ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
Зіновій Прыгодзіч. Мой Брыль
Афрыка як на далоні: запрашаем наведаць новую экспазіцыю

11 лютага 1945 года. 88 дзён да Перамогі

11 лютага 1945 года. 88 дзён да Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Ліст з фронту. Вяртанне абсталявання ў Оршу. Фельетон Я. Коласа. Навіны бібліятэк. Газеты: “Звязда” (№ 28), “Ленінская праўда” (№ 10), “Совецкі патрыёт” (Бягомльскі раён) (№ 7), “Совецкі патрыёт” (Ляхавіцкі раён) (№ 11).

На першай старонцы газеты “Совецкі патрыёт” Бягомльскага раёна (цяпер скасаваны) (№ 7) – ліст з фронту ад удзельніка баёў за Кёнігсберг, ён паведамляе, што байцы ні ў чым не маюць патрэбы – яны сытыя, абутыя і апранутыя, далей ён з горыччу працягвае, што ў нямецкіх дамах байцы бачаць “нашу мэблю – шафы, стулы, сталы, мяккія крэслы” і нават вышытыя ручнікі.

Нядаўна было выяўлена ў Рызе і ўжо вяртаецца ў Оршу вывезенае немцамі абсталяванне Аршанскага льнокамбіната (“Совецкі патрыёт” Ляхавіцкага раёна, № 11). Дарэчы, гэта прадпрыемства і сёння вырабляе тканіны і прадае іх у многія краіны свету.

Каб зрабіць свой унёсак у наступальны паход Савецкай арміі на Берлін, па ўсёй Беларусі збіраюць сродкі на танкі, самалёты. Так, у Баранавіцкай вобласці збіраюць грошы на танкавую калону “Камсамолец Беларусі” (“Совецкі патрыёт” Ляхавіцкага раёна, № 11).

У газеце “Звязда” (№ 28) – фельетон Якуба Коласа “Гітлер і чарадзеі”. Ёмістая і вобразная мова, а часам і вострае слоўца, якое “кінуў” майстар у завадатара нацыстаў, і ў сённяшніх чытачоў выклікае ўсмешку і захапленне.

Газета таксама паведамляе, што ў Доме партыйнай асветы за два месяцы прачытана 15 лекцый і дакладаў, сярод іх – “Вайна на Ціхім акіяне”, “Сучасны этап нацыянальна-вызваленчай барацьбы кітайскага народа”, а ў бібліятэцы гэтай установы да Дня Чырвонай арміі арганізаваны выставы спецыяльнай літаратуры. Пры Урадавай (цяпер Прэзідэнцкай) бібліятэцы ў дапамогу будаўніцтву і аднаўленню разбураных будынкаў арганізаваны спецыяльны аддзел літаратуры. Асаблівую цікавасць у яго фондзе прадстаўляюць кнігі: “Кладка стен из кирпича, полученного от разборки разрушенных зданий”, “Как построить стены одноэтажного дома из отходов или неполноценной древесины”, “Опыт строительства в условиях военного времени”, выдадзеныя ў 1943 і 1944 гг. (“Звязда”, № 28).

“Ленінская праўда” (№ 10) паведамляе, што ў калгасе імя Леніна Станькаўскага сельсавета аднавіла сваю працу хата-чытальня, якая да вайны мела больш за 2 000 кніг і карысталася вялікай папулярнасцю. Цяпер яе фонд паступова аднаўляецца, ён налічвае больш за 200 кніг і брашур тэхнічнага ўтрымання, імі карыстаюцца каля дзвюх сотняў чытачоў.

88 дзён застаецца да Перамогі...

Аўтар публікацыі: Л. Тупчыенка-Кадырава, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння НББ.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам