ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Спаборніцтва да Дня роднай мовы
Віншуем з 75-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Кацярыну Дзмітрыеўну Варанько!

Віншуем з 80-годдзем Галіну Мікалаеўну Алейнік, дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (1990–2002)!

Віншуем з 80-годдзем Галіну Мікалаеўну Алейнік, дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (1990–2002)!
Іншыя навіны

Галіна Мікалаеўна нарадзілася ў 1942 годзе ў г. Барысаў Мінскай вобласці ў сям’і служачых. Скончыўшы ў 1959 годзе школу, паступіла ў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага (цяпер – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка), па завяршэнні навучання атрымала дыплом бібліятэкара-бібліёграфа вышэйшай кваліфікацыі.

Свой прафесійны шлях Галіна Мікалаеўна пачала адразу пасля ВНУ ў 1963 годзе: загадвала чытальнымі заламі Падсвільскай гарпасялковай бібліятэкі, потым гарадской бібліятэкі “Юнацтва” ў Мінску, працавала бібліятэкарам у аддзеле навукова-тэхнічнай інфармацыі спецыяльнага канструктарскага бюро № 3 Міністэрства аўтамабільнай прамысловасці.

З 1969 года дзейнасць Галіны Мікалаеўны працягнулася ў навукова-тэхнічнай бібліятэцы Беларускага навукова-даследчага інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і тэхніка-эканамічных даследаванняў Дзяржплана БССР (цяпер Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка), дзе яна на працягу 8 гадоў прайшла шлях ад бібліятэкара да намесніка дырэктара.

Сваю прафесійную кар’еру ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна (цяпер Нацыянальная бібліятэка Беларусі) Галіна Мікалаеўна пачала ў 1977 годзе, калі прыйшла на пасаду галоўнага бібліятэкара аддзела камплектавання. Ужо праз тры гады за праяўленую працавітасць, прынцыповасць у працы і выдатныя прафесійныя кампетэнцыі Г.М. Алейнік прызначылі загадчыцай аддзела камплектавання.

“Цудоўны спецыяліст бібліятэчнай справы, які актыўна займаецца пытаннямі камплектавання і выкарыстання кніжных фондаў Дзяржаўнай бібліятэкі БССР і бібліятэк рэспублікі, добры арганізатар, выдатны кіраўнік...”, – сведчаць матэрыялы з асабістай справы Галіны Мікалаеўны.

Пад чулым кіраўніцтвам Г.М. Алейнік праходзіла распрацоўка і ўкараненне “Адзінага профілю камплектавання асноўнага і падсобнага фондаў дзяржаўнай бібліятэкі БССР”, праца над “Зводным профілем камплектавання навуковых бібліятэк г. Мінска”.

Галіна Мікалаеўна вяла плённую навукова-даследчую працу па вывучэнні фондаў публічных бібліятэк рэспублікі, аказвала метадычную і практычную дапамогу бібліятэкарам па пытаннях камплектавання, шчодра дзялілася вопытам, выступаючы на шматлікіх усесаюзных, рэспубліканскіх, абласных канферэнцыях і семінарах. Яна распрацавала і ўнесла шэраг прапаноў па ўдасканаленні тэхналагічных працэсаў і павышэнні прадукцыйнасці працы на асобных участках работы па камплектаванні фондаў бібліятэкі.

Aliejnik-2.jpg
Студзень 1984 г., Галіна Мікалаеўна крайняя злева

Прафесійныя дасягненні Галіны Мікалаеўны не маглі застацца незаўважанымі кіраўніцтвам, і праз шэсць гадоў, у 1986-м, яе прызначылі на пасаду намесніка дырэктара па бібліятэчнай працы Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна, а з 6 сакавіка 1990 года яна ўзначаліла галоўную бібліятэку краіны. З матэрыялаў асабістай справы Г.М. Алейнік: “...Пад яе кіраўніцтвам бібліятэка стала сапраўды галоўным нацыянальным інфармацыйным цэнтрам, цэнтрам навуковых даследаванняў у галіне бібліятэказнаўства, бібліяграфазнаўства, кнігазнаўства, месцам падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі бібліятэчных спецыялістаў, сапраўднай захавальніцай культурных каштоўнасцей народа. За гэты час значна пашырыліся і ўмацаваліся міжнародныя сувязі бібліятэкі...”.

Aliejnik-3.jpg
Галіна Мікалаеўна 5-я справа

Ва ўмовах сацыяльна-эканамічных рэформ таго часу Галіне Мікалаеўне ўдавалася выразна вызначаць перспектывы развіцця не толькі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, але і бібліятэк галіны, умела выкарыстоўваць у практычнай дзейнасці асновы тэорыі і практыкі кіравання, айчынны і замежны вопыт.

Г.М. Алейнік з’яўляецца адным з распрацоўшчыкаў Закона “Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь” і шэрагу іншых нарматыўна-рэгламентуючых дакументаў, арганізатарам міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцый па асноватворных пытаннях бібліятэчнай справы.

Супрацоўнікі бібліятэкі, якім пашчасціла працаваць пад кіраўніцтвам Галіны Мікалаеўны, узгадваюць яе як творчага чалавека, які валодае выдатнымі арганізатарскімі здольнасцямі, уменнем прагназаваць вынікі прымаемых рашэнняў і забяспечваць іх калектыўную рэалізацыю, здольнасцю праяўляць настойлівасць у вырашэнні вытворчых задач.

Aliejnik-4.jpg

Прафесійныя і творчыя поспехі Галіны Мікалаеўны былі неаднаразова адзначаны ўзнагародамі: ганаровымі граматамі Міністэрства культуры СССР і адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска, у 1997 годзе ёй было прысвоена ганаровае званне заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь.

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ад усяго сэрца віншуе Галіну Мікалаеўну з юбілеем і жадае даўгалецця, невычэрпнай энергіі і сіл, шчасця і дабрабыту, любві і ўвагі родных і блізкіх. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены мірам і радасцю, гармоніяй і спакоем!

Aliejnik-5.jpg
З Аляксандрам Міхаленем. 2017 г.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы "Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах".

Навіны

Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі, арганізаванай Нацыянальнай бібліятэкай Арменіі

30 Вер 2022

29–30 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Арменіі адбылася міжнародная канферэнцыя “Захаванне спадчыны для стабільнай будучыні”, прысвечаная 510-годдзю армянскага кнігадрукавання. Канферэнцыя аб’яднала вядучых і маладых спецыялістаў бібліятэчнай сферы з усяго свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Місія – выратаваць кнігу: інтэрв’ю з рэстаўратарам Людмілай Палтаран

29 Вер 2022

Кожная кніга мае сваю гісторыю, запісы на палях, свае пашкоджанні і... свой працэс аднаўлення. Ці цікава вам даведацца, колькі рэстаўруюць кнігі – адзін дзень або адзін год? Як працуе лістадалівачная машына? Якія этапы рэстаўрацыі праходзяць старадаўнія выданні, каб быць прадстаўленымі ў музеях або на паліцах бібліятэк?

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем з 85-годдзем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Валянціну Карнееўну Жак

1 Кас 2022

Ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для Валянціны Карнееўны – самыя шчырыя віншаванні з гэтай цудоўнай юбілейнай датай і пажаданні моцнага здароўя на доўгія гады, светлага шчасця, радасці сэрца і ўцехі душы! Хай кожны Ваш дзень будзе напоўнены цікавымі падзеямі, любоўю і клопатам блізкіх і дарагіх сэрцу людзей.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

У бібліятэцы падвялі вынікі конкурсу “Мір у душы – мір у краіне”

28 Вер 2022

28 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў рэспубліканскага конкурсу “Мір у душы – мір у краіне” ў намінацыі “Верш” у рамках творчага праекта “Шчасце – жыць у мірнай краіне!”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Славуты беларускі кампазітар з грузінскімі каранямі

1 Кас 2022

1 кастрычніка спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння вядомага кампазітара і педагога Андрэя Юр’евіча Мдзівані (1937–2021), які ўнёс вялікі ўклад у беларускую музычную культуру і садзейнічаў яе росквіту.

Па старонках беларускага календара

Пад знакам крылатага змея

30 Вер 2022

З 30 верасня па 7 лістапада ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “Пад знакам крылатага змея”, прысвечаная 550-годдзю з дня нараджэння Лукаса Кранаха Старэйшага (1472–1553).

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам