ГалоўнаяНавіныПраект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”
РТБД працягвае анлайн-трансляцыі сваіх спектакляў
10 красавіка 1945 года. 29 дзён да Перамогі

11 красавіка 1945 года. 28 дзён да Перамогі

11 красавіка 1945 года. 28 дзён да Перамогі
Іншыя навіны

75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”.
З 30 студзеня па 9 мая 2020 г. штодня на партале бібліятэкі публікуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей з публікацый адпаведнага перыяду ў газетах Савецкай Беларусі 1945 г.

Ваенныя дзеянні ў Заходняй Еўропе. Новыя падрабязнасці вывазу залатога запасу з Берліна. Нарастанне тэмпаў палявых работ. Мерапрыемствы памяці Уладзіміра Маякоўскага. Газеты: “Звязда" (№ 66), “Советская Белоруссия" (№ 65).

Па зводках Саўінфармбюро, на працягу 11 красавіка ў паласе Карпат, на захад ад горада Ружамберак, нашы войскі, наступаючы сумесна з чэхаславацкімі і румынскімі войскамі, з баямі занялі горад і чыгуначную станцыю Святы Марцін, вузлавую чыгуначную станцыю Уруткі і больш за 40 іншых населеных пунктаў.

На паўночным захадзе ад Браціславы войскі 2-га Украінскага фронту, працягваючы наступленне к захаду ад ракі Маравы, занялі на тэрыторыі Аўстрыі больш за дзясятак населеных пунктаў.

У Вене войскі 3-га Украінскага фронту, фарсіраваўшы Дунайскі канал, авалодалі паўднёва-ўсходняй паловай гарадскога раёна, размешчанага паміж каналам і ракой Дунай. У баях за 10 красавіка войскі фронту ўзялі ў палон больш за 2 400 салдат і афіцэраў праціўніка і захапілі наступныя трафеі: самалётаў – 25, танкаў і самаходных гармат – 39, бронетранспарцёраў – 21, палявых гармат – 38, кулямётаў – 282.

Ноччу і днём 11 красавіка нашы цяжкія бамбардзіроўшчыкі наносілі ўдары па ваенна-прамысловых аб'ектах праціўніка ў горадзе Брэслау.

У газетах за гэты дзень публікуецца матэрыял з новымі падрабязнасцямі вывазу нацыстамі залатога фонду з Берліна. Карэспандэнт газеты “Чыкага Сан" паведаміў, што прадстаўнік нямецкага рэйхсбанка, спрабуючы атрымаць прыхільнасць амерыканцаў, заявіў, што нацысты вывезлі залаты запас з Берліна, бо лічылі за лепшае, каб ён быў захоплены амерыканцамі, а не рускімі. Адпраўка золата, грошай і твораў мастацтва з Берліна ў саляныя капальні, якія знаходзіліся на паўдарозе паміж войскамі Чырвонай арміі, што стаялі на Одэры, і англа-амерыканскімі войскамі на Рэйне, пачалася 9 красавіка. Прадстаўнікі нацысцкага ўрада разлічвалі, што амерыканцы змогуць выкарыстаць захоп залатога запасу для стабілізацыі рэйхсмаркі і выратавання акцый нямецкіх прамысловых і гандлёвых прадпрыемстваў.

Карэспандэнт агенцтва Рэйтэр паведамляе, што часткі 5-й пяхотнай дывізіі 3-й амерыканскай арміі выявілі ў адным з палацаў у 16 км на паўднёвы ўсход ад Гісэна сотні каштоўных твораў мастацтва і дзясяткі рукапісаў. Усё гэта багацце было нарабавана фашыстамі ў многіх еўрапейскіх сталіцах, а затым кінута без усякай аховы.

А сталіца Беларусі сустракала дэлегацыю гвардзейскай дывізіі, якая брала ўдзел у ліпеньскіх баях за вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У яе складзе афіцэры і чырвонаармейцы, якія праславіліся ў баях. Дэлегаты прывезлі з сабой ліст працоўным Мінска з расповедам пра франтавыя будні, пра гераізм і адвагу савецкіх воінаў. У сувязі з падрыхтоўкай да 1 Мая  працоўныя Мінска пачалі збор падарункаў франтавікам. У Дзяржаўнай бібліятэцы імя М. Горкага адбыўся паэтычны вечар, прысвечаны творчасці Уладзіміра Маякоўскага і прымеркаваны да 15-й гадавіны са дня смерці паэта. У рамках вечара чытачы праслухалі цікавую лекцыю на тэму “Прыезды Маякоўскага у Беларусь”, азнаёміліся з выставай у галоўнай зале бібліятэкі, размешчанай у Доме ўрада. На заканчэнне вечара адбыўся вялікі канцэрт (“Савецкая Беларусь", № 65).

Дарэчы, у Беларусі Маякоўскі быў некалькі разоў. Першы раз ён наведаў Мінск у 1914 г. і выступіў з лекцыяй у былым Купецкім клубе. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў 1922 г. наведаў Гомель. Яшчэ двойчы пабываў у Мінску ў 1925 і 1927 гг., а таксама ў 1927 г. – у Віцебску: у Беларускім дзяржаўным тэатры (БДТ-2), адбыўся яго паэтычны вечар. Пазнаёміцца з успамінамі сучаснікаў аб сустрэчах з паэтам у Беларусі і іншымі цікавымі матэрыяламі можна, прачытаўшы кнігу “Маякоўскі ў Беларусі" (Мінск, 1957) (заўв. аўтара).

Маяковский.jpg
Афіша аб вечары У. Маякоўскага ў Віцебску. 1927 г.

Па газетных публікацыях за гэты дзень мы бачым таксама, што ў краіне ўсё больш актыўна разгортваюцца веснавыя палявыя работы, у шэрагу гаспадарак ужо прыступілі да сяўбы ранніх яравых культур. Услед за калгасамі Палесся і Гомельшчыны, сялянамі Брэсцкай і Пінскай абласцей да палявых работ прыступілі ў Магілёўскай, Мінскай і Бабруйскай абласцях. Першыя барозны на вызваленай зямлі праклалі калгасы і саўгасы паўночных рэгіёнаў Віцебшчыны і Полаччыны (“Звязда", № 66).

А да Перамогі яшчэ заставалася 29 дзён...

Аўтар публікацыі: Л. Гарбачова, аддзел карпаратыўнага ўзаемадзеяння НББ.

Усе матэрыялы праекта даступны на партале НББ і сайце “Беларусь у інфармацыйнай прасторы”.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам