на рахунку якога было 174 самалёты.

Французскі авіяполк браў удзел у аперацыі “Баграціён”, якая пачалася 23 чэрвеня 1944 года. Толькі за адзін дзень, 26 чэрвеня, “Нармандыя” здзейсніла 73 баявыя вылеты – збіла 8 нямецкіх самалётаў і страціла аднаго пілота.

28 лістапада 1944 года палку была прысвоена ганаровая назва “Нёманскі”. З той пары ён і стаў звацца “Нармандыя – Нёман”.

Чацвёра лётчыкаў французскага авіяпалка атрымалі ганаровыя званні Герояў Савецкага Саюза. Усяго за гады вайны з эскадрыллі загінула 42 пілоты, у тым ліку ў баях за Беларусь. Непадалёк ад вёскі Копці Віцебскай вобласці на вайсковым мемарыяле ўсталяваны памятны знак з імёнамі французскіх летнікаў, якія загінулі пры вызваленні Віцебшчыны. У Магілёўскай вобласці ўвекавечана гранітнай плітой месца пахавання яшчэ аднаго французскага лётчыка – Марыса Бона, які гераічна загінуў ў раёне Гарадца ва ўзросце 23 гадоў (заўв. аўтара).

Болей даведацца пра адважных французскіх знішчальнікаў, што ваявалі побач з савецкімі лётчыкамі, можна з кніг, якія есць у фондах Нацыянальнай бібліятэкі. Звяртаем увагу на наступныя выданні:

Вясна прыйшла і ў паўночны рэгіён Беларусі, на Віцебшчыну. Падрыхтоўцы да палявых прац у калгасах і саўгасах вобласці ў першую пасляваенную вясну прысвечана некалькі артыкулаў у абласной газеце “Вiцебскi рабочы” (№36).

У газеце таксама апублікаваны зварот калектыву Віцебскага станкабудаўнічага завода да ўсіх рабочых, работнікаў інжынерна-тэхнічнай сферы і прамысловасці вобласці з прапановай разгарнуць перадмайскае сацспаборніцтва. У звароце гучаць заклікі завяршыць мантаж усяго абсталявання і запусціць эксплуатацыю заводаў на поўную магутнасць, адрамантаваць і засяліць рабочымі 800 м2 жылой плошчы да 20 красавіка; прыняць актыўны ўдзел у аднаўленні горада, штомесяц адпрацоўваючы колькасць гадзін, вызначаных пастановай сесіі гарсавета дэпутатаў працаўнікоў; дамагчыся 100-працэнтнага ахопу калектыву завода індывідуальнымі гародамі і г. д.

Да Перамогі застаецца 28 дзён. 

Аўтар публікацыі: Л. Гарбачова, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння НББ.

 Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам