ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Ужо заўтра па матэрыялах газет 1945 г. мы пачнём зваротны адлік 100 дням да перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
Да 80-годдзя з дня нараджэння Інэсы Іванаўны Бікашовай

Віншуем з 85-годдзем Іну Іванаўну Сцепчанкову!

Віншуем з 85-годдзем Іну Іванаўну Сцепчанкову!
Іншыя навіны

28 студзеня спаўняецца 85 гадоў Іне Іванаўне Сцепчанковай, ветэрану Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, высокакваліфікаванаму спецыялісту бібліятэчнай справы, прафесіяналу з вялікай літары і проста выдатнаму чалавеку, зносіны з якім заўсёды прыносяць яе калегам творчае натхненне.

Адразу пасля заканчэння ў 1951 г. Пухавіцкай сярэдняй школы Іна Іванаўна паступіла ў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага на бібліятэчны факультэт. Маладым спецыялістам у 1956 г. яна прыйшла на працу ў Дзяржаўную бібліятэку БССР імя У.І. Леніна на пасаду бібліятэкара.

З 1962 г. прафесійная дзейнасць І.І. Сцепчанковай доўжылася ў аддзеле камплектавання. Тут на пасадзе старшага бібліёграфа яна прымала і кантралявала паступленні перыядычных выданняў па абавязковым і сігнальнымэкзэмпляры. “Ініцыятыўны, удумлівы работнік, якіў дасканаласці ведае ўвесь працоўны працэс”, – так характарызавалі калегі дзейнасць Іны Іванаўны ў гэтым аддзеле.

Назапашаны досвед працы і шматлікія прафесійныя дасягненні дазволілі І.І. Сцепчанковай заняць у 1969 г. пасаду загадчыка сектара абавязковага экзэмпляра аддзела камплектавання.

stepchenkova_7.jpg

З 1975 г. свой прафесійны шлях Іна Іванаўна працягвала ў аддзеле кнігазахавання, які яна ў выніку ўзначаліла. У гэты перыяд сваёй дзейнасці яна шмат увагі надавала пытанням арганізацыі фондаў бібліятэкі і іх захаванасці, прымала ўдзел у распрацоўцы “Единого профиля комплектования основного и подсобного фондов Государственной библиотеки БССР им. В.И. Ленина отечественными изданиями”, актыўна ўдзельнічала ў навуковых даследаваннях, якія праводзіліся бібліятэкай і датычыліся фарміравання і выкарыстання фондаў.

Прапрацаваўшы 7 гадоў на пасадзе загадчыка аддзела кнігазахавання, 30 снежня 1983 г. Іна Іванаўна пакінула месца працы ў сувязі з ад’ездам у Дэмакратычную Рэспубліку Афганістан, куды быў камандзіраваны яе муж Яўген Васільевіч.

У ліпені 1986 г. І.І. Сцепчанкова вярнулася ў родную бібліятэку, дзе працавала да выхаду на пенсію ў навукова-даследчым аддзеле, паспяхова займаючыся пытаннямі навуковай арганізацыі працы і кіравання, а таксама праблемамі павышэння кваліфікацыі бібліятэчных работнікаў.

stepchenkova_3.jpg

Увесь свой прафесійны вопыт і назапашаныя веды Іна Іванаўна адлюстроўвала ў шматлікіх публікацыях і выступленнях з дакладамі. У кола яе навуковага інтарэсу ўваходзілі пытанні камплектавання фондаў бібліятэкі, навуковай арганізацыі працы і інш. Таксама І.І. Сцепчанкова была рэдактарам насценнай газеты “Кніга масам”.

Акрамя плённай прафесійнай дзейнасці, Іна Іванаўна актыўна ўдзельнічала ў грамадскай працы калектыву бібліятэкі, неаднаразова абіралася членам мясцовага камітэта, была яго старшынёй, намеснікам старшыні прафкама бібліятэкі, членам партыйнага бюро і аб’яднанага камітэта прафсаюза бібліятэчных работнікаў г. Мінска.

За шматгадовую і плённую працу ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна Іна Іванаўна ўдастоена цэлага шэрагу ўзнагарод. У 1969 г. была адзначана значком “За выдатную працу”, а па выніках сваёй дзейнасці – медалём “Ветэран працы”. Была ўзнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства культуры СССР і ЦК прафсаюза работнікаў культуры, Міністэрства культуры БССР.

stepchenkova_11.jpg

Кіраўніцтва і калегі ўспамінаюць Іну Іванаўну як сціплага, прынцыповага, патрабавальнага да сябе і падначаленых супрацоўніка, чыёй адметнай рысай заўсёды была выключная працавітасць і стараннасць.

Па расказах супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія маюць зносіны з Інай Іванаўнай сёння, яна застаецца чалавекам адкрытай душы, творчай натурай, якая імкнецца да бесперапыннага самаразвіцця і самарэалізацыі. Яна ўсё тая ж нязменная “ікона стылю”, якой яе заўсёды лічылі калегі.

Вось як пра яе ўспамінае адна з былых супрацоўніц бібліятэкі Людміла Васільеўна Скібіна: “...Прырода шчодра адарыла яе вечнай жаночай чароўнасцю, бездакорнымі манерамі, інтэлігентнасцю, выдатным густам і тым дзіўным самавалоданнем, якое дазволіла стаць ёй кіраўніком немалога калектыву, які нясе абсалютна боскую місію – захоўванне вечнасці. А ахова часам патрабуе не жаночых высілкаў. Пры гэтым яна заўсёды заставалася элегантнай дамай, далікатнай і вытанчанай. Яе бездакорную грацыёзную постаць можна было заўважыць ужо здалёк, а пры набліжэнні адчуць сагравальны подых мілай душэўнай сімпатыі...”.

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ад усёй душы віншуе Іну Іванаўну з юбілеем і жадае ёй моцнага здароўя, дабрабыту, невычэрпнай энергіі і доўгіх гадоў жыцця.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам