ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
“З Новым годам, дружа чытач! З новым шчасцем!”: Раство і Новы год на старонках газет 1917–1922 гг.
Да 250-годдзя аднаго са старэйшых тэатраў Беларусі

Віншуем з 85-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Святлану Мікалаеўну Кавязіну!

Віншуем з 85-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Святлану Мікалаеўну Кавязіну!
Іншыя навіны

Святлана Мікалаеўна нарадзілася 1 студзеня 1937 года ў Мінску. Адразу пасля заканчэння школы яна паступіла ў Гродзенскае культасветвучылішча, скончыўшы якое непрацяглы час працавала дырэктарам Бераставіцкага раённага дома культуры.

У 1956 годзе дзяўчына працягнула сваю прафесійнае адукацыю ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), атрымаўшы па яго заканчэнні кваліфікацыю акцёра драмы і кіно. Да 1963 года Святлана працавала па спецыяльнасці ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры, а пасля, пераехаўшы на пастаяннае месца жыхарства ў Мінск, – у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача (цяпер – Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача).

У 1964 годзе лёс прывёў Святлану Мікалаеўну ў Дзяржаўную бібліятэку БССР імя У.І. Леніна, куды яна была прынята на пасаду бібліятэкара ў сектар мастацтваў.

Пасля яна так узгадвала аб гэтым моманце ў сваім жыцці: “З прычыны абставін я прыйшла працаваць у бібліятэку, не маючы спецыяльнай адукацыі. Хоць агульнае ўяўленне было не толькі, як у чытача... А прывяла мяне ў бібліятэку былая намесніца дырэктара Ірына Аляксандраўна Санкова – мой педагог, выдатная жанчына...”.

У 1966 годзе сектар быў рэарганізаваны ў аддзел мастацтва. У гэтым структурным падраздзяленні бібліятэкі С.М. Кавязіна прапрацавала да самага выхаду на пенсію. На пасадзе старшага бібліёграфа яна плённа займалася даведачнай працай, падборкай матэрыялу для пастановак спектакляў і здымак фільмаў, ладзіла вечары-сустрэчы з прадстаўнікамі беларускага тэатра і кіно, арганізоўвала прысвечаныя ім выставы літаратуры.

Святлана Мікалаеўна стала складальнікам штомесячных інфармацыйных спісаў “Культура і мастацтва ў БССР” і штогадовага выдання “Літаратура і мастацтва БССР”. Высокую ацэнку спецыялістаў тэатральнага мастацтва ў 1972 годзе атрымала яе праца “Образ нашего современника в театрах Белоруссии”, выдадзеная дадаткам да бібліяграфічнага бюлетэня “Новыя кнігі БССР”, а таксама ў якасці самастойнага выдання.

Kaviazina-2.jpg

Святлана Мікалаеўна шмат часу надавала папулярызацыі беларускага мастацтва: выступала з дакладамі на канферэнцыях, з аглядамі літаратуры на тэлебачанні і радыё, публікавалася па пытаннях рэпертуарнай бібліяграфіі на старонках перыядычнага друку, праводзіла тэматычныя гутаркі ў школах, выхоўваючы тым самым мастацкі густ падрастаючага пакалення.

Дзякуючы сваім прафесійным абавязкам яна падтрымлівала цесныя сувязі з творчымі арганізацыямі, кіраўнікамі дзіцячых калектываў мастацкай самадзейнасці, настаўнікамі спеваў і малявання агульнаадукацыйных устаноў. Падрыхтаваны С.М. Кавязінай бібліяграфічны паказальнік “Белорусские композиторы – детям” стаў выдатным дапаможнікам для выкладчыкаў музыкі ў працы па далучэнні школьнікаў да беларускай музычнай культуры.

У 1989 годзе пабачыў свет складзены Святланай Мікалаеўнай біябліяграфічны паказальнік “Станаўленне і развіццё рэжысуры ў беларускіх драматычных тэатрах (1841–1970 гг.)”. У ім упершыню абагульнены матэрыялы, якія раскрываюць творчасць рэжысёраў, што стаялі ля вытокаў Нацыянальнага рэжысёрскага мастацтва і ўнеслі значны ўклад у яго развіццё. На працягу многіх гадоў, пачынаючы з 1991 года, С.М. Кавязіна ўдзельнічала ў падрыхтоўцы рэкамендацыйнага бібліяграфічнага паказальніка “Беларуская мова, літаратура, мастацтва”.

Kaviazina-3.jpg

Прафесійная дзейнасць Святланы Мікалаеўны заўсёды была цесна звязана з грамадскім жыццём бібліятэкі – яна была арганізатарам і кіраўніком мастацкай самадзейнасці, за што не раз атрымлівала падзякі ад кіраўніцтва.

“...Калектыў бібліятэкі жыў цікавым жыццём, умеў не толькі працаваць, але і добра адпачываць. Мы арганізоўвалі канцэрты, сямейныя агеньчыкі... Мне здаецца, што нашы вечары ... былі цудоўным прыкладам сямейных сяброўскіх адносін, якія згуртоўвалі калектыў і станоўча адбіваліся на працы...” – так яна ўспамінала пра нефармальны бок жыцця бібліятэкі.

Святлана Мікалаеўна карысталася заслужанай павагай і аўтарытэтам у калег і кіраўніцтва, што пацвярджаюць словы супрацоўнікаў пра яе: “...Яна артыстычная, дасціпная і абаяльная, поўная жаноцкасці... Словам, прыгажуня, разумніца і добры чалавек”.

Прафесіяналізм С.М. Кавязінай не раз быў адзначаны ўзнагародамі рознага ўзроўню: Ганаровымі граматамі Абласнога камітэта прафсаюза работнікаў культуры (1968), Міністэрства асветы БССР, Міністэрства культуры БССР і Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў культуры (1986), медалём “Ветэран працы”. За працоўныя поспехі Святлане Мікалаеўне было прысвоена званне “Лепшы па прафесіі”.

У 1992 годзе па дасягненні пенсійнага ўзросту С.М. Кавязіна сышла на заслужаны адпачынак, прысвяціўшы працы ў бібліятэцы амаль 30 гадоў.

Kaviazina-4.jpg
Святлана Мікалаеўна 6-я справа

Азіраючыся назад, пра свой выбар прафесійнага шляху яна казала так: “Я не ведаю, як бы склаўся мой далейшы лёс, калі б я не працавала ў дружным калектыве бібліятэкі і, у прыватнасці, – у аддзеле мастацтва. Мы сілкаваліся ідэямі, патрабаваннямі, запытамі нашых чытачоў, дзякуючы ім раслі творча і прафесійна”.

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншуе Святлану Мікалаеўну з цудоўнай юбілейнай датай і ад усёй душы жадае даўгалецця, моцнага здароўя і жыццёвых сіл. Няхай радасцю і святлом будзе напоўнены кожны Ваш дзень, у доме пануюць утульнасць і спакой, а ў душы – гармонія і цеплыня!

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Аб ветэранах і супрацоўніках Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы навін “Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах”.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Заняткі на кітайскай мове для грамадзян Паднябеснай у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

14 Кра 2024

10 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва інфармацыйны патэнцыял бібліятэкі вывучалі грамадзяне Кітайскай Народнай Рэспублікі, магістранты факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам