ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Кнігі пра гісторыю Буквара прэзентаваны ў Купалаўскім універсітэце ў Гродна
Жыць па-новаму: у бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі “Нязломны: Аляксей Талай”

Віншуем з 80-гадовым юбілеем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Валянціну Аляксандраўну Лявонаву!

Віншуем з 80-гадовым юбілеем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Валянціну Аляксандраўну Лявонаву!
Іншыя навіны

Валянціна Аляксандраўна нарадзілася ў неспакойны для нашай краіны час – у перыяд Вялікай Айчыннай вайны – у Мінску ў сям’і рабочых.

У 1958 годзе, маючы за плячыма 9 класаў сярэдняй школы, шаснаццацігадовая дзяўчына была прынята на працу ў Дзяржаўную бібліятэку БССР імя У.І. Леніна (цяпер – Нацыянальная бібліятэка Беларусі), у аддзел кнігазахавання на пасаду пылшчыцы. Далейшае навучанне ў школе Валянціне цудоўна ўдавалася сумяшчаць з працай і ўжо праз год яе перавялі на пасаду бібліятэчнага тэхніка ў аддзел перыёдыкі.

З 1961 па 1966 год Валянціна Аляксандраўна вучылася на завочным аддзяленні бібліятэчнага факультэта Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага (цяпер – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка), па заканчэнні якога атрымала кваліфікацыю бібліятэкара-бібліёграфа.

У лістападзе 1961 года яе перавялі на пасаду памочніка бібліятэкара, яшчэ праз год – бібліятэкара аддзела абанемента навуковай кнігі.

2-Leonova.jpg

Яе кіраўнік – Ганна Сцяпанаўна Карпенка – так прадстаўляла ў 1967 годзе Валянціну Аляксандраўну пры пераводзе на вышэйшую пасаду: “Да працы ставіцца вельмі добрасумленна ... Пастаянна мае грамадскія нагрузкі, з’яўляецца сакратаром камсамольскай арганізацыі бібліятэкі. Некалькі разоў адзначалася дырэкцыяй як лепшы бібліятэкар аддзела ... Любіць сваю працу, з вялікай увагай і цікавасцю ставіцца да абслугоўвання чытачоў, за што ад чытачоў мае падзякі ў кнізе водгукаў і прапаноў”.

З 1974 года прафесійная дзейнасць В.А. Лявонавай праходзіла ў аддзеле беларускай літаратуры і бібліяграфіі, дзе яна працавала да выхаду на пенсію. На пасадзе рэдактара, пазней – старшага рэдактара аддзела вяла “складаную тапаграфічную картатэку, алфавітны нацыянальны каталог аддзела”, аператыўна і кваліфікавана абслугоўвала чытачоў, у тым ліку навуковых работнікаў, шмат часу прысвячала вывучэнню беларускай бібліяграфіі, арганізоўвала складаныя і аб’ёмныя па змесце кніжныя выставы, выконвала розныя віды даведак, выступала з аглядамі літаратуры.

За падрыхтоўку выставы, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння Я. Коласа яна была ўзнагароджана прэміяй Міністэрства культуры БССР.

3-Leonova.jpg
Валянціна Аляксандраўна трэцяя злева ў верхнім шэрагу. 30 сакавіка 1990 года

Цудоўныя прафесійныя веды і назапашаны вопыт дазволілі Валянціне Аляксандраўне са студзеня 1986 года ўзначаліць працу сектара кнігазахавання аддзела беларускай літаратуры і бібліяграфіі.

4-Leonova.jpg
Валянціна Аляксандраўна першая злева ў ніжнім шэрагу

“Лявонава В.А. зарэкамендавала сябе высокакваліфікаваным спецыялістам з вялікім пачуццём адказнасці і творчым падыходам да працы. Добра ведае беларускую літаратуру, валодае пытаннямі яе камплектавання, выкарыстання, захавання. Старанная, ініцыятыўная у працы, з’яўляецца настаўнікам для маладых супрацоўнікаў. Умее ўзяць на сябе адказнасць, адстаяць свае погляды”, – так у 1997 годзе характарызавала Валянціну Аляксандраўну загадчыца аддзела Людміла Мікалаеўна Рабок.

Прафесійнае жыццё В.А. Лявонавай заўсёды было цесна пераплецена з грамадскай дзейнасцю. Яшчэ ў юным узросце яна была камандзірам дружыны, пазней – намеснікам начальніка народнай дружыны бібліятэкі, у дні падрыхтоўкі і правядзення выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы стала агітатарам і актыўна ўдзельнічала ў працы агітпункта, не раз абіралася ў мясцовы камітэт, была сакратаром камсамольскай арганізацыі бібліятэкі.

Прафесіяналізм Валянціны Аляксандраўны адзначаны медалём “За доблесную працу” да 100-годдзя з дня нараджэння У.І. Леніна, Ганаровай граматай Міністэрства культуры БССР і шэрагам падзяк.

5-Leonova.jpg
Валянціна Аляксандраўна ў цэнтры

Прапрацаваўшы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі больш за 40 гадоў, у 2001 годзе яна пайшла на заслужаны адпачынак.

Вельмі шчырая і добразычлівая, Валянціна Аляксандраўна і сёння захоплена, у драбнюткіх падрабязнасцях успамінае свае працоўныя будні, камандзіроўкі, з цяплом і пяшчотай распавядае пра калег, дзеліцца сваім прафесійным вопытам.

Ад калектыву Нацыянальнай бібліятэкі для Валянціны Аляксандраўны – самыя шчырыя віншаванні з такім значным юбілеем! Хай кожны дзень будзе напоўнены радаснымі падзеямі, любоўю і клопатам блізкіх і дарагіх сэрцу людзей. Добрага вам настрою, паважаная Валянціна Аляксандраўна, аптымізму, бадзёрасці духу і моцнага здароўя на доўгія гады!

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы "Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах".

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам