ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Віншуем з 75-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людмілу Іванаўну Станкевіч!
Славуты беларускі кампазітар з грузінскімі каранямі

Віншуем з 85-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Валянціну Карнееўну Жак

Віншуем з 85-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Валянціну Карнееўну Жак
Іншыя навіны

У гісторыі Нацыянальнай бібліятэкі шмат асоб, чый прафесійны вопыт, адданасць бібліятэцы і любімай справе заслугоўваюць увагі і павагі, з’яўляюцца прыкладам для сучаснага пакалення супрацоўнікаў. Сярод іх – Валянціна Карнееўна Жак, высокакваліфікаваны спецыяліст, цудоўны кіраўнік і таленавіты арганізатар.

Валянціна Карнееўна нарадзілася ў 1937 годзе ў Мінску ў сям’і рабочых. У 1941 годзе ў жыццё дзяўчынкі ледзяной віхурай уварвалася бязлітасная вайна і неўзабаве забрала жыццё роднага чалавека: за сувязь з партызанамі нямецкія акупанты забілі яе бацьку.

Праз год пасля спынення баявых дзеянняў на тэрыторыі краіны Валянціна пайшла ў 1 клас сталічнай школы № 12. Скончыўшы сем класаў, яна працягнула навучанне ў прафесійна-тэхнічнай школе Беларускага трэста швейнай прамысловасці.

З 1955 года на працягу двух гадоў працавала на пасадзе майстра жаночай лёгкай сукенкі ў атэлье № 5 індывідуальнага пашыву адзення. Паралельна з працай дзяўчына скончыла 9 і 10 класы вячэрняй школы і адразу ж паступіла на бібліятэчны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (сёння – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка).

У 1961 годзе Валянціна Карнееўна скончыла вучобу, атрымала дыплом “бібліятэкара-бібліёграфа вышэйшай кваліфікацыі” і з кастрычніка была прынята ў Дзяржаўную бібліятэку БССР імя У.І. Леніна (сёння –Нацыянальная бібліятэка Беларусі) на пасаду бібліятэкара беларускага аддзела.

Zak-2.jpg

З мужам Віктарам і паэтам Андрэем Вазнясенскім,
ліпень 1974 г.

Неўзабаве В.К. Жак перавялі на пасаду старшага бібліятэкара, а з 1975 года – старшага рэдактара аддзела беларускай літаратуры і бібліяграфіі. Праз чатыры гады вялікі практычны вопыт і высокі прафесіяналізм Валянціны Карнееўны паўплывалі на прызначэнне яе загадчыцай сектара абслугоўвання чытачоў.

Zak-3.jpg

Супрацоўнікі беларускага аддзела, 1970-я гг.
Валянціна Карнееўна другая злева ў верхнім шэрагу

Яе бліскучая эрудыцыя, прыроджанае пачуццё такту і здольнасць прымяняць індывідуальны падыход да кожнага чытача дазвалялі ўмела адказваць на запыты навуковых работнікаў, даваць якасныя кансультацыі, выконваць нават самыя складаныя бібліяграфічныя даведкі.

Zak-4.jpg З 1980 года, валодаючы выдатнымі прафесійнымі кампетэнцыямі, В.К. Жак узначаліла працу аддзела мастацтва. З матэрыялаў асабістай справы таго перыяду: "Здольны арганізатар і кіраўнік, [...] цудоўна ведае структуру даведачнага апарата бібліятэкі і спецыфіку абслугоўвання чытачоў-спецыялістаў у галіне культуры і мастацтва. Вялікую ўвагу надае пытанням павышэння культуры і эфектыўнасці абслугоўвання чытачоў, фарміраванню падсобных фондаў, удасканаленню сістэмы каталогаў і картатэк на спецвіды па мастацтве. [...] Вядзе метадычную і навукова-даследчую працу па профілі аддзела".

Восенню 1987 года па ўласным жаданні Валянціна Карнееўна пакінула кіраўніцтва аддзела і перайшла на пасаду старшага рэдактара.

У 1980-я гады пад яе рэдакцыяй выйшаў рэкамендацыйны паказальнік кніг, артыкулаў і аўдыявізуальных матэрыялаў “Мир дискотеки”, бібліяграфічныя паказальнікі “Памяць сэрца” і “Вялікая Айчынная вайна ў творчасці беларускіх мастакоў: Жывапіс. Графіка”.

В.К. Жак – аўтар дакладаў і публікацый аб ролі бібліятэк у сістэме эстэтычнага выхавання школьнікаў, дзейнасці бібліятэк рэспублікі па адраджэнні нацыянальнага мастацтва і папулярызацыі эстэтычных ведаў. У 1992 годзе яна выступіла ў якасці аднаго са складальнікаў метадычных рэкамендацый “Библиотека в системе эстетического воспитания школьников”.

Zak-5.jpg

У 1991 годзе на навукова-практычнай канферэнцыі “Бібліятэка і нацыянальная праграма «Спадчына»” Валянціна Карнееўна ў сваім дакладзе “Работа бібліятэк Беларусі ў дапамогу адраджэнню нацыянальнага мастацтва і распаўсюджванню эстэтычных ведаў” звяртала ўвагу на значнасць эстэтычнага выхавання і ролю бібліятэк у гэтым працэсе:

Сённяшніх падлеткаў мала хвалююць творы класічнай і сучаснай літаратуры, палотны вялікіх мастакоў, яны дрэнна ведаюць гісторыю і культуру свайго народа. […] Аналіз работы бібліятэк сведчыць, што яны валодаюць неблагой кніжнай базай у дапамогу эстэтычнаму выхаванню, ёсць аўдыявізуальныя матэрыялы і тэхнічныя сродкі.

Валянціна Карнееўна прымала актыўны ўдзел у грамадскім жыцці бібліятэкі, з’яўлялася старшынёй і сакратаром праўлення таварыства аматараў кнігі, была актыўным членам аб’яднанага прафсаюзнага камітэта бібліятэчных работнікаў, сакратаром акруговай камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы народных дэпутатаў.

Ужо будучы на пенсіі, В.К. Жак працягвала працаваць на карысць бібліятэкі да жніўня 2006 года.

За шматгадовую і бездакорную працу ў галіне бібліятэказнаўства Валянціна Карнееўна была ўзнагароджана значком “За выдатную працу”, Ганаровай граматай Міністэрства культуры БССР і БРК прафсаюза работнікаў культуры (1978), медалём “Ветэран працы”. Імя В.К. Жак занесена ў Кнігу працоўнай славы Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна, а фота не раз размяшчалася на Дошцы гонару.

“Валянціна Карнееўна – цудоўны кіраўнік, дасведчаны спецыяліст у сваёй галіне, сціплы, спагадны, тактоўны, надзвычай далікатны чалавек, заўсёды добразычліва настроены да людзей”, – успамінаюць калегі, якім пашчасціла з ёй працаваць.

Zak-6.jpg

З калегамі ў дзень свайго 70-годдзя.
Валянціна Карнееўна пятая злева

Ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для Валянціны Карнееўны – самыя шчырыя віншаванні з гэтай цудоўнай юбілейнай датай і пажаданні моцнага здароўя на доўгія гады, светлага шчасця, радасці сэрца і ўцехі душы! Хай кожны Ваш дзень будзе напоўнены цікавымі падзеямі, любоўю і клопатам блізкіх і дарагіх сэрцу людзей.

Zak-7.jpg

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы "Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах".

Матэрыял падрыхтаваны супрацоўнікамі навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Марынай Лісавенка і Ірынай Кукета.

Навіны

Успомніць усё. Памятаць кожнага

9 Сне 2022

9 снежня, у Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося фінальнае мерапрыемства ў рамках праекта “Успомніць усё. Памятаць кожнага”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы абмеркавалі пытанні выкарыстання і аднаўлення гісторыка-культурных каштоўнасцей

8 Сне 2022

8 снежня ў бібліятэцы адбыўся рэспубліканскі семінар па пытаннях прыцягнення інвестараў і аднаўлення гісторыка-культурных каштоўнасцей, іх уключэння ў эканамічны абарот.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Перадача ў дар кніг Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў

8 Сне 2022

8 снежня адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы кніг Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў у дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Падведзены вынікі раённага літаратурнага конкурсу “Дэбют-2022”

6 Сне 2022

6 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося падвядзенне вынікаў раённага літаратурнага конкурсу “Дэбют”, прысвечанага творчасці пачынаючых паэтаў і пісьменнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Маскве адкрылася экспазіцыя, прымеркаваная да юбілею Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

6 Сне 2022

6 снежня ў беларускім павільёне Выставы дасягненняў народнай гаспадаркі (ВДНГ) у Маскве адкрыўся выставачны праект “Нацыянальная бібліятэка Беларусі: учора, сёння, заўтра”.

Да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Калядная зорка

7 Сне 2022

З 7 снежня па 16 студзеня ў кальцавой галерэі 2-га паверха працуе святочная выстава “Калядная зорка”, прысвечаная Калядам і Новаму году.

Кніжныя выстаўкі

Сэрца, якое мілуе

10 Ліс 2022

Кніжная і фотавыстаўка “Сэрца, якое мілуе” прысвечана жыццю і дзейнасці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева) (1935–2021), першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Героя Беларусі.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам