ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Хто выкраў РАЛЮС: маленькія госці бібліятэкі разблыталі дэтэктыўную гісторыю
Беларусь і Мардовія: у бібліятэцы прайшоў круглы стол па пытаннях супрацоўніцтва ў сферы культуры і адукацыі

Віншуем з 80-гадовым юбілеем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Надзею Іосіфаўну Машчанка

Віншуем з 80-гадовым юбілеем ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Надзею Іосіфаўну Машчанка
Іншыя навіны

Нарадзілася Надзея Іосіфаўна ў Мінску ў сям’і рабочага. Скончыўшы ў 1959 годзе сярэднюю школу № 15, дзяўчына некаторы час працавала прадаўцом у сталічнай краме. На будучы год Надзея паступіла на вячэрняе аддзяленне факультэта педагогікі і методыкі пачатковага навучання Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.М. Горкага (цяпер – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка).

Вялікі прафесійны шлях Н.І. Машчанка ў бібліятэчнай сферы пачаўся ў 1961 годзе, калі яна была прынята на пасаду бібліятэчнага тэхніка ў аддзел кнігазахавання Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна (цяпер – Нацыянальная бібліятэка Беларусі). Гэтая пасада прадугледжвала выкананне функцый кур’ера або каардынатара паміж чытачом і кнігасховішчам па дастаўцы літаратуры ў чытальныя залы.

Mashchanka-2.jpg

З настальгіяй і любоўю ўспамінала Надзея Іосіфаўна пазней гэты час:

Працаваць нам было вельмі цікава. Частка супрацоўнікаў працавала ў газетнай зале, а частка – у сховішчы. [...] Чытальныя залы і аддзелы размяшчаліся ў адным корпусе. Чытачоў у той час было не вельмі шмат, ды і супрацоўнікаў таксама. Курсіруючая збірала ўсе патрабаванні па чытальных залах. Нецярплівыя чытачы, якія ўжо заказалі літаратуру, выходзілі з залаў у чаканні курсіруючай. Заўсёды даводзілася каментаваць: "Вам выканалі, і вам выканалі. А вам прыйдзецца трохі пачакаць, на месцы – няма, будзе адказ”.

У 1963 годзе Н.І. Машчанка была пераведзена на пасаду памочніка бібліятэкара, яшчэ праз год – бібліятэкара, з чэрвеня 1968 года – старшага бібліятэкара.

Mashchanka-3.jpg

Вопыт працы, прафесійныя веды і ўменні дазволілі ёй у хуткім часе ўзначаліць працу сектара рэзервовых і дублетных фондаў аддзела камплектавання, а з кастрычніка 1974 года – сектара абавязковых экзэмпляраў аддзела кнігазахавання. Працавіты, дасведчаны спецыяліст, цудоўны арганізатар, адказны і справядлівы кіраўнік, здольны каардынаваць і аператыўна вырашаць вытворчыя пытанні, Надзея Іосіфаўна набыла павагу і аўтарытэт у калег.

З 1979 года на пасадзе галоўнага бібліятэкара яна займалася арганізацыяй фондаў асноўнага захоўвання, вяла працу па актуалізацыі і рэдагаванні фондаў, ачыстцы іх ад дублетнай і састарэлай літаратуры, кантралявала своечасовае і якаснае выкананне заказаў карыстальнікаў, выконвала функцыі намесніцы загадчыка аддзела.


Праз пяць гадоў Надзея Іосіфаўна ўзначаліла аддзел кнігазахавання. Акрамя асноўных абавязкаў, яна вяла плённую навукова-даследчую працу, аказвала метадычную дапамогу калегам з рэгіёнаў па пытаннях арганізацыі фондаў. Н.І. Машчанка рэгулярна выступала на прафесійных мерапрыемствах рознага ўзроўню з дакладамі па тэме фарміравання і выкарыстання бібліятэчных фондаў.

Надзея Іосіфаўна ўнесла шэраг прапаноў ва ўдасканаленне тэхналагічных працэсаў, пры яе непасрэдным удзеле пачалася распрацоўка і ўкараненне аўтаматызаванай бібліятэчнай падсістэмы “Абслугоўванне чытачоў”.

З характарыстыкі Н.І. Машчанка 1997 года: “Высокакваліфікаваны спецыяліст у галіне бібліятэчнай справы, яна добра ведае структуру фондаў Нацыянальнай бібліятэкі, многа ўвагі надае пытанням іх фарміравання і выкарыстання, з’яўляецца адным з галоўных распрацоўшчыкаў канцэпцыі стварэння адзінага фонду”.

Неаднаразова з’яўляючыся кіраўніком практыкі будучых спецыялістаў, Надзея Іосіфаўна з уласцівай ёй душэўнасцю і ўвагай перадавала моладзі свой багаты прафесійны вопыт і любоў да бібліятэчнай дзейнасці.


Надзея Іосіфаўна ў цэнтры, 2005 г.

Шматгадовая плённая праца Н.І. Машчанка заслужана была адзначана Ганаровай граматай Міністэрства культуры БССР і Беларускага рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў культуры (1972), Ганаровай граматай Міністэрства культуры СССР і ЦК Прафсаюза работнікаў культуры (1978), ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, медалём “За працоўныя заслугі” (1997), значком “За выдатную працу”; імя Надзеі Іосіфаўны не раз заносілася на Дошку гонару бібліятэкі.

Дабрыня, спагадлівасць, шчырасць, клопат аб людзях і поўная самааддача, дазволілі ёй стварыць вакол сябе згуртаваны, дружны калектыў аднадумцаў.


Надзея Іосіфаўна ў цэнтры

З успамінаў калег:

Асоба Надзеі Іосіфаўны ў большасці супрацоўнікаў, і маладых, і старэйшых, асацыіруецца з вобразам клапатлівай мамы. Колькіх дзяўчынак яна выхавала і навучыла! Пра яе клопат аб нашых ветэранах і бескарыслівай дапамозе ім можна не адну кнігу напісаць.

Любоўю да бібліятэкі і сваіх калег напоўнены словы Н.І. Машчанка, сказаныя ёю ў 2001 годзе:

Я была настолькі шчаслівая, што працую ў Ленінцы, настолькі гордая, што гэты стан нават цяжка апісаць. І цяпер, па заканчэнні 41-га года працы, мае першыя ўражанні захаваліся да гэтага часу: лепш за наш калектыў няма нідзе, нашы супрацоўнікі вельмі кваліфікаваныя, самыя прыгожыя і самыя добрыя.

Будучы ў пенсійным узросце, Надзея Іосіфаўна працягвала працаваць у любімым аддзеле да жніўня 2005 года.


Надзея Іосіфаўна крайняя злева, 2017 г.

Вялікі і слаўны працоўны шлях Надзеі Іосіфаўны Машчанка ўяўляе яркі прыклад дакладнага служэння абранай прафесіі і самаахвярнай адданасці сваёй справе. І сёння яна цікавіцца жыццём бібліятэкі, падтрымлівае сувязь са шматлікімі супрацоўнікамі, валодае інфармацыяй ледзь не аб усіх ветэранах бібліятэкі.

Mashchanka-8.jpg

Ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Надзеі Іосіфаўне самыя шчырыя віншаванні і пажаданні моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнай энергіі, бадзёрасці духу і дабрабыту! Хай кожны дзень будзе напоўнены радасцю, душэўным цяплом і шчаслівымі падзеямі.

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы "Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах".

Матэрыял падрыхтаваны супрацоўнікамі навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Марынай Лісавенка і Ірынай Кукета.


Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам